Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Прыповесьцяў | 11 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Прыходзіць пыхлівасьць, прыходзіць і ганьба, а ў пакорлівых — мудрасьць.
2 Беззаганнасьць пра́вых вядзе іх, а крывадушнасьць здрадлівых загубіць іх.
3 Не дапаможа багацьце ў дзень гневу, а праведнасьць ратуе ад сьмерці.
4 Праведнасьць беззаганнага раўняе шлях ягоны, а бязбожнік па́дае праз бязбожнасьць сваю.
5 Праведнасьць пра́вых ратуе іх, а ліхадзеі будуць злоўленыя злачынствам сваім.
6 Калі памірае чалавек бязбожны, гіне надзея [яго], і спадзяваньне злачынцаў прападае.
7 Праведнік ратуецца ад бяды, а бязбожнік прыходзіць на месца яго.
8 Крывадушнік вуснамі забівае бліжняга свайго, а праведнік ратуецца праз веданьне.
9 Калі добра ідзе праведным, радуецца горад, і калі гінуць бязбожнікі, сьвяткуе.
10 Дабраславенствам пра́вых узвышаецца горад, а вуснамі бязбожнікаў руйнуецца.
11 Той, хто пазбаўлены розуму, пагарджае бліжнім сваім, а чалавек разумны захоўвае мір.
12 Хто ходзіць з абмовамі, адкрывае таямніцу, а той, хто верны духам, захоўвае слова.
13 Дзе няма добрай ра́ды, народ прападае, а пры мностве дарадцаў — выратаваньне.
14 Шкодзіць сабе той, хто паручаецца за чужога, а хто ненавідзіць даваць руку, той бясьпечны.
15 Пачцівая жанчына здабывае славу, і моцныя здабываюць багацьце.
16 Чалавек міласэрны робіць дабро душы сваёй, а бязьлітасны нішчыць цела сваё.
17 Падманлівы набытак здабудзе бязбожнік, а таму, хто сее праведнасьць, будзе пэўная нагарода.
18 Праведнасьць [вядзе] да жыцьця, а хто імкнецца да зла, [імкнецца] да сьмерці.
19 Агіда для ГОСПАДА крывадушныя сэрцам, але тыя, хто ходзяць беззаганна, даспадобы Яму.
20 Можна паручы́цца, зло не пазьбегне пакараньня, а насеньне праведных будзе збаўленае.
21 Як залатое колца ў лычы сьвіньні, так прыгожая жанчына, але бяз розуму.
22 Прагненьне праведнікаў — толькі дабро, а чаканьне бязбожнікаў — гнеў.
23 Адзін сыпе [шчодра], і дадаецца яму, а другі лішне ашчадны, і бяднее.
24 Дабрадзейная душа будзе насычана, і хто поіць [другіх], сам напоены будзе.
25 Хто затрымлівае збожжа, таго праклінае народ, але дабраславенства на галаве таго, хто продае.
26 Хто імкнецца да дабра, той шукае зычлівасьці, а хто шукае зла, да таго яно прыйдзе.
27 Хто спадзяецца на багацьце сваё, упадзе, а праведнікі, як лісьце, зелянеюць.
28 Хто руйнуе дом свой, атрымае ў спадчыну вецер, і неразумны будзе слугою мудрага сэрцам.
29 Плод праведнага — дрэва жыцьця, і мудры здабывае душы.
30 Вось, праведнік будзе мець адплату на зямлі, пагатоў бязбожнік і грэшнік.

Кніга Прыповесьцяў, 11 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.