Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Судзьдзяў Ізраэлявых | 3 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I во тыя народы, каторыя пакінуў СПАДАР, каб прабаваць імі Ізраелцаў, усіх, каторыя ня ведалі праз усі войны Канаанскія,
2 Адно дзеля веданьня родаў сыноў Ізраелявых, каб вучыць іх вайны, бо ўперад ня зналі яе:
3 Пяцёх князёў Пілісцкіх, усі Канааняне, Сыдоняне а Гэвеі, што жывуць на гары Лібане, ад гары Ваал-Гэрмону аж да ўходу ў Гамаф.
4 I яны былі, каб імі прабаваць Ізраелцаў, даведацца, ці будуць яны паслушныя расказаньням СПАДАРОВЫМ, каторыя Ён расказаў айцом іхным Масеям.
5 I сынове Ізраелявы жылі сярод Канааняніна, Гэціча, Аморэя, Ферэзэя, Гэвея а Евусэя;
6 I бралі дачкі іхныя сабе за жонкі, і свае дачкі аддавалі за сыноў іхных, і служылі багом іхным.
7 І зрабілі сынове Ізраелявы ліха ў ваччу СПАДАРА, і забыліся СПАДАРА, Бога свайго, і служылі Ваалам а Астартам.
8 I ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на Ізраеля, і выдаў іх у рукі Хушан-Рышафаіма, караля Арам-Нагараіму, і служылі сынове Ізраелявы Хушан-Рышафаіму восьмі год.
9 Тады загаласілі сынове Ізраелявы да СПАДАРА, і пастанавіў вывальніка сыном Ізраелявым, каторы вывальніў іх, Офнеля, сына Кеназа, брата Калевавага, меншага за яго.
10 I быў на ім Дух СПАДАРОЎ, і ён судзіў Ізраеля. Ён вышаў на вайну, і аддаў СПАДАР у рукі ягоныя Хушан-Рышафаіма, караля Араму, і дужая была рука ягоная над Хушан-Рышафаімам.
11 I ціха было ў зямлі. I памер Офнель Кеназёнак.
12 I далей рабілі ліха сынове Ізраелявы ў ваччу СПАДАРА, і ўмацаваў СПАДАР Еґлона, караля Моаўскага, супроці Ізраелцаў, за тое, што яны рабілі ліха ў ваччу СПАДАРА.
13 Ён зьбер да сябе сыноў Амонавых а Амалікавых, і пайшоў, і зразіў Ізраеля, і апанавалі яны места Пальмаў.
14 I служылі сынове Ізраелявы Еґлону, каралю Моаўскаму, асьмінанцаць год.
15 I загаласілі сынове Ізраелявы да СПАДАРА, і СПАДАР пастанавіў ім вывальніка Егуда Ґеранка, Венямінаўца, мужа не валодаючага праваю рукою. I паслалі сынове Ізраелявы ім дары Еґлону, каралю Моаўскаму.
16 I зрабіў сабе Егуд меч із двума лязамі, локаць удаўжкі, і прыперазаў яго пад вопраткаю сваёю з правага боку свайго.
17 I дабліжыў дар Еґлону, каралю Моаўскаму, Еґлон жа быў чалавек вельма таўсты.
18 I было, як скончыў даваць дар, то адпусьціў люд, што прынесьлі дар,
19 А сам зьвярнуўся ад выразаных балваноў, каторыя ў Ґілґале, і сказаў: «Тайнае слова ё ў мяне да цябе, каролю». Ён сказаў: «Ціха!» I вышлі ад яго ўсі, што стаялі пры ім.
20 Егуд увыйшоў да яго; ён сядзеў у верхнім халадковым пакою, каторы меў аднаму сабе. I сказаў Егуд: «Слова Божае ў мяне да цябе». I ён устаў із свайго седава.
21 Егуд выцягнуў левую руку сваю, і ўзяў меч з правага боку свайго, і ўсадзіў у чорава ягонае,
22 І ўвыйшло таксама дзяржаньне за лязом, і тук пакрыў лязо; бо ня выцягнуў ляза з чэрава ягонага, і прайшоў у кутніцу.
23 I вышаў Егуд перазь сені, і зачыніў за сабою дзьверы верхняга пакою, і замкнуў.
24 А як ён вышаў, слугі прышлі й бачаць, і вось, дзьверы верхняга пакою замкнёныя, і кажуць: «Пэўне ён прыкрывае ногі свае ў халадковым пакою».
25 I ждалі аж сароміліся, і вось, ён не адмыкае дзьвярэй верхняга пакою, і ўзялі ключ, і адамкнулі, і вось, спадар іхны ўпаў на зямлю мертвы.
26 А Егуд уцёк, пакуль яны длякаліся, прайшоў за выразаныя балваны й уцёк да Сэйрагу.
27 I было, як ён прышоў і затрубіў у трубу на гары Яхрэмавай, дык зышлі зь ім сынове Ізраелявы з гары, і ён сьпераду іх.
28 I сказаў ім: «Ганіце за імною, бо аддаў СПАДАР варагоў вашых, Моава, у рукі вашы». I зышлі за ім, і заваявалі броды Ёрдану аж да Моаву, і не давалі нікому пераходзіць.
29 I пабілі Моава ў тым часе каля дзесяцёх тысячаў чалавекаў, кажнага таўстога а кажнага дужасіла, і ніхто ня ўцёк.
30 I быў Моаў укораны ў тым дню пад руку Ізраеля, і было ціха ў зямлі асьмідзясят год.
31 I просьле яго быў Шам-Ґар Анафёнак, і зразіў Пілішчан шасьцьсот чалавекаў валовім нарогам, і ён таксама вывальніў Ізраеля.

Кніга Судзьдзяў Ізраэлявых, 3 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.