Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Быцьцё | 20 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 I рушыў адтуль Абрагам у зямлю Нэгеў, і пасяліўся між Кадэшам і Шурам, і жыў у Герары.
2 I сказаў Абрагам пра Сару, жонку сваю: «Яна — сястра мая». I паслаў Абімэлех, валадар Герару, і ўзяў Сару.
3 I прыйшоў Бог да Абімэлеха ў сьне ўночы, і сказаў яму: «Вось, ты памрэш праз жанчыну, якую ты ўзяў, бо яна мае мужа».
4 А Абімэлех не набліжаўся да яе, і сказаў: «Госпадзе! Няўжо і народ праведны Ты заб’еш?
5 Ці ж ня ён сказаў мне: “Яна — сястра мая”. I яна таксама казала: “Ён — брат мой”. У прастаце сэрца свайго і ў чысьціні рук сваіх учыніў я гэта».
6 I сказаў яму Бог у сьне: «І Я ведаю, што ў прастаце сэрца свайго ты ўчыніў гэта, і Я ўтрымаў цябе, каб ты не саграшыў перада Мною; і Я ня даў табе дакрануцца да яе.
7 А цяпер зьвярні жонку гэтага мужа, бо ён — прарок, і ён будзе маліцца за цябе, і ты будзеш жыць. А калі ня зьвернеш, ведай, што сьмерцю памрэш ты і ўсе, хто твае».
8 I ўстаў Абімэлех раніцай, і паклікаў усіх слугаў сваіх, і расказаў усе словы гэтыя ў вушы іхнія; і моцна напалохаліся людзі гэтыя.
9 I паклікаў Абімэлех Абрагама, і сказаў яму: «Што ты нам нарабіў? Чым зграшыў я супраць цябе, што ты навёў на мяне і на валадарства маё грэх вялікі? Учынкі, якія ня робяць, ты зрабіў мне».
10 I сказаў Абімэлех Абрагаму: «Што ж ты думаў, калі рабіў гэтыя рэчы?»
11 I сказаў Абрагам: «Вось, я сказаў: “Напэўна, няма страху Божага на месцы гэтым, і заб’юць мяне з прычыны жонкі маёй”.
12 І, сапраўды, яна — сястра мая, яна — дачка бацькі майго, толькі не дачка маці маёй; і яна стала маёй жонкаю.
13 I сталася, як вывеў мяне Бог з дому бацькі майго, я сказаў ёй: “У тым міласэрнасьць твая, якую ты можаш зрабіць для мяне: у кожным месцы, куды мы прыйдзем, кажы пра мяне: ‘Ён —брат мой’.”»
14 I ўзяў Абімэлех авечак і валоў, і слугаў, і нявольніцаў, і даў Абрагаму, і зьвярнуў яму Сару, жонку ягоную.
15 I сказаў Абімэлех: «Вось, зямля мая перад табою. Дзе добра ў вачах тваіх, жыві».
16 А Сары сказаў: «Вось, я даю тысячу срэбнікаў брату твайму. Няхай гэта будзе табе заслонаю перад вачамі ўсіх, якія з табою, і перад усімі ты без віны».
17 I памаліўся Абрагам да Бога, і аздаравіў Бог Абімэлеха, і жонку ягоную, і ягоныя нявольніцы, і яны нараджалі,
18 бо зачыніўшы, зачыніў ГОСПАД кожнае ўлоньне ў доме Абімэлеха з прычыны Сары, жонкі Абрагама.

Кніга Быцьцё, 20 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.