Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Сохоні | 2 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Зьбярыцеся а зьбярыцеся, бессаромны народзе,
2 Уперад чымся народзіцца права — як умецьце мінець дзень — уперад чымся палкі гнеў СПАДАРОЎ прыйдзе на вас, уперад чымся прыйдзе на вас дзень гневу СПАДАРОВАГА.
3 Шукайце СПАДАРА, усі лагодныя на зямлі, што поўніце суд Ягоны; шукайце справядлівасьці, шукайце лагоднасьці, можа вы схаваецеся ў дзень гневу СПАДАРОВАГА;
4 Бо Ґаза будзе пакінена, і Ешкелон спустошаны, Ашдод у палудзень выгнаны, і Екрон будзе выкаранены.
5 Бяда жыхарам морскага ўзьбярэжжа, народу Крыцкаму! Слова СПАДАРОВА на вас, Канааняне, зямля Пілішчан! Я загублю цябе, и ня будзе там жыхара.
6 І будзе морскі бераг селішчам, пячорамі пастухом і абораю чародам.
7 І будзе ўзьбярэжжа астачы дому Юдзінага, будуць пасьціць на ім, у дамох Ашкелону будуць супачываць ўвечары, як даведаецца да іх СПАДАР, Бог іхны, і верне палон іхны.
8 «Чуў Я наругі Моававы і вярненьні сыноў Амонавых, каторымі яны наругаліся люду Майму і вяльмуваліся на граніцы іхнай.
9 Затым жыў Я, — агалашае СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў, — канечне Моаў будзе, як Содома, і сынове Амонавы — як Ґомора, месцам крапівы а сольнаю ямаю а пустынёю на векі; астача люду Майго аглабае іх, і засталым люду Майго спадуць яны».
10 Гэта ім за пыху іхную, за тое, што наругаліся й вяльмуваліся перад людам СПАДАРА войскаў.
11 Страшны будзе СПАДАР ім, бо схудаюць усі багі зямлі, і Яму паклоніцца кажны на сваім месцу, нават усі абтокі народаў.
12 І вы, Ефіопляне, выбіты будзеце мячом Маім.
13 І Ён выцягне руку Сваю на поўнач, выгубе Асыру і спустоша Ніневу, зробе сухой, як пустыню.
14 І чароды будуць класьціся сярод яе, і ўсі зьвяры народаў, і пэлікан а сава на абсадах яе будуць начаваць, у вокнах голас іхны будзе разьлягацца; спустошаньне будзе ў парогах, бо адарвуць кедравую шалёўку іх.
15 Во места, што цешыцца, што жывець нядбайна, што кажа ў сэрцу сваім: «Я, і няма нікога побач мяне». Як яно стала спустошаным, месцам жывёле! Кажны, праходзячы ля яго, сьвісьне і махнець рукою.

Кніга прарокі Сохоні, 2 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.