Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Песьня над песьнямі | 8 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 О, калі б ты быў імне за брата, што ссаў пелькі маці мае! тады б я, стрэўшы цябе на вуліцы, цалавала б цябе, і імною ня грэбавалі б.
2 Павяла б я цябе, прывяла б цябе да дому маці свае. Ты вучыў бы мяне, і я давала б табе піць духмянае віно, сок гранатовых яблыкаў.
3 Левая рука ягоная ў мяне пад галавою, а правая абыймае мяне.
4 Заклінаю вас, дачкі ерузалімскія: не чапайце ані будзіце каханага, пакуль ён ня зыча.
5 Хто гэта ўзыходзячая з пустыні, што апіраецца на любовага свайго? Пад яблынаю пабудзіла я цябе: там труднілася, родзячы, маці твая, там труднілася тая, што радзіла цябе.
6 Пакладзі мяне, як пячаць, на сэрца свае, як пячаць на руку сваю; бо моцная, як сьмерць, любосьць; цьвярдая, як шэоль, завісьць; жар яе — жар агняны, поламя шугаючае ад яг.
7 Вялікія воды ня могуць загасіць любосьці, і рэкі не зальлюць яе. Калі б хто даў усе багацьце дому свайго за любосьць то ён быў бы чыста пагрэбаваны.
8 Сястра ў нас малая, і пелькаў у яе няма: што мы будзем рабіць ізь сястрою сваёй, як будуць сватацца да яе?
9 Калі б яна была сьцяна, то мы пабудавалі б на ёй вежу із срэбра; калі б яна была дзьверы, то мы ашалявалі б іх кедраваю дошкаю.
10 Я — сьцяна, і пелькі ў мяне, як вежы; затым я была ў ваччу ягоным, як тая, што знайшла супакой.
11 Вінішча было ў Салямона ў Ваал-Гамоне; ён аддаваў гэна вінішча ляндаром-вартаўніком; кажны меў даваць за плады яго тысяча срэбнікаў.
12 А мае вінішча ў мяне перад імною. Тысяча хай табе, Салямоне; а дзьвесьце — сьцерагучым плады яго.
13 Жыхарка гародаў! Сяброве слухаюць голас твой, дай і імне паслухаць.
14 Барзьдзі, любовы мой, і будзь ты падобны да сэрны, альбо будзь як аленянё на горах духмяных.

Кніга Песні над Песьнямі Салямонавае, 8 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.