Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Лукі | 23 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I ўся множасьць іх, устаўшы, павялі Яго да Пілата.
2 I пачалі жалаваць на Яго, кажучы: «Мы знайшлі, што Гэты псуець народ наш і бароне даваць падачкі цэсару, кажучы, што Ён сам Хрыстос, Кароль».
3 Пілат жа папытаўся ў Яго, кажучы: «Ці Ты кароль Юдэйскі?» I, адказуючы, Ён сказаў яму: «Ты кажаш».
4 I Пілат сказаў найвышшым сьвятаром а гурбе: «Я не знаходжу выступу ў гэтым чалавеку».
5 Але яны ўпіраліся, кажучы: «Ён узрушае люд, навучаючы па ўсёй Юдэі, пачынаючы ад Ґалілеі аж дагэтуль».
6 Пілат' жа, пачуўшы «Ґалілея», папытаўся, ці гэты чалавек быў Ґалілеянін.
7 I даведаўшыся, што Ён быў прысуду Гірадавага, адаслаў Яго да Гірада, каторы сам таксама быў у Ерузаліме тых дзён.
8 Гірад, абачыўшы Ісуса, вельма ўсьцешыўся, бо даўно жадаў бачыць Яго, бо чуў шмат празь Яго і спадзяваўся бачыць які-колечы знак, учынены Ім.
9 I шмат пытаўся ў Яго, але Ён нічога яму не адказаў.
10 А найвышшыя сьвятары а кніжнікі стаялі і заўзята жалавалі на Яго.
11 I Гірад із воямі сваімі ўлегцы замеў Яго, і, насьміяўшыся зь Яго, накінуўшы на Яго белае адзецьце, адаслаў назад да Пілата.
12 I сталі таго дня Пілат і Гірад прыяцельмі мяжсобку, бо ўперад яны былі ў непрыязьньстве із сабою.
13 А Пілат, пагукаўшы найвышшых сьвятароў а дзяржаўцаў а люд,
14 Сказаў ім: «Вы прывялі да мяне Гэтага Чалавека, як узрушаючага люд; і вось, я выпытаў Яго перад вамі і не знайшоў нічога выступнага ў Гэтым Чалавеку ў тым, у чым жалуеце на Яго;
15 Ані Гірад, бо я паслаў вас да яго, і вось, нічога вартага сьмерці ня зроблена Ім.
16 Дык, пакараўшы, звольню Яго».
17 Ён быў абавязаны звольніць ім аднаго на сьвята.
18 Але яны закрычэлі разам із усім грудам, кажучы: «Вон ізь Ім! вазьмі гэтага! а вывальні нам Вараўву»,
19 Каторы быў пасаджаны ў вязьніцу за бунт, узьняты ў месьце, і за ўбіўства.
20 Дык Пілат ізноў загукаў, зычачы звольніць Ісуса.
21 Але яны, адказуючы, крычэлі: «Укрыжуй, укрыжуй Яго!»
22 I ён сказаў ім трэйці раз: «Што ж благога ўчыніў Ён? я не знайшоў у Ім ніякае прычыны да сьмерці. Дык, пакараўшы, звольню Яго».
23 Але яны былі ўпорыстыя, вялікімі галасамі просячы, каб Ён быў укрыжаваньг. I перамаглі галасы іхныя а найвышшых сьвятароў.
24 I Пілат рассудзіў досыць учыніць жаданьню іхнаму.
25 I ён звольніў, каго яны прасілі, каторы за бунт а ўбіўства быў пасаджаны ў вязьніцу, а Ісуса выдаў на іх волю.
26 I як павялі Яго, то, няўшы нейкага Сымона Кірынеяніна, з поля йдучага, узлажылі крыж на яго, каб нёс за Ісусам.
27 I йшлі за Ім вялікія множасьці люду а жанок, каторыя плакалі а галасілі па Ім.
28 А Ісус, абярнуўшыся да іх, сказаў: «Дачкі ерузалімскія, ня плачча па Імне, але плачча па самых сабе а па дзяцёх сваіх;
29 Бо вось, надыходзяць дні, каторых скажуць: ,Шчасьлівыя бясплодныя а ўлоньне, што не радзіла, і пелькі, што не саілі!'
30 Тады пачнуць казаць горам: ,3валіцеся на нас!' і ўзгоркам: Дакрыйце нас!'
31 Бо калі на сакаўным дзерве гэта дзеецца, што будзе на сухім?»
32 Вялі зь ім на сьмерць і двух іншых, ліхадзеяў.
33 I як прышлі на месца, званае Чарэпнішча, там укрыжавалі Яго і ліхадзеяў, аднаго паправе, а другога палеве.
34 I казаў Ісус: «Войча, даруй ім, бо ня ведаюць, што робяць». I, дзелячы адзецьце Ягонае, кідалі на жэрабя.
35 I стаяў люд, гледзячы; і старцы таксама насьміхаліся, кажучы: «Іншых спасаў, няхай спасець Самога Сябе, калі Ён Хрыстос, абранец Божы».
36 Таксама й жаўнеры насьміхаліся зь Яго, падыходзячы, і падаючы Яму воцат,
37 I кажучы: «Калі Ты Кароль Юдэйскі, спасі Сябе Самога».
38 I быў над Ім надпіс грэцкімі а рымскімі а гэбрэйскімі літарамі: «Гэта Кароль Юдэйскі».
39 Адзін із павешаных ліхадзеяў блявузґаў на Яго, кажучы: «Калі ты Хрыстос, спасі Сябе й нас».
40 Але другі, адказуючы, зганіў яго, кажучы: «Ці не баішся Бога, ты, што пад тым самым рассудкам?
41 I мы запраўды справядліва, бо адзяржалі справядлівую заплату за тое, што мы зрабілі; а Ён нічога благога не зрабіў».
42 I сказаў Ісусу: «Успомні Мяне, Спадару! як прыйдзеш да гаспадарства Свайго».
43 I сказаў яму Ісус: «Запраўды кажу табе, сядні будзеш із Імною ў раю».
44 I было каля шостае гадзіны, і сталася цемнь па ўсёй зямлі аж да гадзіны дзявятае.
45 I сонца зацьмела, і запона ў сьвятыні разьдзерлася па сярэдзіне.
46 I Ісус, загукаўшы вялікім голасам, сказаў: «Войча, у рукі Твае аддаю дух Мой!» I, сказаўшы гэта, выпусьціў дух.
47 Сотнік жа, бачачы, што сталася, уславіў Бога, кажучы: «Запраўды чалавек гэты быў справядлівы».
48 I ўсі гурбы, што зышліся на гэту відаль, бачачы, што сталася, білі сябе ў грудзі, зварачаючыся.
49 ўсі, што зналі Яго, стаялі воддаль, таксама жанкі, што прапушчалі Яго з Ґалілеі, глядзелі на ўсе гэта.
50 I вось, чалавек, на ймя Язэп, райца, муж добры а справядлівы, —
51 Ён не згаджаўся з радаю а ўчынкам ейным, — з Арымафеі, места юдэйскага, што таксама чакаў гаспадарства Божага,
52 Прыступіўшы да Пілата, прасіў цела Ісусавага.
53 I, зьняўшы яго, завярнуў яго ў цянюсенькае палатно, і паклаў яго ў гробе, высечаным у скале, ідзе яшчэ ніхто ня быў ніколі пакладзены.
54 I быў гэта дзень прыгатовы, а сыбота наставала.
55 I пайшлі жанкі, што прышлі зь Ім із Ґалілеі, глядзець гробу і як цела Ягонае клалася.
56 I, зьвярнуўшыся, прыгатавалі пахі а масьці, і заставаліся супакойныя ў сыботу подле расказаньня.

Евангеля подле сьвятога Лукі, 23 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.