Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Судзьдзяў Ізраэлявых | 7 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I ўстаў Еруваал, ён жа Ґедэон, і ўвесь люд, што зь ім, і разьлягліся табарам ля жарала Гарода; а табар Мідзянскі быў ад яго на поўнач ля ўзгорку Морэ, у даліне.
2 I сказаў СПАДАР Ґедэону: «Лішне чысьлены люд із табою, каб Імне даць Мідзянян у руку іх, каб не хваліўся Ізраель перад Імною, кажучы: “Мая рука выбавіла мяне”.
3 Дык агаласі ж у вушы люду, кажучы: “Хто баіцца а дрыжыць, хай зьвернецца й пойдзе назад з гары Ґілеаду”». I зьвярнулася люду дваццаць дзьве тысячы, а дзесяць тысячаў засталося.
4 I сказаў СПАДАР Ґедэону: «Усе яшчэ шмат люду. Зьвядзі іх да вады, там Я выпрабую іх табе. I будзе, што праз каго Я скажу: “Гэты хай ідзець із табою”, тый і хай ідзець із табою; а праз каго скажу табе: “Гэты хай ня йдзець із табою”, тый хай і ня йдзець».
5 Ён завёў люд да вады. I сказаў СПАДАР Ґедэону: «Хто будзе лыкаць языком сваім ваду, як лыкае сабака, таго стаў апрычона, і кажнага, каторы будзе клякаць на калені свае, каб піць.
6 I быў лік тых, што лыкалі ротам сваім із рукі, трыста чалавекаў, а ўвесь жа засталы люд клякаў на калені свае піць ваду.
7 I сказаў СПАДАР Ґедэону: «Трыма сотнямі тых, што лыкалі, Я выбаўлю вас і аддам Мідзянян у руку тваю, а ўвесь люд хай ідзець кажны на свае месца».
8 I ўзялі яны ежу люду ў рукі свае й рогі іхныя, а кажнага асобнага Ізраелца ён адаслаў да свайго будану, а трыста чалавекаў ён удзяржаў; табар жа Мідзянскі быў у яго далавах у даліне.
9 I сталася тае ж ночы, што сказаў яму СПАДАР: «Устань, зыйдзі да табару, бо Я аддаў яго ў руку тваю.
10 Калі ж ты баішся йсьці, дык пайдзі да табару ты а Пура, маладзён твой,
11 I пачуеш, што гукаюць, і потым пасіляцца рукі твае, і зыйдзеш да табару». I зышоў ён а Пура, маладзён ягоны, аж да краю ўзброеных, што былі ў табару.
12 А Мідзян а Амалік а ўсі сынове ўсходу разьлягліся на даліне ў такой множасьці, як шаранча; і варблюдом іхным няма ліку, шмат было іх, як пяску на беразе мора.
13 I прышоў Ґедэон; і вось, талавек павядае прыяцелю свайму сон і кажа: «Сьніў я сон, і гля, перапечка ячнага хлеба кацілася па табару Мідзянскім, і дайшла да будану, і выцяла ў яго, і ён паваліўся, перакуліла яго, і будан абурыўся».
14 I адказаў прыяцель ягоны, і сказаў: «Гэта нішто іншае, як меч Ґедэона Ёашонка, Ізраелца; аддаў Бог у рукі яму Мідзянян а ўвесь табар».
15 I сталася, што як пачуў Ґедэон павяданьне сну й зьясьненьне яго, то пакланіўся, і зьвярнуўся да табару Ізраельскага, і сказаў: «Уставайце! бо аддаў СПАДАР у рукі вашы табар Мідзянскі».
16 I падзяліў трыста чалавекаў на тры аддзелы, і даў трубы ў рукі ўсім ім, і жбаны пустыя, і сьветачы палаючыя ўнутры жбаноў.
17 I сказаў ім: «Глядзіце на мяне й рабіце тое ж. I вось, я падыйду да канца табару, і што я буду рабіць, тое й вы рабіце.
18 I затрублю ў рог я а тыя, што з імною, дык трубіце ў рагі й вы навокал усяго табару й скажыце: “Дзеля СПАДАРА а Ґедэона!”»
19 I прышоў Ґедэон а сту чалавекаў ізь ім да краю табару пры пачатку сярэдняе старожы, яны ж якраз станавілі варты, і затрубілі ў рагі, і разьбілі жбаны, што мелі ў руках сваіх.
20 I затрубілі тры аддзелы ў рагі, і разьбілі жбаны, і дзяржалі ў левай руццэ сваёй палаючыя сьветачы, а ў правай руццэ рагі, каб трубіць, і крычэлі: «Меч СПАДАРОЎ а Ґедэонаў!»
21 I стаяў кажны на сваім месцу навокал табару; і пачалі бегаць у вусім табару, і крычэлі, і пусьціліся ўцекі.
22 I трубілі трыста рагі, і зьвярнуў СПАДАР меч кажнага на прыяцеля ягонага, і гэтак у вусім табару, і ўцёк табар аж да Веф-Шыты да Цэрэры, аж да граніцы Авел-Меголы, ля Табафы.
23 I згуканы мужы Ізраелцы зь Неффаліму а з Ашэру а з усёга Манасу, і пагналіся за Мідзянам.
24 I паслаў паслоў Ґедэон на ўсю гару Яхрэмаву, кажучы: «Зыйдзіце наўпярэймы Мідзяну, займіце ў іх воды аж да Веф-Вары й Ёрдан». I згукаў кажнага Яхрэмляніна, і занялі воды аж да Веф-Вары а Ёрдану.
25 I зваявалі двух князёў Мідзянскіх, Орыва а Зыва, і забілі Орыва ў Цур-Орыве, а Зыва забілі ў Екеў-Зэве, і гналіся за Мідзянянмі; а галавы Орыва а Зыва прынесьлі да Ґедэона за Ёрдан.

Кніга Судзьдзяў Ізраэлявых, 7 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.