Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Судзьдзяў Ізраэлявых | 21 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І кажны муж Ізраелец прысяг у Міцпе, кажучы: «Ніхто з нас не аддасьць дачкі свае за жонку Веняміну».
2 I прышоў люд да Бэт-Элю, і сядзелі там аж да вечара перад Богам, і ўзьнялі голас свой, і плакалі плачам вялікім.
3 I сказалі: «Чаму, СПАДАРУ, Божа Ізраеляў, прыгадзілася гэта ў Ізраелю, што ня стала цяпер у Ізраеля аднаго плямені?»
4 I было назаўтрае, і ўстаў люд нараніцы, і збудавалі там аброчнік, абракалі ўсепаленьне й супакойныя аброкі.
5 I сказалі сынове Ізраелявы: «Хто ня ўзыходзіў да грамады, да СПАДАРА з усіх плямёнаў Ізраелявых?» Бо вялікая прысяга была на тых, што ня ўзыходзілі да СПАДАРА да Міцпы, кажучы: «Сьмерцяй хай памрэць!»
6 I зжаліліся сынове Ізраелявы над Венямінам, братам сваім, і сказалі: «Цяпер адцята адно плямя ад Ізраеля;
7 Што зробім ім засталым што да жанок, а мы ж прысягалі СПАДАРОМ ня даць ім жанок із дачок нашых?»
8 I сказалі: «Хто тый з плямёнаў Ізраелявых, што ня прышоў да СПАДАРА да Міцпы?» I вось, ня прышоў ніхто да табару да грамады зь Явісу Ґілеадзкага.
9 I агледжаны люд, і вось, ня было там ні воднага із жыхараў Явісу Ґілеадзкага.
10 I паслаў туды збор двананцацёх тысячаў чалавекаў, з дужасілаў, і далі ім расказаньне, кажучы: «Ідзіце й пабіце лязом мяча жыхараў Явісу Ґілеадзкага, і жанкі, і дзецяняты.
11 I во што зрабіце: кажнага мужчыну й кажную жонку, што пазнала ляжаньне мужчыны, акануйце».
12 I знайшлі яны із жыхараў Явісу Ґілеадзкага чатырыста дзяўчат у дзявоцтве, што не пазналі мужа, ляжаньня з мужчынам, і прывялі іх да табару ў Шыле, каторае ў зямлі Канаанскай.
13 I паслаў увесь збор, і гукалі сыноў Веняміновых, што ў скале Рымоне, і агаласілі ім мір.
14 I зьвярнуўся Венямін у тым часе, і далі ім жонкі, каторыя пакінулі жывыя із жанок Явісу Ґілеадзкага, але іх ня было ім даволі.
15 I люд жалеў Веняміна, бо СПАДАР зрабіў прорву ў плямёнах Ізраелявых.
16 I сказалі старцы збору: «Што нам рабіць засталым, што да жонак, бо выгублены жанкі ў Веняміна?»
17 сказалі: «Спадак Веняміна хай будзе ўцеклым Веняміна, і хай не загіне плямя з Ізраеля.
18 Мы, адылі, ня можам даць ім жанок із дачок нашых; бо прысяглі сынове Ізраелявы, кажучы: “Пракляты, хто дасьць жонку Веняміну”».
19 I сказалі: «Вось, бывае кажнага году сьвята СПАДАРОВА ў Шыле, каторае на поўнач ад Бэт-Элю й на ўсход сонца ад дарогі, што ўзыходзе ад Бэт-Элю да Сыхему, і на паўдня ад Левоны».
20 I расказалі сыном Веняміновым, кажучы: «Пайдзіце й засядзьце ў вінішчах.
21 I глядзіце, як выйдуць дачкі Шыльскія скакаць у карагодах, тады выйдзіце зь вінішчаў, і схапіце кажны чалавек сабе жонку з дачок Шыльскіх, і пайдзіце да зямлі Веняміновае.
22 I будзе, як прыйдуць бацькі іхныя альбо браты іхныя, каб вадзіцца з намі, то мы скажам ім: «Даруйце нам за іх, бо мы не ўзялі кажнаму зь іх жонкі на вайне, і вы не далі ім: цяпер вы вінны».
23 I зрабілі так сынове Веняміновы, і ўзялі жонкі подле ліку свайго з былых у карагодзе, каторыя яны схапілі, і пайшлі, і зьвярнуліся да спадку свайго, пабудавалі месты і жылі ў іх.
24 I пайшлі стуль сынове Ізраелявы таго часу кажны да плямені свайго а да радзімы свае, і пайшлі стуль кажны да спадку свайго.
25 Тых дзён ня было караля ў Ізраеля; кажны рабіў тое, што справядлівае ў ваччу ягоным.

Кніга Судзьдзяў Ізраэлявых, 21 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.