Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Летапісу | 5 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І скончана была ўся работа, каторую рабіў Салямон да дому Божага. Салямон унёс пасьвячэньне, што Давід, айцец ягоны, быў пасьвяціўшы: і срэбра, і золата, і ўсі снадзі палажыў да скарбніцы дому Божага.
2 Тады згукаў Салямон старцоў Ізраеля і ўсі галавы плямёнаў, галоўных із айцоў сыноў Ізраельскіх, да Ерузаліму, узьнесьці скрыню змовы СПАДАРОВАЕ зь места Давідавага, каторае Сыён.
3 I зьберліся да караля кажны Ізраелец на сьвята сёмага месяца.
4 I прышлі ўсі старцы Ізраелявы; і панесьлі Левіты скрыню;
5 I ўзьнесьлі скрыню а будан збору а ўсі рэчы сьвятыя, што ў вітальні, — узьнесьлі іх сьвятары а Левіты.
6 Кароль жа Салямон а ўвесь збор Ізраеляў, што зьберся да яго перад скрыняю, абракалі аброкі з авец а валоў, каторых нельга палічыць а азначыць з прычыны множасьці.
7 I прынесьлі сьвятары скрыню змовы СПАДАРОВАЕ на месца яе, да нутранога пакою дому, да Сьвятога-Сьвятых, пад крылы херуваў.
8 I былі херувы з распушчанымі крыламі над месцам скрыні, і херувы ахіналі скрыню а нашулкі яе.
9 I падоўжылі нашулкі, і канцы нашулак былі відаць із скрыні перад нутраным пакоям, звонку, адылі, ня было іх відаць; і былі яны там дагэтуль.
10 Нічога ня было ў скрыні, апрача дзьвюх табліцаў, каторыя Масей палажыў у Горыве, як СПАДАР учыніў змову із сынамі Ізраелявымі, як яны вышлі зь Ягіпту.
11 I сталася, як сьвятары вышлі ізь сьвятыні, — бо ўсі сьвятары, што былі прытомныя, усьвяціліся, дык ня было патрэбы дзяржаць радоўкі.
12 I Левіты пяюны, — усі яны, Асаф, Гэмая, Ідуфун, і сыны іхныя, і браты іхныя, — адзеўшыся ў цянюсенькае палатно, з цымбаламі а з псалтырамі а гусьлямі стаялі ля ўсходняга канца аброчніка і зь імі сто дваццацёх сьвятароў, у трубы трубячых,
13 І былі, як адзін, трубялі а пяюны, выдаючы адзін голас на выхваленьне а дзякаваньне СПАДАРУ; і як разьлёгся гук трубаў а цымбалаў а музыцкіх снадзяў, і выхвалялі СПАДАРА, бо добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае; тады булак напоўніў дом, дом СПАДАРОЎ.
14 I не маглі сьвятары ўстоіць служыць з прычыны булаку, бо слава СПАДАРОВА напоўніла дом Божы.

Другая кніга Летапісу, 5 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.