Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Прыповесьцяў | 21 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Усе шляхі чалавека слушныя ў вачах ягоных, але ГОСПАД узважвае сэрцы.
2 Праведнасьць і суд даспадобы ГОСПАДУ больш, чым ахвяра.
3 Узьнесеныя вочы і надзьмутае сэрца — баразна бязбожных, [і гэта] грэх.
4 Думкі руплівага [прыносяць] прыбытак, а кожнага нецярплівага — нястачу.
5 Зьбіраньне скарбаў языком падманлівым — па́ра, што зьнікае, шуканьне сьмерці.
6 Злачыннасьць бязбожнікаў зьвернецца на іх, бо яны грэбуюць чыніць суд [справядлівы].
7 Крывы шлях чалавека нягоднага, а справы чыстага — простыя.
8 Лепей жыць у куце на даху, чым са сварліваю жонкаю ў прасторным доме.
9 Душа бязбожніка жадае зла, ня знойдзе [ласкі] ў вачах ягоных бліжні яго.
10 Калі караюць насьмешніка, неразумны стаецца мудрэйшым, і калі мудрага вучаць, ён здабывае веданьне.
11 Разважае праведнік пра дом бязбожніка, як гінуць бязбожнікі ў ліхоцьці сваім.
12 Хто вушы свае затыкае на крык убогага, той сам будзе клікаць, але ня будзе адказу.
13 Падарунак таемны тушыць гнеў, а гасьцінец у заўлоньне — вялікую ярасьць.
14 Правасудзьдзе — радасьць для праведніка і загуба для злачынцаў.
15 Чалавек, што зьбіваецца са шляху розуму, супачы́не ў грамадзе́ памёршых.
16 Хто любіць весяліцца, будзе ў няста́чы, а хто любіць віно і алей, ня будзе багатым.
17 Вы́купам за праведніка [будзе] бязбожнік, а за правага — ліхадзей.
18 Лепш жыць у зямлі пустыннай, чым з жонкай гняўлівай і сварлівай.
19 Прывабныя скарбы і алей у жытле мудрага, а бязглузды чалавек змарнуе іх.
20 Хто імкнецца да праведнасьці і міласэрнасьці, знойдзе жыцьцё, праведнасьць і славу.
21 Мудры ўвойдзе ў горад магутных і зрыне моц, у якой яны мелі пэўнасьць.
22 Хто захоўвае вусны свае і язык свой, захоўвае душу́ сваю ад бедаў.
23 Свавольны і дзёрзкі, называны блюзьнерам, робіць усё ў шале нахабства.
24 Жаданьне гультая заб’е яго, бо ру́кі ягоныя адмаўляюцца працаваць.
25 Кожны дзень ён жадае і прагне, а праведнік дае і не шкадуе.
26 Ахвяра бязбожнікаў — брыдота, тым больш тыя, якія складаюць яе з падступнасьцю.
27 Сьведка хлусьлівы згіне, а чалавек, які слухае, будзе гаварыць заўсёды.
28 Чалавек бязбожны ўпарты абліччам сваім, а пра́вы разумее шлях свой.
29 Няма мудрасьці, і няма розуму, і няма ра́ды насуперак ГОСПАДУ.
30 Каня рыхтуюць на дзень бітвы, але перамога — ад ГОСПАДА.

Кніга Прыповесьцяў, 21 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.