Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Мацьвея | 15 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Тады прышлі да Ісуса ерузалімскія фарысэі а кніжнікі, кажучы:
2 «Чаму вучанікі Твае ўзрушаюць паданьне старых? бо ня мыюць рук сваіх, як толькі ядуць хлеб».
3 Але Ён, адказаўшы, сказаў ім: «Чаму й вы ўзрушаеце расказаньне Божае дзеля паданьня свайго?
4 Бо Бог расказаў: ‘Сьці айца а маці, а хто б абмаўляў айца альбо маці, сьмерцю хай памрэць’.
5 А вы кажаце: ‘Калі хто скажа айцу альбо маці: дар тое, што-лень ёсьць ад мяне карыснае табе,
6 Дык такім парадкам ня сьціць айца свайго альбо маці сваю’. Гэтак узрушылі вы слова Божае дзеля паданьня свайго.
7 Двудушнікі! добра праракаў праз вас Ісая:
8 ‘Люд гэты вуснамі Мяне сьціць, але сэрца іхнае далёка ад Мяне;
9 Але дарма кланяецца Імне, вучачы навукаў, расказаньняў людзкіх’».
10 I прыгукаўшы груд, сказаў ім: «Слухайце й разумейце:
11 ня тое, што ўходзе ў рот, брудзяне людзіну; але тое, што выходзе з роту, брудзяне людзіну».
12 Тады вучанікі Ягоныя, прыступіўшыся, сказалі Яму: «Ці ведаеш, што фарысэі, пачуўшы слова гэтае, абурыліся?»
13 Але Ён, адказуючы, сказаў: «Кажная расьліна, што Айцец Мой нябёсны не садзіў, будзе выкаранена;
14 Пакіньце іх, яны — нявісныя павадыры нявісных; а калі нявісны вядзець нявіснога, то абодва ўваляцца ў яму».
15 Пётра ж, адказуючы, сказаў Яму: «Зьясьні нам прывавесьць гэтую».
16 Ісус сказаў: «Нягож і вы яшчэ не разумееце?
17 Ці яшчэ не разумееце, што ўсе, што ўходзе ў рот, праходзе ў жывот і выкідаецца вон?
18 А выходзячае з роту — із сэрца выйдзе; гэта брудзяне людзіну;
19 Бо із сэрца выходзяць благія падумкі, забіўствы, чужалоствы, бязулствы, зладзействы, хвальшывыя сьветчаньні, блявузґаньні.
20 Гэта брудзяне людзіну; а есьці нямытымі рукамі ня брудзяне людзіны».
21 I, вышаўшы стуль, Ісус здаліўся ў краіны тырскія а сыдонскія.
22 I вось, жонка Канаанянка, вышаўшы з тых месцаў, крыкнула, сказаўшы: «Зьмілуйся над імною, Спадару, сыну Давідаў! нячысьцік вельмі замеў дачку маю».
23 Але Ён не адказаў ані слова. I вучанікі Ягоныя, прыступіўшыся, прасілі Яго: «Адпусьці яе, бо яна крычыць за намі».
24 Ён жа, адказуючы, сказаў: «Я пасланы толькі да загінулых авец дому Ізраелявага».
25 А яна, падышоўшы, кланялася Яму і казала: «Спадару! памажы імне».
26 Ён жа, адказуючы, сказаў: «Ня добра ўзяць хлеб у дзяцей і кінуць шчанятам».
27 Яна ж сказала: «Але, Спадару! нават шчаняты ядуць крошкі, што валяцца із столу гаспадароў іхных».
28 Тады, адказуючы, Ісус сказаў ёй: «О, жонка! вялікая вера твая; няхай будзе табе подле жаданьня твайго». I ўздароўлена дачка ейная тае ж гадзіны.
29 I, адыйшоўшы адгэнуль, Ісус пайшоў у кірунку мора Ґалілейскага, і ўзыйшоў на гару, і сеў там.
30 I прышло да Яго шмат грудоў, маючы із сабой кульгавых, абязьвечаных, нявісных, немых і шмат якіх іншых, і клалі іх да ног Ісусавых; і Ён уздараўляў іх;
31 Так што дзіваваліся груды, бачачы немых гукаючых, калекіх здаровых, кульгавых ходзячых і нявісных бачачых, і славілі Бога Ізраелявага.
32 Ісус жа, прыгукаўшы вучанікаў Сваіх, сказаў: «Жаль Імне груду, бо яны з Імною ўжо тры дні, і ня маюць чаго есьці; адпусьціць жа іх безь яды не хачу, каб не замлелі ў дарозе».
33 I кажуць вучанікі: «Скуль нам узяць на пустыні толькі букаткаў, каб накарміць такі вялікі груд?».
34 I сказаў ім Ісус: «Колькі маеце букаткаў?» А яны кажуць: «Сем і колькі рыбак».
35 I Ён расказаў грудом сесьці на зямлі.
36 I ўзяў Ён сем букаткаў а рыбу, і ўчыніў падзяку, і ламіў, і даваў вучанікам Сваім, а вучанікі — груду.
37 I елі ўсі, і пад'елі, і набралі засталых кавалкаў сем кашоў поўных;
38 А тых, што елі, было чатыры тысячы мужчынаў, апрача жанок а дзяцей.
39 I, адпусьціўшы груды, увыйшоў у струг, і прыбыў да краіны Маґдальскае.

Евангеля подле сьвятога Мацьвея, 15 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.