Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Быцьцё | 46 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 I вырушыў Ізраіль у дарогу, і ўсё, што ў яго, і прыйшоў у Бэер-Шэву, і ахвяраваў ахвяры Богу бацькі свайго Ісаака.
2 I сказаў Бог Ізраілю ў відзежы начным, і сказаў: «Якубе! Якубе!» А ён сказаў: «Вось я».
3 I сказаў: «Я — Бог, Бог бацькі твайго! Ня бойся зыйсьці ў Эгіпет, бо Я зраблю цябе там народам вялікім.
4 Я зыйду з табою ў Эгіпет, і Я, выводзячы, таксама вывяду цябе [адтуль]. I Язэп паложыць руку сваю на вочы твае».
5 I падняўся Якуб з Бэер-Шэвы; і павезьлі сыны Ізраіля Якуба, бацьку свайго, і дзяцей сваіх, і жонак сваіх на вазах, якія паслаў фараон, каб прывезьці яго.
6 I ўзялі яны статак свой і маёмасьць сваю, якую прыдбалі ў зямлі Ханаан, і прыйшлі ў Эгіпет Якуб і ўсё насеньне ягонае з ім.
7 Сыноў сваіх і сыноў сыноў сваіх з сабою, і дочак сваіх і дочак сыноў сваіх, і ўсё насеньне сваё прывёў ён з сабою ў Эгіпет.
8 I вось імёны сыноў Ізраіля, што прыйшлі ў Эгіпет: Якуб і сыны ягоныя. Першародны Якуба Рубэн.
9 I сыны Рубэна: Ханох і Пальлю, і Хецрон, і Кармі.
10 I сыны Сымона: Емуэль і Ямін, і Агад, і Якін, і Цахар, і Шаўль, сын Хананейкі.
11 I сыны Левія: Гершон, Кегат і Мэрары.
12 А сыны Юды: Ер, і Анан, і Шэля, і Пэрэс, і Зарах. І памерлі Ер і Анан у зямлі Ханаан. I былі сыны Пэрэса: Хецрон і Хамуль.
13 I сыны Ісахара: Тола і Пува, і Ёў, і Шымрон.
14 I сыны Завулёна: Сэрэд, і Элён, і Яхлеэль.
15 Гэта сыны Леі, якіх яна нарадзіла Якубу ў Падан-Араме, і [яшчэ] Дзіну, дачку ягоную. Усіх душаў сыноў ягоных і дочак ягоных — трыццаць тры.
16 I сыны Гада: Цыф’ён і Хагі, Шуні і Эцбон, Еры і Ароды, і Ар’элі.
17 А сыны Асэра: Імна, і Ішва, і Ішві і Бэрыя, і Сэрах, сястра іхняя. А сыны Бэрыі: Хевер і Малхіэль.
18 Гэта сыны Зільпы, якую даў Лаван Леі, дачцэ сваёй. Яна нарадзіла іх Якубу шаснаццаць душаў.
19 Сыны Рахелі, жонкі Якуба: Язэп і Бэн’ямін.
20 I нарадзіліся ў Язэпа ў зямлі Эгіпецкай Манаса і Эфраім, якіх нарадзіла яму Аснат, дачка Паты-Пэра, сьвятара з Ону.
21 А сыны Бэн’яміна: Бэла і Бэкер, і Ашбэль, Гера і Нааман, Эхі і Рош, Мупім і Хупім, і Ард.
22 Гэта сыны Рахелі, якіх яна нарадзіла Якубу, усіх душаў — чатырнаццаць.
23 А сыны Дана: Хушым.
24 Сыны Нэфталі: Яхцээль і Гуні, і Ецэр, і Шылем.
25 Гэта сыны Більгі, якую даў Лаван дачцэ сваёй Рахелі. Яна нарадзіла іх Якубу, усіх душаў —сем.
26 Усяго душаў, што прыйшлі з Якубам у Эгіпет, якія выйшлі са сьцёгнаў ягоных, акрамя жонак сыноў Якуба, усіх душаў — шэсьцьдзесят шэсьць.
27 А сыноў Язэпа, якія нарадзіліся яму ў Эгіпце, — дзьве душы. Усяго душаў з дому Якуба прыйшло ў Эгіпет семдзясят.
28 I паслаў ён Юду перад сабою да Язэпа, каб той скіраваў аблічча яго на Гашэн. I прыйшлі ў зямлю Гашэн.
29 I запрог Язэп калясьніцу сваю, і ўзыйшоў насустрач Ізраілю, бацьку свайму, у Гашэн, і паказаўся яму, і ўпаў на шыю ягоную, і плакаў на шыі ягонай зноў.
30 I сказаў Ізраіль Язэпу: «Магу паміраць я гэтым разам, як убачыў аблічча тваё, бо ты яшчэ жывы».
31 I сказаў Язэп братам сваім і дому бацькі свайго: «Я пайду і паведамлю фараону, і скажу яму: “Браты мае і дом бацькі майго, якія былі ў зямлі Ханаан, прыйшлі да мяне.
32 Гэтыя людзі — пастухі авечак, бо яны гадавалі статак. І авечак сваіх, і валоў сваіх, і ўсё, што ў іх, яны прывялі”.
33 I станецца, калі фараон пакліча вас і скажа: “Які занятак ваш?”,
34 вы скажаце: “Гадавалі статак слугі твае, з маленства нашага і дагэтуль, і мы, і бацькі нашыя”, каб вы пасяліліся ў зямлі Гашэн, бо брыдзяцца Эгіпцяне кожным пастухом авечак».

Кніга Быцьцё, 46 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.