Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Песьня над песьнямі | 6 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Куды пайшоў любовы твой, найпазарнейшая із жанок? куды павярнуўся любовы твой? і мы пашукаем яго з табою.
2 Любовы мой зышоў да гароду свайго, да радкоў духмяных, пасьціць у гародах і зьбіраць лілі.
3 Я любовага майго, а любовы мой, — мой, ён пасьвіць памеж ліляў.
4 Пазорная ты, прыяцелка мая, як Фірца, харошая, як Ерузалім, страшная, як войска ізь сьцягамі.
5 Адхіні вочы свае ад мяне, бо яны ўзрушаюць мяне.
6 Валасы твае, як чарада козаў, із Ґілеаду зыходзячых; зубы твае, як чарада авец, што вышлі з мыцельніку, з каторых кажная коце блізьняты, а бясплоднае меж іх няма;
7 Як скрыль гранатовага яблыка, віскавіцы твае пад вэлевам тваім.
8 Шасьцьдзясят караліцаў, і асьмідзясят мамошкаў, і дзявушчых бязь ліку;
9 Адзіная яна галуба мая, беззаганная мая, адзіная яна ў маці сваёй, выборная ў тэй, што нарадзіла яе. Абачылі яе дачкі і мелі яе за шчасьлівую; караліцы а мамошкі, і хвалілі яе.
10 Хто гэта выглядаючая, як раньне, пазорная, як месяц, ясная, як сонца, страшная, як войска ізь сьцягамі?
11 Да арэхавага гароду я зышла паглядзець на зяленіва ля цур’я, паглядзець, ці распукалася вінная розка, ці расквілі гранатовыя яблыны;
12 Ня ведаю, як душа мая ськіравала мяне да цялежак майго ахвотнага люду.
13 Зьвярніся, зьвярніся, о Шуламіта; зьвярніся, зьвярніся, і мы паглядзім на цябе. Што вы бачыце на Шуламіце? Быццам скокі двух табараў.

Кніга Песні над Песьнямі Салямонавае, 6 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.