Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Судзьдзяў Ізраэлявых | 17 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Быў чалавек на гары Яхрэмавай, наймя Міха.
2 I сказаў ён маці сваёй: «Тысяча а сто срэбра, каторыя былі ўзяты ў цябе, за каторыя ты праклінала а таксама гукала ў вушы мае, вось, срэбра ў мяне, я ўзяў яго». Маці ягоная сказала: «Дабраславёны сын мой у СПАДАРА».
3 I зьвярнуў ён тысяча а сто срэбра маці сваёй, і сказала маці ягоная: «Я супоўна пасьвяціла гэтае срэбра СПАДАРУ з рукі свае дзеля сына свайго, каб зрабіў выразаны абраз а выліваны абраз; дык я зварачаю табе яго».
4 Але зьвярнуў ён срэбра маці сваёй. I ўзяла маці ягоная дзьвесьце срэбра, і дала іх літоўніку, каторы зрабіў зь яго выразаны абраз а выліваны абраз; і было гэта ў доме Мішыным.
5 I ў гэтага чалавека, Міхі, быў дом Божы. I зрабіў ён наплечнік а тэрафім, і напоўніў руку аднаго із сыноў сваіх, і быў у яго за сьвятара.
6 Тых дзён ня было караля ў Ізраеля; кажны рабіў, што належыла ў ваччу ягоным.
7 I быў дзяцюк із Бэтлеему Юдэйскага, з плямені Юдзінага, і ён Левіт, і ён жыў там.
8 I пайшоў гэты чалавек ізь места Бэтлеему Юдэйскага, каб пажыць, ідзе луча, і прышоў на гару Яхрэмаву аж да дому Мішынага, каб ісьці ў дальшую дарогу.
9 I сказаў яму Міха: «Скуль ты прышоў?» I ён сказаў яму: «Я Левіт із Бэтлеему Юдэйскага, і йду пажыць, ідзе луча».
10 I сказаў яму Міха: «Жыві ў мяне, і будзь у мяне за айца а за сьвятара; я дам табе па дзесяць срэбра на год, і цэласьць убораў, і емя».
11 I пайшоў Левіт да яго, і зычыў Левіт жыць у гэтага чалавека, і быў дзяцюк яму, як адзін із сыноў ягоных.
12 Міха напоўніў руку Левітаву, і гэты дзяцюк быў у яго за сьвятара, і быў ён у доме ў Міхі.
13 I сказаў Міха: «Цяпер я ведаю, што СПАДАР будзе імне добра дзеяць, бо Левіт стаў у мяне за сьвятара».

Кніга Судзьдзяў Ізраэлявых, 17 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.