Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Песьня над песьнямі | 1 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Песьня над песьнямі Салямонава.
2 О, калі б ён цалаваў мяне цалаваньням вуснаў сваіх! бо любосьць твая лепшая за віно;
3 Масьці твае прыемныя нюхаць, імя твае — вылітая масьць; за тое дзявушчыя любяць цябе.
4 Цягні мяне за сабою, пабяжым; павёў мяне кароль да пакояў сваіх; мы радавацца а цешыцца зь цябе будзем; успамінаем любосьць тваю болей як віно; пасьцівыя любяць цябе.
5 Чарнявая я, але харошая, дачкі ерузалімскія! як буданы кідарскія, як заслоны Салямонавы.
6 Не глядзіце на мяне, што я чарнявая, што загарэла ад сонца: сынове маці мае ўгневаліся на мяне, пастанавілі сьцерагчы вінішчы, свайго ж вінішча я не ўсьцерагла.
7 Скажы імне, любовы душою маёй: ідзе ты пасьвішся? ідзе супачываеш паўднём? чаму імне быці як аднэй, што круціцца памеж стадаў таварышаў тваіх?
8 Калі ня ведама тэ, найпазарнейшая із жанок, то йдзі сабе па сьлядох авец і пасьві казяняты свае ля сялібаў пастускіх.
9 Да жаробанькі свае ў цялежках фараонавых я прыраўнаў цябе, о прыяцелка мая!
10 Якія харошыя шчокі твае ў прыборах, шыя твая ў кралях.
11 Прыборы залатыя мы зробім табе із срэбнымі бодкамі.
12 Пакуль кароль узьлягае, нард мой выдаець пах свой.
13 Пучок міровы любовы мой у мяне, меж пелькаў маіх супачывае.
14 Гранка кіпра любовы мой у мяне, у вінішчах Енґедзкіх.
15 О, ты пазорная, прыяцелка мая, о, ты пазорная! вочы твае галубіныя.
16 О, ты пазорны, любовы мой, і прыемны! і пасьцеля наша — зяленіва;
17 Балькі дамоў нашых — кедры, шалёўкі нашы — кіпрысы.

Кніга Песні над Песьнямі Салямонавае, 1 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.