Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Мацьвея | 6 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Сьцеражыцеся рабіць сваю справядлівасьць перад людзьмі, каб бачылі вас, бо ня будзе вам нагароды ад Айца вашага, Каторы на нябёсах.
2 Дык, калі даеш убожніну, ня трубі перад сабою, як робяць двудушнікі ў бажніцах і на вуліцах, каб хвалілі іх людзі. Запраўды кажу вам: яны ўжо адзержуюць нагароду сваю.
3 У цябе ж, як ты даеш убожніну, няхай лявіца твая ня ведае, што робе правіца,
4 Каб убожніна твая была патай; і Айцец твой, што бача тайнае, аддасьць табе яўна.
5 I калі молішся, ня будзь, як двудушнікі, што любяць у бажніцах і на рагох вуліцаў адзержуючыся, маліцца, каб паказацца перад людзьмі. Запраўды кажу вам, што яны ўжо адзержуюць нагароду сваю.
6 Ты ж, як молішся, увыйдзі ў пакой свой і, зачыніўшы дзьверы свае, памаліся Айцу свайму, Каторы ўтайне; і Айцец твой, што бача ўтоенае, аддасьць тэ яўна.
7 А молячыся, не кажыце лішняга, як пагане; бо яны думаюць, што ў шматслоўю будуць пачуты.
8 Ня будзьце падобныя да іх, бо ведае Айцец ваш, чаго вы патрабуеце, уперад, чымся вы ў Яго папросіце.
9 Маліцеся ж гэтак: Войча наш, Каторы ёсьць у нябёсах! сьвяціся імя Твае;
10 Прыйдзі гаспадарства Твае; будзь воля Твая як на небе, так і на зямлі;
11 Хлеба нашага штадзеннага дай нам сядні;
12 І даруй нам віны нашы, як і мы даруем даўжбітом нашым;
13 I ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога; бо Твае ё гаспадарства а моц а хвала на векі. Амін.
14 Бо калі вы будзеце дараваць людзём выступы іхныя, то даруе й вам Айцец ваш нябёсны.
15 А калі ня будзеце дараваць людзём выступаў іхных, то й Айцец ваш не даруе вам выступаў вашых.
16 I калі постуеце, ня будзьце, як двудушнікі, хмарныя, бо яны супяць від свой, каб паказацца перад людзьмі, што постуюць. Запраўды кажу вам, што яны ўжо маюць нагароду сваю.
17 А ты, калі постуеш, памаж галаву сваю і памый від свой,
18 Каб стаць постуючым не перад людзьмі, але перад Айцом сваім, Каторы ўтайне; і Айцец твой, што бача тайнае, аддасьць тэ яўна.
19 Ня зьбірайце сабе скарбаў на зямлі, ідзе моль а іржа нікбяць, і йдзе зладзее падкопуюцца а крадуць;
20 Але зьбірайце сабе скарбы на небе, ідзе ані моль, ані іржа ня нікбяць, і йдзе зладзее не падкопуюцца а не крадуць;
21 Бо, ідзе скарб вашы, там будзе й сэрца вашае.
22 Сьветачам целу ё вока. Дык калі вока твае будзе чыстае, то ўсе цела твае будзе сьветлае;
23 А калі вока твае будзе благое, то ўсё цела твае будзе цемнае. Дык калі сьвятліня, што ў табе, цемнь, то якая ж цемнь?
24 Ніхто ня можа двум гаспадаром служыць, бо альбо аднаго зьненавідзе, а другога будзе любіць; альбо аднаму будзе прыяць, а праз другога ня дбаць. Ня можаце служыць Богу й мамоне.
25 Затым кажу вам: ня рупцеся праз жыцьцё свае, што вам есьці і што піць, ані празь цела свае, у што адзецца. Ці ня большае жыцьцё за ежу, а цела — за адзежу?
26 Гляньце на птушкі нябёсныя: яны ня сеюць ані жнуць, ня зьбіраюць на ток, і Айцец ваш нябёсны жыве іх. Ці ня шмат лепшыя вы за іх?
27 Дый хто з вас, рупячыся, можа дадаць сабе росту на адзін локаць?
28 I праз адзецьце нашто рупіцеся? Разважча праз палявыя лілі, як яны растуць: не працуюць ані прадуць;
29 Але кажу вам, што й Салямон у ўсёй славе сваёй не адзяваўся так, як кажная зь іх;
30 А калі траву палявую, што сядні ё, а заўтра будзе кінена ў печ, Бог так адзяець, ціж ня шмат балей вас, малаверныя!
31 Дык ня рупцеся, кажучы: ‘Што нам есьці?’ альбо: ‘Што піць?’ альбо: ‘У што адзецца?’
32 Бо ўсяго гэтага шукаюць пагане, і затым што Айцец ваш нябёсны ведае, чаго вы патрабуеце ў вусім гэтым.
33 Шукайце ж найперш гаспадарства Божага і справядлівасьці Ягонае, і гэта ўсе дадасца вам.
34 Дык ня рупцеся праз заўтрашні дзень, бо заўтрашні будзе рупіцца праз свае; досыць дню свайго ліха.

Евангеля подле сьвятога Мацьвея, 6 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.