Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Быцьцё | 40 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 І сталася пасьля гэтых падзеяў, зграшылі чашнік валадара Эгіпецкага і пекар перад панам сваім, перад валадаром Эгіпецкім.
2 I загневаўся фараон на двух урадоўцаў сваіх, на начальніка чашнікаў і на начальніка пекараў,
3 і аддаў іх пад варту ў дом начальніка варты, у вязьніцу, месца, дзе Язэп быў вязьнем.
4 I прызначыў начальнік варты Язэпа да іх, і ён служыў ім. I былі яны шмат дзён пад вартаю.
5 I сьнілі ў адну ноч яны абодва кожны свой сон, кожны [сьніў] са значэньнем сон свой, чашнік і пекар, якія былі ў валадара Эгіпецкага і якія былі ўвязьненыя ў вязьніцы.
6 I прыйшоў да іх Язэп раніцай, і ўбачыў іх, і вось, яны засмучаныя.
7 I спытаўся ён у ўрадоўцаў фараона, што былі пад вартаю з ім у доме пана ягонага, кажучы: «Чаму абліччы вашыя сёньня [маюць] благі выгляд?»
8 I сказалі яны яму: «Сьнілі мы сон, а растлумачыць [яго] няма каму». I сказаў ім Язэп: «Ці ж ня ў Бога тлумачэньне [сну]? Распавядзіце мне».
9 I распавёў начальнік чашнікаў сон свой Язэпу, і сказаў яму: «У сьне маім, вось, вінаградная лаза перада мною.
10 I на вінаграднай лазе — тры галінкі. І яна, калі вырасла, разквітнела квеценьню сваёй, насьпелі гронкі вінаграду ейнага.
11 I келіх фараона ў руцэ маёй, і я ўзяў вінаградныя ягады, і выціснуў іх у келіх фараона, і даў келіх ў рукі фараона».
12 I сказаў яму Язэп: «Гэта тлумачэньне яго: тры галінкі — гэта тры дні.
13 Праз тры дні падніме фараон галаву тваю, і верне цябе на мейсца тваё, і ты будзеш даваць келіх фараону ў руку ягоную паводле ранейшага звычаю, калі ты быў чашнікам ягоным.
14 Толькі ўзгадай пра мяне, калі будзе табе добра; і зьяві мне міласэрнасьць, узгадай пра мяне перад фараонам, і вывядзі мяне з гэтага дому,
15 бо я крадзьма ўкрадзены з зямлі Гебраяў, і таксама тут нічога не зрабіў, за што б пасадзіць мяне ў вязьніцу».
16 I ўбачыў начальнік пекараў, што ён добра патлумачыў, і сказаў Язэпу: «Я таксама сьніў, і вось, тры кашы плеценыя на галаве маёй.
17 I ў кашы верхнім — усялякая ежа фараона, вырабленая пекарам; і птушкі елі яе з каша на галаве маёй».
18 I адказаў Язэп, і сказаў: «Гэта тлумачэньне яго: тры кашы — гэта тры дні.
19 Праз тры дні падніме фараон галаву з цябе, і павесіць цябе на дрэве; і птушкі будуць есьці цела тваё з цябе».
20 I стаўся на трэйці дзень дзень нараджэньня фараона, і ён справіў бяседу для ўсіх слугаў сваіх, і падняў галаву начальніка чашнікаў і галаву начальніка пекараў сярод слугаў сваіх,
21 I вярнуў начальніка чашнікаў на ягонае месца чашніка, і ён даў келіх ў руку фараону.
22 А начальніка пекараў павесіў, як патлумачыў ім Язэп.
23 I не ўзгадаў начальнік чашнікаў пра Язэпа, і забыўся пра яго.

Кніга Быцьцё, 40 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.