Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Судзьдзяў Ізраэлявых | 20 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I вышлі ўсі сынове Ізраелявы, і зьберся збор, як адзін чалавек, ад Дану да Веер-Шэвы, і зямля Ґілеадзкая — да СПАДАРА ў Міцпе.
2 I сталі начэльнікі ўсяго люду, усі плямёны Ізраелявы, у грамадзе люду Божага, чатырыста тысячаў пяхотных мужоў, меч агаляючых.
3 I пачулі сынове Веняміновы, што ўзышлі сынове Ізраелявы да Міцпы. I сказалі сынове Ізраелявы: «Скажыце, як сталася нягоднасьць гэта?»
4 I адказаў гэты чалавек Левіт, муж гэнае забітае жонкі, і сказаў: «Да Ґівеы Веняміновае прышоў я а мамошка мая начаваць.
5 I паўсталі на мяне спадары Ґівеы, і абступілі дзеля мяне дом ночы. Мяне маніліся забіць, а мамошку Маю замучылі, і яна памерла.
6 Я ўхапіў мамошку сваю, парэзаў яе і паслаў яе да ўсіх палёў дзяржавы Ізраелявае, бо яны зрабілі бязулства а шал у Ізраелю.
7 Вось, вы ўсі, сынове Ізраелявы, разгледзьце гэтую справу й радзьцеся праз гэта».
8 I паўстаў увесь люд, як адзін чалавек, кажучы: «Ня пойдзем ні водзін да будану свайго і ня зьвернем ні водзін да дому свайго.
9 I во што мы зробім із Ґівеаю: кінем на жэрабя ўзглядам яе.
10 I возьмем дзесяцёх чалавекаў із сту з усіх плямёнаў Ізраелявых, сту з тысяча і тысяча зь дзесяцёх тысячаў, каб яны прынесьлі еміны люду, каторы, прышоўшы, мог зрабіць Ґівее Веняміновай подле ўсёга шалу, што яна зрабіла ў Ізраелю».
11 I зьберліся кажны Ізраелец да места, як адзін чалавек сьсябраваўшыся.
12 I паслалі плямёны Ізраелявы людзёў да ўсіх родаў Веняміновых, кажучы: «Што за нягоднасьць сталася меж вас!
13 А цяпер дайце гэных сыноў Веляла, што ў Ґівеы, мы зробім ім сьмерць, і выкаранім ліха з Ізраеля». Але не хацеў Венямін паслухаць голасу братоў сваіх, сыноў Ізраелявых.
14 Але зьберліся сынове Веняміновы зь местаў да Ґівеы, каб пайсьці вайною із сынамі Ізраелявымі.
15 I налічылі сыноў Веняміновых таго дня зь местаў дваццаць шэсьць тысячаў чалавекаў, што агалялі меч; апрача тога, із жыхараў Ґіўскіх налічылі сямсот выборных.
16 З памеж усіх гэтых было сямсот чалавекаў выборных, каторыя не валодалі праваю рукою, і кажны зь іх, пушчаючы з пушчалаў каменьне ў волас, не абмахнуўся.
17 I мужоў Ізраелцаў налічылі, апрача сыноў Веняміновых, чатырыста тысячаў чалавекаў, што агалялі меч; кажны зь іх чалавек вайны.
18 I ўсталі, і ўзышлі да дому Божага, і пыталіся ў Бога, і сказалі сынове Ізраелявы: «Хто ўзыйдзе дзеля нас спачатку на бітву із сынамі Веняміновымі?» I сказаў СПАДАР: «Юда спачатку».
19 I ўсталі сынове Ізраелявы нараніцы, і разьлягліся табарам ля Ґівеы.
20 I выступілі Ізраелцы на бітву супроці Веняміну, і зладзіліся сынове Ізраелявы на бітву супроці іх ля Ґівеы.
21 I вышлі сынове Веняміновы з Ґівеы, і зразілі ў Ізраелю таго дня дваццаць дзьве тысячы чалавекаў на зямлю.
22 I ўюшыўся люд, кажны Ізраелянін, і ўзноў зладзіўся да бітвы на тым месцу, ідзе зладзіліся першы дзень.
23 I ўзышлі сынове Ізраелявы, і плакалі перад СПАДАРОМ аж да вечара, і пыталіся ў СПАДАРА, кажучы: «Ці яшчэ імне дабліжыцца на бітву із сынамі Веняміна, брата майго?» I сказаў СПАДАР: «Узыйдзіце супроці яго».
24 I падступілі сынове Ізраелявы да сыноў Веняміновых другі дзень.
25 I Венямін вышаў супроці іх ізь Ґівеы на другі дзень і яшчэ зразіў із сыноў Ізраелявых асьмінанцаць тысячаў чалавекаў на зямлю, усі яны агаляючыя меч.
26 I ўзышлі ўсі сынове Ізраелявы а ўвесь люд, і прышлі да дому Божага, і плакалі, і сядзелі там перад відам СПАДАРОВЫМ, і поставалі таго дня аж да вечара, і абраклі ўсепаленьне а супакойныя аброкі перад СПАДАРОМ.
27 I пыталіся сынове Ізраелявы ў СПАДАРА, — і там тых дзён скрыня змовы Божае,
28 I Фінегас, сын Елеазара Ааронка, стаяў перад ёю тых дзён, — кажучы: «Ці выходзіць імне яшчэ на бітву із сынамі Веняміна, брата майго, ці перастаць?» СПАДАР сказаў: «Узыходзьце, бо заўтра Я аддам яго ў руку тваю».
29 I пастанавіў Ізраель засаду супроці Ґівеы.
30 I ўзышлі сынове Ізраелявы на сыноў Веняміновых на трэйці дзень, і зладзіліся супроці Ґівеы, як кажны раз.
31 I вышлі сынове Веняміновы наўпярэймы люду, і адвалакліся ад места, і пачалі разіць ізь люду; і было забітых, як уперад, на гасьцінцах, з каторых адзін вядзець да Бэт-Элю, а адзін да Ґівеы полям, і забілі якіх трыццацёх чалавекаў із Ізраелцаў.
32 I сказалі сынове Веняміновы: «Яны зражаны перад намі, як і ўперад». А сынове Ізраелявы сказалі: «Уцякайма ад іх, і адцягнем іх ад места на дарогі».
33 I кажны муж Ізраелянін усталі зь месца свайго, і зладзіліся ў Ваал-Тамары. I засада Ізраелява прарвалася із свайго месца, ізь сенажаці Ґівеы.
34 I прышлі насупраці Ґівеы дзесяць тысячаў чалавекаў, выборных мужоў із усёга Ізраеля, і бітва была цяжкая; але сынове Веняміновы ня ведалі, што ліха датыкаецца да іх.
35 I зразіў СПАДАР Веняміна перад Ізраелям, і выгубілі сынове Ізраелявы ў Веняміну таго дня дваццаць пяць тысячаў сту чалавекаў, кажны з гэтых агаляў меч.
36 I абачылі сынове Веняміновы, што яны зражаны. I ўступілі сынове Ізраелявы месца сыном Веняміновым, бо спадзяваліся на засаду, каторую яны пастанавілі ля Ґівеы.
37 Засада ж пабарзьдзіла й пусьцілася да Ґівеы, і ўступіла засада, і зразіла ўсе места лязом мяча.
38 Умоўны знак быў у Ізраеля із засадаю, павялічыць падымак булаку дыму зь места.
39 I адвярнуліся мужове Ізраелявы зь бітвы, і Венямін пачаў цяць іх. Забітых мужоў Ізраелявых было якіх трыццацёх мужоў, бо казалі: «Во валіцца, валіцца ён перад намі, як і ў ранейшыя бітвы»;
40 I булак пачаў падыймацца зь места — стоўп дыму, і азірнуўся Венямін назад, і во, падыймаецца дым з усёга места пад неба.
41 I мужы Ізраелявы азірнуліся, а Венямін спалохаўся, бо абачыў, што дакрануліся да ліха.
42 I адвярнуліся яны ад Ізраелцаў па дарозе да пустыні; але бітва дагнала яго, і тыя, што выходзілі зь местаў, губілі яго сярод яго;
43 Абступілі Веняміна, гналіся за ім аж да Менугі, і тапталі аж да супраці Ґівеы з усходу сонца.
44 I палі із сыноў Веняміновых асьмінанцацёх тысячаў чалавекаў, усі яны дужасілы.
45 I абярнуліся, і ўцяклі на пустыню, да скалы Рымон, і дабілі яшчэ іх на дарогах пяць тысячаў чалавекаў; і гналіся за імі аж да Ґідому, і зразілі зь яго дзьве тысячы чалавекаў.
46 I было ўсіх палых Веняміну гэтага дня дваццаць пяць тысячаў, кажны агаляючы меч, і ўсі яны дужасілы.
47 I абярнуліся, і ўцяклі на пустыню, да скалы Рымон шасьцьсот чалавекаў, і заставаліся там у скале Рымоне чатыры месяцы.
48 I мужы Ізраелявы зьвярнуліся да сыноў Веняміновых, і зразілі іх лязом мяча, ад места й ад людзіны аж да статку і да ўсёга, што сустракалася; таксама ўсі месты, каторыя яны знайшлі, яны аканавалі цяплу.

Кніга Судзьдзяў Ізраэлявых, 20 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.