Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Прыповесьцяў | 23 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 і прыстаў нож да горла твайго, калі прагавітая душа твая.
2 Ня ква́пся на прысма́кі ягоныя, бо гэта падманлівы хлеб.
3 Не намагайся мець багацьце, пакінь разважаньні свае.
4 Зьвернеш вочы твае на яго, а яго няма, бо справіць яно крылы сабе і паляціць, як арол, аж у неба.
5 Ня еш хлеб з зайздросным і ня ква́пся на прысма́кі ягоныя,
6 бо якія думкі ў сэрцы ягоным, такі і ён. «Еш і пі», — кажа ён табе, але сэрца ягонае не з табою.
7 Кавалак, які ты зьеў, званітуеш, дарэмныя будуць салодкія словы твае.
8 Не гавары ў вушы дурня, бо ён узгардзіць разумнымі мовамі тваімі.
9 Не перасоўвай мяжы старадаўняй і на поле сіротаў не ўваходзь,
10 бо дужы Абаронца іхні, і Ён будзе бараніць іх у справе іхняй з табою.
11 Зьвярні сэрца тваё да настаўленьня, і вушы твае — да словаў веданьня.
12 Не пакідай юнака без настаўленьня, бо калі пакараеш яго дубцом, ён не памрэ.
13 Ты пакараеш яго дубцом і выратуеш душу ягоную ад пекла.
14 Сыне мой, калі мудрым будзе сэрца тваё, будзе радавацца з табою і маё сэрца.
15 І будуць цешыцца ныркі мае, калі на вуснах тваіх будуць словы правасьці.
16 Няхай сэрца тваё не зайздросьціць грэшнікам, але кожны дзень няхай будзе яно ў страху ГОСПАДАВЫМ,
17 бо ёсьць будучыня, і надзея твая не загіне.
18 Слухай, сыне мой, і будзь мудры, і скіроўвай сэрца тваё на шлях [просты].
19 Ня будзь сярод тых, што напіваюцца віна, сярод тых, што аб’ядаюцца мясам,
20 бо п’яніца і абжора зьбяднеюць, і заспанасьць апране ў лахманы.
21 Слухай бацьку твайго, які нарадзіў цябе, і не цурайся маці тваёй, калі яна састарэе.
22 Купляй праўду і не прадавай мудрасьці, настаўленьня і розуму.
23 Цешыцца і весяліцца бацька праведнага, і той, хто нарадзіў мудрага, радуецца з яго.
24 Няхай радуецца бацька твой, і тая, што нарадзіла цябе, няхай весяліцца.
25 Сыне мой, дай мне сэрца тваё, і няхай вачам тваім будуць даспадобы шляхі мае.
26 Бо распусьніца — яма глыбокая, і чужая [жонка] — цесны калодзеж.
27 Яна цікуе, быццам забойца, і памнажае ліхадзеяў паміж людзьмі.
28 У каго стогн? У каго гора? У каго сваркі? У каго смутак? У каго раны без прычыны? У каго чырвоныя вочы?
29 У тых, якія доўга сядзяць пры віне, у тых, якія прыходзяць спрабаваць віна мяшанага.
30 Не глядзі на віно, як яно чырванее, як прамяніцца ў келіху, як роўненька ліецца,
31 у рэшце яно ўкусіць, як зьмяя, і ўджаліць, як гадзіна.
32 Вочы твае будуць глядзець на чужых [жонак], і сэрца тваё загаворыць падступна.
33 І будзеш ты як той, што ляжыць пасярод мора, і як той, што ляжыць на версе мачты.
34 [І скажаш:] «Білі мяне, а я не адчуваў, штурхалі мяне, а я ня ведаў. Калі прачнуся, зноў буду шукаць таго самага».

Кніга Прыповесьцяў, 23 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.