Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Прыповесьцяў | 14 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Хто ходзіць проста, той баіцца ГОСПАДА, а хто кры́віць шляхі свае, той грэбуе Ім.
2 У вуснах неразумнага дубец пыхлівасьці, а вусны мудрых захоўваюць іх.
3 Дзе няма скаціны, там ясьлі пустыя, але багата прыбытку ад сілы вала́.
4 Сьведка праўдзівы ня схлу́сіць, а сьведка фальшывы дыхае няпраўдай.
5 Насьмешнік шукае мудрасьці, і яе няма, але веданьне лёгкае для разумнага.
6 Адыйдзі ад чалавека дурнога, бо ня знойдзеш вуснаў разумных.
7 Мудрасьць разумнага — разуменьне шляху свайго, а неразумнасьць дурняў — ашуканства.
8 Неразумныя сьмяюцца з віны, а пасярод пра́вых — зычлівасьць.
9 Сэрца ведае горыч душы сваёй, і ў радасьць ягоную ня ўвойдзе чужынец.
10 Дом бязбожнікаў будзе зьнішчаны, а намёт пра́вых закрасуе.
11 Ёсьць шлях, які слушны ў вачах чалавека, але канец яго — шляхі сьмерці.
12 І ў часе сьмеху баліць сэрца, і заканчэньне радасьці — смутак.
13 Падступны сэрцам насыціцца шляхамі сваімі, а добры чалавек — сваімі.
14 Неразумны верыць кожнаму слову, а разумны разважае пра крокі свае.
15 Мудры баіцца і адварочваецца ад зла, а дурны гняўлівы і самаўпэўнены.
16 Скоры на гнеў робіць дурасьць, а чалавек зламысны зьненавіджаны.
17 Неразумныя атрымліваюць у спадчыну дурасьць, а разумныя ўкарануюцца веданьнем.
18 Ліхія паклоняцца перад добрымі, а бязбожнікі — каля брамаў праведнікаў.
19 Бедны зьненавіджаны нават бліжнім сваім, але шмат тых, хто любіць багатага.
20 Хто цураецца бліжняга свайго, той грашыць, а хто лі́туецца над бедным, той шчасьлівы.
21 Ці ж не заблукалі тыя, якія задумляюць зло? Але міласэрнасьць і праўда будзе тым, якія задумляюць добрае.
22 З кожнае працы будзе прыбытак, а ад пустых словаў — толькі нястача.
23 Карона мудрых — багацьце іхняе, а вянок дурняў — глупства іхняе.
24 Сьведка праўдзівы ратуе душы, а хлусьлівы дыхае няпраўдай.
25 У страху перад ГОСПАДАМ моцная пэўнасьць, і для сыноў Сваіх Ён будзе прыстанішчам.
26 Страх ГОСПАДАЎ — крыніца жыцьця, каб пазьбегнуць пастак сьмерці.
27 У мностве народу веліч валадара, а ў малалікасьці людзей — загуба князя.
28 У павольнага на гнеў багата розуму, а запальчывы выяўляе дурасьць.
29 Лагоднае сэрца — жыцьцё для цела, а зайздрасьць — парахненьне косткам.
30 Хто прыгнятае ўбогага, той зьневажае Творцу ягонага, але шануе Яго той, хто лі́туецца над бедным.
31 Бязбожнік будзе адкінуты за ліхоцьце сваё, а праведнік і пры сьмерці сваёй мае надзею.
32 У сэрцы разумнага жыве мудрасьць, і паміж дурняў яна вядомая.
33 Праведнасьць узвышае народ, а грэх — ганьба для народаў.
34 Зычлівы валадар да слугі́ разумнага, але абурэньне ягонае на таго, хто асаромлівае яго.

Кніга Прыповесьцяў, 14 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.