Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Мацьвея | 20 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 «Бо гаспадарства нябёснае падобнае да гаспадара дамовы, што вышаў золкам наняць работнікаў на вінішча свае.
2 I, згадзіўшы работнікаў па дынару на дзень, паслаў на вінішча свае.
3 Вышаўшы каля трэйцяе гадзіны, ён абачыў другіх, што стаялі на рынку дзяньгубячы.
4 I тым сказаў: «Ідзіце й вы на вінішча мае, і што будзе належыцца, дам вам». Яны пайшлі.
5 Ізноў вышаўшы каля шостае а дзявятае гадзіны, зрабіў тое самое.
6 I каля адзінанцатае вышаўшы, ён знайшоў іншых, дзяньгубна стоячых, і кажа ім: «Што вы стаіце тут увесь дзень, дзяньгубячы?»
7 Яны кажуць: «Ніхто нас не згадзіў». Ён кажа ім: «Ідзіце й вы на вінішча мае, і што будзе належыцца, адзяржыце».
8 Як жа настаў вечар, кажа гаспадар вінішча загадніку свайму: «Гукні работнікаў і аддай ім плату, пачаўшы з апошніх аж да першых».
9 I прышлыя каля адзінанцатае гадзіны адзяржалі па дынару.
10 Прышлыя ж першыя падумалі, што яны адзяржаць балей; але й яны адзяржалі па дынару.
11 I, адзяржаўшы, пачалі наракаць на гаспадара дамовы, кажучы:
12 «Гэтыя апошнія рабілі адну гадзіну, і ты зраўнаваў іх із намі, што перацярпелі цяжар дня а вад».
13 Ён жа, адказуючы, сказаў аднаму зь іх: «Прыяцелю! я ня крыўджу цябе; ці не за дынар ты згадзіўся з імною?
14 Вазьмі свае і йдзі; я ж хачу даць гэтаму апошняму, што й табе.
15 Ці ж не дазволена імне зрабіць, што я хачу з маім? Ці вока твае завіднае, што я добры?»
16 Гэтак апошнія будуць першымі, і першыя — апошнімі, бо шмат пазваных, але мала абраных».
17 I манючыся неўзабаве ўзыходзіць да Ерузаліму, Ісус узяў двананцацёх вучанікаў асобна й сказаў ім: ;
18 «Вось, мы ўзыходзім да Ерузаліму, і Сын Людзкі будзе выданы найвышшым сьвятаром а кніжнікам, і засудзяць Яго на сьмерць
19 I выдадуць Яго паганам на зьдзек а біцьцё а ўкрыжаваньне; і на трэйці дзень ускрэсьне».
20 Тады падышла да Яго маці сыноў Зэведэевых із сынамі сваімі, кланяючыся й чагось просячы ў Яго.
21 Ён сказаў ёй: «Чаго ты хочаш?» Яна кажа Яму: «Скажы, каб гэтыя два сыны мае маглі сесьці ў Цябе адзін із правага боку, а другі зь левага ў гаспадарстве Тваім».
22 Ісус, адказуючы, сказаў ёй: «Ня ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць чару, каторую Я неўзабаве буду піць, альбо хрысьціцца хрыстом, каторым Я хрышчуся?» Яны кажуць Яму: «Можам».
23 I кажа ім: «Чару маю будзеце піць і хрыстом, каторым Я хрышчуся, будзеце хрысьціцца; але даць сесьці ў Мяне з правага боку і зь левага — не маё гэта даваць, але каму прыгатаваў Айцец Мой».
24 Пачуўшы, дзесяцёх абурыліся на двух братоў.
25 Ісус жа, паклікаўшы іх, сказаў: «Вы ведаеце, што князі народаў пануюць над імі, і вялікія маюць уладу над імі.
26 Але памеж вас хай ня будзе гэтак: але хто хоча памеж вас быць вялікім, няхай будзе ваш слугачы;
27 I хто-лень хоча памеж вас быць першы, хай будзе вам за нявольніка;
28 Таксама як Сын Людзкі ня прышоў, каб Яму служылі, але каб служыць і аддаць жыцьцё Свае на выкуп за шмат».
29 I як выходзілі яны зь Ерыхону, за Ім ішоў чысьлены груд.
30 I вось, двух нявісных, што сядзелі ля дарогі, пачуўшы, што Ісус праходзе тудэй, загукалі, кажучы: «Зьмілуйся над намі, Спадару, Сыну Давідаў!»
31 Груд сварыўся на іх, каб маўчэлі; але яны болей крычэлі: «Зьмілуйся над намі, Спадару, Сыну Давідаў!»
32 Ісус, адзержыўшыся, пагукаў іх і сказаў: «Чаго хочаце, каб Я зрабіў вам?»
33 Яны кажуць Яму: «Спадару, каб адчыніліся вочы нашы».
34 Ісус жа, зьмілаваўшыся над імі, даткнуўся да ачоў іхных, і якга пачалі бачыць вочы іхныя, і яны пайшлі за ім.

Евангеля подле сьвятога Мацьвея, 20 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.