Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Малаха | 1 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Цяжар слова СПАДАРОВАГА Ізраелю Малахам.
2 «Я ўлюбіў вас, — кажа СПАДАР, — а вы кажаце: “У чым жа нас улюбіў?” Ці ня Ісаў брат Якава? — агалашае СПАДАР, — Я ўлюбіў Якава.
3 А Ісава зьненавідзіў і аддаў горы ягоныя на стустошаньне, а спадак ягоны — смокам пустыні».
4 Калі Едом скажа: «Мы зголены, але зьвернемся й адбудуем спустошаньні», дык гэтак кажа СПАДАР войскаў: «Яны адбудуюць, але Я абуру, і назавуць іх граніцаю нягоднасьці й людам, на каторы СПАДАР абурыўся на векі».
5 І абачаць вочы вашы, і вы скажаце: «Узьвялічыцца СПАДАР над граніцаю Ізраеля».
6 «”Сын сьціць айца і слуга — спадара свайго; дык калі Я Айцец, ідзе чэсьць Імне? і калі Я Спадар, ідзе боязьнь Мяне?” — кажа СПАДАР войскаў вам, сьвятарове, што ўлегцы маеце імя Маё, а вы кажаце: “Чым мы ўлегцы маем імя Твае?”
7 Абракаеце на аброчнік Мой сплюгаўлены хлеб і кажаце: “Чым мы сплюгавілі Цябе?” — тым, што кажаце: “Стол СПАДАРОЎ грэбаваны”.
8 І як бліжыце сьляпое абракаць, ці ня блага гэта? і як абракаеце кульгавае а хворае, ці ня блага гэта? Прынясі гэта свайму вайводзе, ці ўпадабае ён цябе альбо прыйме цябе? — кажа СПАДАР войскаў. —
9 Дык цяпер, прашу, маліце ж від Божы, каб Ён быў ласкавым да вас; з рук вашых было гэта, ці можа прыняць від каторага з вас? — кажа СПАДАР войскаў. —
10 Валей хто-колечы з вас замкнуў бы дзьверы, і дарма не палілі б на аброчніку Маім. Ня маю прыемнасьці з вас, — кажа СПАДАР войскаў, — ані прыйму аброку з рукі вашае;
11 Бо ад усходу сонца аж да заходу яго вялікае будзе імя Маё меж народаў, і на кажным месцу кадзіла будуць кадзіць імені Майму, ды будзе чысты аброк, бо вялікае будзе імя Маё меж народаў, — кажа СПАДАР войскаў. —
12 Але вы будзеніце яго тым, што кажаце: “Стол СПАДАРОЎ — сплюгаўлены, і прыбытак ізь яго, ежа яго вартая грэбаваньня”.
13 Ды казалі: “Во, якая стома!” хоць бы зьдзьмухнуць яго маглі, — кажа СПАДАР войскаў, — і прыносілі разарванае а кульгавае а хворае, — гэтак вы прыносілі аброк: ці мог Я прыняць гэта з рукі вашае? — кажа СПАДАР. —
14 Але пракляты ашуканец, што мае ў чарадзе самца і абяцае абятніцу, абракае, адылі, СПАДАРУ папсаванае; бо Я Кароль вялікі, — кажа СПАДАР войскаў, — і імя Маё страшнае памеж народаў».

Кніга прарокі Малаха, 1 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.