Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Судзьдзяў Ізраэлявых | 15 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I было за колькі дзён, у часе жніва пшонкі, і даведаўся Самсон да жонкі свае з казянём, і сказаў: «Увыйду да жонкі свае ў пакой ейны»; і ня даў яму айцец ейны ўвыйсьці.
2 I сказаў айцец ейны: «Я з пэўнасьцяй сказаў, што ты напэўна зьненавідзіў яе, і я аддаў яе прыяцелю твайму. Ці меншая сястра ейная не харошшая за яе; хай яна будзе табе замест яе».
3 I сказаў Самсон ім: «Цяпер я буду нявіньнейшы за Пілішчан, калі зраблю ім ліха».
4 I пайшоў Самсон, і ўлавіў трыста лісоў, і ўзяў палаючыя сьветачы, і зьвярнуў хвост да хваста, і ўсунуў па сьветачу пасярод двух хвастоў.
5 I запаліў цяпло ў сьветачах, і пусьціў іх на збожжа на пню Пілісцкае, і выпаліў ад капы, аж да стаячага на пню, і аж да вінішчаў а аліўнікаў.
6 I казалі Пілішчане: «Хто гэта зрабіў?» I сказалі: «Самсон, зяць Фімнафяніна, бо ўзяў жонку ягоную й аддаў прыяцелю ягонаму». I зышлі Пілішчане, і спалілі цяплом яе й айца ейнага.
7 I сказаў Самсон: «Хоць вы зрабілі гэта, але я памшчу вам самым, і тады перастану».
8 I зьбіў ён ім галёнкі а сьцёгны зьбіцьцём вялікім, і зышоў, і жыў у раськепіне скалы Етам.
9 I ўзышлі Пілішчане, і разьлягліся табарам у Юдэі, і расьцягнуліся аж да Легаў.
10 I сказалі людзі Юдэі: «Чаго вы ўзышлі на нас?» Яны сказалі: «Зьвязаць Самсона ўзышлі мы, зрабіць яму, як ён зрабіў нам».
11 I зышлі тры тысячы чалавекаў зь Юдэі да раськепінаў скалы Етам, і сказалі Самсону: «Ці ня ведаеш ты, што Пілішчане пануюць над намі? I што гэта ты зрабіў нам?» А ён сказаў ім: «Як яны зрабілі імне, так і я зрабіў ім».
12 I сказалі яму: «Каб зьвязаць цябе зышлі мы, каб аддаць цябе ў руку Пілішчанам». I сказаў ім Самсон: «Прысягніце імне, што вы не нападзіце на мяне».
13 I сказалі яму: «Не, мы адно зьвяжам цябе й аддамо цябе ў рукі іх, але ня зробім табе сьмерці». I зьвязалі яго двума новымі паварозамі, і зьвялі яго із скалы.
14 Ён прышоў да Легаў. I Пілішчане крычэлі наўпярэймы яму. I зышоў на яго Дух СПАДАРОЎ, і сталі паварозы, што былі на руках ягоных, як лён, які прагарэў цяплом, і разьлезьліся паварозы ягоныя з рук ягоных.
15 Знайшоў ён вагкую асьліную шчэляпу, і, выцягнуўшы руку сваю, узяў яе, і паразіў ёю тысяча чалавекаў.
16 I сказаў Самсон: «Шчэляпаю асьлінай гурбу, гурбы, шчэляпаю асьлінаю паразіў я тысяча чалавекаў».
17 I было, як ён скончыў гукаць, то кінуў шчэляпу з рукі свае і назваў тое месца: Рамаф-Легі.
18 I ўсьмяг вельма, і загукаў да СПАДАРА, і сказаў: «Ты даў у руку слугі Свайго вялікае выбаўленьне гэтае; а цяпер памру я ад смагі й лучу ў рукі неабрэзаных».
19 I раськяпіў Бог раськепіну, што ў Легах, і пацякла зь яе вада. Ён напіўся, і зьвярнуўся дух ягоны, і ён ажыў; затым ён назваў імя месца гэтага: «Жарало гукаючага», каторае ў Легах аж дагэтуль.
20 I судзіў ён Ізраеля за дзён Пілішчан дваццаць год.

Кніга Судзьдзяў Ізраэлявых, 15 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.