Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Яана | 21 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Просьле гэтага зьявіўся Ісус ізноў вучанікам ля мора Тыверадзкага. Зьявіўся ж гэтак:
2 Былі там разам Сымон Пётра а Хама, званы Блізьнюк, а Нафанайла з Каны Ґалілейскае а Зэведэенкі а двух іншых із вучанікаў Ягоных.
3 Сымон Пётра кажа ім: «Іду лавіць рыбу». Кажуць яму: «Ідзем і мы з табою». I вышлі, і селі да стругу, і тае ночы нічога не злавілі.
4 А рана нараніцы, яшчэ золкам, стаў Ісус на беразе; вучанікі, адылі, ня ведалі, што гэта быў Ісус.
5 Дык Ісус кажа ім: «Дзеці, ці маеце якую ежу?» Яны адказалі Яму: «Не».
6 Ён жа сказаў ім: «Закіньце сець із правага боку струга, і знойдзеце». Яны закінулі, і ўжо не маглі выцягнуць яе з прычыны множасьці рыбы.
7 Кажа тады Пётру вучанік тый, каторага мілаваў Ісус: «Гэта Спадар». А Сымон Пётра, пачуўшы, што гэта Спадар, паперазаўся адзецьцям, — бо быў голы, — і кінуўся ў мора.
8 А іншыя вучанікі прыплылі ў лодцы, бо недалёка былі ад зямлі, локцяў каля дзьвесьце, цягнучы сець із рыбаю.
9 Як жа выеелі на зямлю, бачаць цяпло з вугальля, і рыбу, на ім чежачую, і хлеб.
10 Кажа ім Ісус: «Прынясіце з тае рыбы, што вы злавілі цяпер».
11 Пайшоў Сымон Пётра й выцягнуў сець на зямлю, поўную вялікае рыбы, каторае было сто пяцьдзясят тры; і ач было толькі, сець не парвалася.
12 Кажа ім Ісус: «Ідзіце, сьнедайце». Ніхто, адылі, зь іх ня сьмеў папытацца ў Яго: «Хто Ты?» ведаючы, што гэта Спадар.
13 Прыходзе Ісус, і бярэць хлеб, і даець ім, і рыбу таксама.
14 Гэта ўжо трэйці раз зьявіўся Ісус вучанікам, ускрэсшы зь мертвых.
15 А як яны пасьнедалі, кажа Сымону Пётру Ісус: «Сымоне Ёнёнку, ці мілуеш ты Мяне балей, чымся гэтыя?» Кажа Яму: «Але, Спадару, Ты ведаеш, што я люблю Цябе». Кажа яму: «Пасі ягняты Мае».
16 Кажа яму другім наваратам: «Сымоне Ёнёнку, ці мілуеш ты Мяне?» Кажа Яму: «Але, Спадару, Ты ведаеш, што я люблю Цябе». Кажа яму: «Будзь пастухом авец Маіх».
17 Кажа яму трэйцім наваратам: «Сымоне Ёнёнку, ці любіш ты Мяне?» Засмуціўся Пётра, што Ён сказаў яму трэйці раз: «Ці любіш ты Мяне?» і сказаў Яму: «Спадару, Ты ўсе ведаеш, Ты ведаеш, што я люблю Цябе». Ісус кажа яму: «Пасі авечкі Мае.
18 «Запраўды, запраўды кажу табе: як ты быў малодшы, ты папяразаваўся сам і йшоў, куды зычыў; але як застарэеш, выцягнеш рукі свае, і іншы папяража цябе й павядзець, куды ня зычыш».
19 А гэта Ён сказаў, зазначаючы, якой сьмерцю ўславе ён Бога. I, сказаўшы гэта, кажа яму: «Ідзі за Імною».
20 Пётра, абярнуўшыся, бача йдучага за імі вучаніка, каторага мілаваў Ісус, і каторы на вячэры, нахінуўшыся да грудзёў Ягоных, сказаў: «Спадару, хто ізрадзе Цябе?»
21 Абачыўшы яго, Пётра кажа Ісусу: «Спадару, а ён што?»
22 Ісус кажа яму: «Калі Я зычу, каб ён застаўся, пакуль Я прыйду, што табе? ты за Імною йдзі».
23 Дык разышлося гэнае слова памеж братоў, што вучанік гэны не памрэць. Але не сказаў яму Ісус, што ён не памрэць, але: «Калі Я зычу, каб ён застаўся, пакуль Я прыйду, што табе?»
24 Гэта тый вучанік, што сьветча праз усе гэта, і каторы напісаў гэта, і мы ведаем, што праўдзівае сьветчаньне ягонае.
25 I шмат іншага таксама ё, што ўчыніў Ісус, каторае, калі б было напісана, думаю, што нават сам сьвет не зьмясьціў бы тых напісаных кнігаў.

Евангеля подле сьвятога Яана, 21 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.