Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Судзьдзяў Ізраэлявых | 11 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І Еффаг, Ґілеадзянін, быў чалавек дужасіл. А ён быў сын бязулін; і нарадзіў Еффага Ґілеад.
2 I нарадзіла жонка Ґілеадава яму сыноў. I вырасьлі сынове жончыны, і выгналі Еффага, і сказалі яму: «Ты не адзяржыш спадку ў доме айца нашага, бо ты сын другое жонкі».
3 I ўцёк Еффаг ад віду братоў сваіх, і жыў у зямлі Тоў; і зьберліся да Еффага пустыні, і выходзілі зь ім.
4 I сталася па якімсь часе, што ваявалі сынове Амонавы з Ізраелям.
5 I было, як ваявалі сынове Амонавы з Ізраелям, дык пайшлі старцы Ґілеадзкія ўзяць Еффага ізь зямлі Тоў,
6 I сказалі Еффагу: «Ідзі, і будзеш нам за вайводцу, і будзеш ваяваць ізь сынамі Амонавымі».
7 I сказаў Еффаг старцом Ґілеадзкім: «Ці ня вы зьненавідзілі мяне і выгналі з дому айца майго? I чаму ж прышлі да мяне цяпер, як цесна вам?»
8 I сказалі старцы Ґілеадзкія Еффагу: «Дзеля таго мы цяпер зьвярнуліся да цябе, каб пайшоў із намі, і каб ты ваяваў із сынамі Амонавымі, і будзеш нам галавою — усім жыхарам Ґілеаду».
9 I сказаў Еффаг старцом Ізраельскім: «Калі вы зьвернеце мяне, каб ваяваць із сынамі Амонавымі, і СПАДАР аддасьць іх перад імною, то ці буду я вашым галавою?»
10 I сказалі старцы Ґілеадзкія Еффагу: «СПАДАР будзе слухаць памеж нас, калі ня подле слова твайго мы зробім».
11 I пайшоў Еффаг із старцамі Ґілеадзкімі, і пастанавіў люд яго над сабою галавою а вайводцам, і праказаў Еффаг усі гэтыя словы свае перад відам СПАДАРА ў Міцпе.
12 I паслаў Еффаг паслоў да караля сыноў Амонскіх, кажучы: «Што імне й табе, што ты прышоў да мяне ваяваць на зямлі маёй?»
13 I сказаў кароль сыноў Амонавых паслом Еффаговым: «Во ўзяў Ізраель зямлю маю, як узыходзіў зь Ягіпту, ад Арнону аж да Явоку а да Ёрдану; цяпер зьвярні імне іх мірна».
14 I яшчэ паслаў Еффаг другім наваратам паслоў да караля сыноў Амонавых,
15 I сказаў яму: «Гэтак кажа Еффаг: “Ня ўзяў Ізраель зямлі Моаўскае а зямлі сыноў Амонавых;
16 Бо як узышлі зь Ягіпту, то пайшоў Ізраель на пустыню аж да мора Чырвонага, і прышоў да Кадэшу.
17 I паслаў Ізраель паслоў да караля Едомскага, кажучы: ‘Перайду, калі ласка, зямлёю тваёй’, і не паслухаў кароль Едомскі. I таксама каралю Моаўскаму ён паслаў, і тый не захацеў; і жыў Ізраель у Кадэшу.
18 І пайшоў пустынёю, і абмінуў зямлю Едомскую а зямлю Моаўскую, і прышоў з усходу сонца аж да зямлі Моаўскае, і разьлёгся табарам за Арнонам; але ня ўходзіў у граніцы Моаўскія, бо Арнон ё граніца Моаву.
19 I паслаў Ізраель паслоў да Сыгона, караля Аморэйскага, караля Гэшбонскага, і сказаў яму Ізраель: ‘Пройдзем, калі ласка, зямлёю тваёй да месца свайго’.
20 I ня верыў Сыгон Ізраелю, каб перайшоў граніцы ягоныя, і зьбер Сыгон увесь люд свой, і разьлягліся табарам у Ягацу, і ваяваў із Ізраелям.
21 I аддаў СПАДАР, Бог Ізраеляў, Сыгона а ўвесь люд ягоны ў рукі Ізраелю, і ён пабіў яго; і адзяржаў Ізраель на спадак усю зямлю Аморэяву, жыхара тае зямлі.
22 I адзяржалі яны на спадак усю граніцу Аморэяву ад Арнону аж да Явоку, і ад пустыні аж да Ёрдану.
23 I цяпер СПАДАР, Бог Ізраеляў, выгнаў Аморэя перад відам люду Свайго Ізраеля, а ты хочаш узяць спадак ягоны?
24 Ці не дзяржыш ты тое, што даў табе Хемош, бог твой? Тое ты дзяржыш. А ўсіх, каторых выгнаў СПАДАР, Бог наш, ад віду нашага, мы дзяржым у спадку.
25 А цяпер, ціж ты запраўды лепшы за Валака-Цыпоронка, караля Моаўскага? Ці сьперачаўся ён із Ізраелям, ці ваяваў ён ізь імі?
26 Калі Ізраель жывець у Гэшбоне а ў местачках ягоных, у Ароіру а ў местачках ягоных, і ў вусіх местах, каторыя ля Арнону, трыста год, то чаму вы ў тым часе не адыймалі?
27 А я не ізграшыў перад табою, і ты робіш імне ліха, ваюючы з імною. Хай будзе СПАДАР судзьдзёю цяпер меж сыноў Ізраеля й сыноў Амонавых!”»
28 I не прыслухаўся кароль сыноў Амонавых да слоў Еффаговых, з каторымі ён пасылаў да яго.
29 I быў на Еффагу Дух СПАДАРОЎ, і прайшоў ён Ґілеад а Манаса, і прайшоў Міцпу Ґілеадзкую, а зь Міцпы Ґілеадзкае пайшоў супроці сыноў Амонавых.
30 I зрабіў Еффаг абятніцу СПАДАРУ, і сказаў: «Калі Ты напэўна аддасі сыноў Амонавых у рукі мае,
31 Дык станецца: выходзячы зь дзьвярэй дому майго імне наўпярэймы, як я зьвярнуся ў міру ад сыноў Амонавых, будзе СПАДАРУ, і ўзьнясу гэта па ўсепаленьне».
32 I перайшоў Еффаг да сыноў Амонавых, ваяваць ізь імі, і аддаў іх СПАДАР у рукі ягоныя.
33 I зразіў іх ад Ароеру аж дакуль ты ўходзіш да Мініфу, дваццаць местаў, і аж да Авель-Кераіму паразаю вельмі вялікай; і ўкарыліся сынове Амонавы перад сынамі Ізраелявымі.
34 I прышоў Еффаг да Міцпы да двору свайго, і вось, дачка ягоная вышла наўпярэймы яму з бубнамі а скокамі, — яна была ў яго адзінюсенькая, і ня было ў яго, апрача яе, ані сына, ані дачкі.
35 I сталася, як ён абачыў яе, дык разьдзер адзежу сваю й сказаў: «Ах, дачка мая! Ты чыста прыбіла мяне; і ты сталася меж немарасьцячых мяне! Я ж адчыніў вусны свае СПАДАРУ, і не магу зьвярнуцца».
36 I яна сказала яму: «Войча мой! ты адчыніў вусны свас СПАДАРУ, — рабі з імною подле тога, што вышла з вуснаў тваіх, просьле тога, што ўчыніў табе СПАДАР помсту над варагамі тваімі, над сынамі Амонавымі».
37 I сказала айцу свайму: «Хай зробяць імне гэта: адпусьці мяне на два месяцы, то я пайду на горы, зыйду зь іх і аплачу дзявоцтва свае, я а таварышкі мае».
38 Ён сказаў: «Ідзі»; і адпусьціў яе на два месяцы. I пайшла яна а таварышкі ейныя, і плакала па дзявоцтве сваім у горах.
39 I было пры канцу двух месяцаў, што яна зьвярнулася да айца свайго, і ён споўніў над ёй абятніцу сваю, каторую абяцаў, і яна не пазнала мужа. I сталася звычаем у Ізраелю:
40 З году ў год ідуць дачкі Ізраелявы плакаць па дачцэ Еффаговай.

Кніга Судзьдзяў Ізраэлявых, 11 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.