Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Самуэлява | 15 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I сталася просьле гэтага, што справіў сабе Аўсалом адны цялежкі і коні, і пяцьдзясят чалавекаў беглі перад ім.
2 І ўставаў Аўсалом рана нараніцы, і станавіўся ля дарогі ў браме; і было, што як чалавек, правуючыся, прыходзіў да караля на суд, то гукаў Аўсалом яго да сябе й казаў: «Зь якога ты места?» і ён адказаваў: «З аднаго з плямёнаў Ізраельскіх слуга твой».
3 I казаў яму Аўсалом: «Вось, справа твая добрая а справядлівая, але ў караля няма каму выслухаць цябе».
4 I казаў Аўсалом: «О, калі б хто пастанавіў мяне за судзьдзю ў зямлі! да мяне прыходзіў бы кажны, у каторага была б справа а суд, і я аправіў бы яго».
5 I калі хто бліжыўся пакланіцца яму, то ён выцягаваў руку сваю, і браў яго, і цалаваў яго.
6 Гэтак рабіў Аўсалом із кажным Ізраелцам, што прыходзіў на суд да караля; і ўкраў Аўсалом сэрца ў мужоў Ізраельскіх.
7 Як мінула сорак год, Аўсалом сказаў каралю: «Пайду я й споўню абятніцу сваю, каторую я даў СПАДАРУ, у Гэўроне;
8 Бо аброк аброк слуга твой, жывучы ў Ґешуру ўв Араме, кажучы: “Калі зьверне, зьверне СПАДАР мяне да Ерузаліму, то я буду служыць СПАДАРУ”».
9 I сказаў яму кароль: «Ідзі ў супакою». I ўстаў ён, і пайшоў да Гэўрону.
10 I разаслаў Аўсалом узьведнікаў да ўсіх плямёнаў Ізраелявых, сказаўшы: «Як вы пачуеце гук трубы, то кажыце: “Каралюе Аўсалом у Гэўроне”».
11 З Аўсаломам пайшлі зь Ерузаліму званыя дзьвесьце чалавекаў, а пайшлі ў прасьціні сваёй, яны нічагусенькі ня ведалі.
12 I як абракаў аброкі, то паслаў Аўсалом Агітофэла Ґіляніна, парадніка Давідавага, зь ягонага места Ґіла. I склалася моцная змова, бо люд усе павялічаўся каля Аўсалома.
13 I прышоў пасланец да Давіда, кажучы: «Стала сэрца мужоў Ізраельскіх за Аўсаломам».
14 I сказаў Давід усім слугам сваім, што былі пры ім у Ерузаліме: «Устаньма і ўцячыма, бо ня будзе нам прытульля ад Аўсалома; барзьдзіце, каб нам адыйсьці, каб ён не пабарзьдзіў, і не засьпеў нас, і ня зьвёў на нас бяду, і ня выгубіў места лязом мяча».
15 I сказалі слугі каралёвы каралю: «У вусім, што выбяра спадар мой, кароль, то, вось, мы — слугі твае».
16 I вышаў кароль а ўвесь дом ягоны за ім пехатой. Пакінуў жа кароль дзесяць жанок, мамошак, сьцерагчы дом.
17 I вьшаў кароль а ўвесь люд пехатой, і адзяржаліся ў Беф-Мерхаку.
18 I ўсі слугі ягоныя праходзілі па бакох яго, і ўсі херэфеі, і ўсі пелефеі, і ўсі Ґафяне, — шасьцьсот чалавекаў, што прышлі разам ізь ім із Ґафу, праходзілі перад відам каралёвым.
19 I сказаў кароль Іффаю Ґафяніну: «Нашто йдзеш таксама ты з намі? зьвярніся й застанься з каралём; бо ты — чужаземец, ды выгнаньнік із свайго месца.
20 Учорах ты прышоў, а сядні я прысілю цябе йсьці з намі? Я йду, куды луча; зьвярніся а зьвярні братоў сваіх із сабою, міласэрдзе а праўда з табою!»
21 I адказаў Іффай каралю, і сказаў: «Жыў СПАДАР, і хай жывець спадар мой, кароль: на якім бы месцу быў спадар мой, кароль, ці ў жыцьцю, ці ў сьмерці, там будзе й слуга твой».
22 I сказаў Давід Іффаю: «Дык ідзі а перайдзі». I перайшоў Іффай Ґафянін, і ўсі людзі ягоныя, і ўсі дзецяняты, што былі зь ім.
23 I плакала ўся зямля вялікім голасам. I ўвесь люд пераходзіў, і кароль перайшоў цурэй Кідрон; і ўвесь люд прайшоў па дарозе пустыні.
24 А вось, і Садок, і ўсі Левіты зь ім нясуць скрыню Змовы Божае, і пастанавілі скрыню Божую; і ўзышоў Авафар, пакуль увесь люд ня вышаў зь места.
25 I сказаў кароль Садоку: «Зьвярні скрыню Божую да места. Калі я знайду ласку перад ачыма СПАДАРА, то Ён зьверне мяне і дасьць імне бачыць Яго а гасподу Ягоную.
26 А калі ён скажа гэтак: “Няма Мае зычлівасьці да цябе”, то вось я; хай робе з імною, што Яму любя».
27 I сказаў кароль Садоку сьвятару: «Або ты ня бачыў, — зьвярніся да места ў супакою, і Агімаас, сын твой, і Ёнафан Авафаронак, абодва сыны вашыя з вамі.
28 Гляньце, я прыстою на раўніне на пустыні, пакуль ня прыйдзе ад вас слова наказаць імне».
29 І зьвярнулі Садок а Авафар скрыню Божую да Ерузаліму, і засталіся там.
30 А Давід ішоў схонамі Аліўнымі, узыходзіў і плакаў; галава ў яго была пакрыта, ён ішоў босы; і ўвесь люд, што быў зь ім, пакрылі кажны галаву сваю, і ўзыходзілі, узыходзячы й плачучы.
31 I Давіду наказалі, кажучы: «Агітофэл памеж змоўнікаў з Аўсаломам». I сказаў Давід: «СПАДАРУ! абярні ў дурнаўство, калі ласка, раду Агітофэлаву».
32 Як Давід узышоў на верх гары, ідзе ён кланяўся Богу, вось, наўпярэймы яму Гушай Архіцянін, прыяцель Давідаў; хітон на ім быў разьдзершыся, і пыл на галаве ў яго.
33 I сказаў яму Давід: «Калі ты пойдзеш із імною, то будзеш імне вялічным.
34 А калі зьвернешся да места й скажаш Аўсалому: “Каролю, я слуга твой; вось, я быў слугою айца твайго, ды быў такім здаўна, а цяпер, вось, і я — слуга твой”, то памярцьвіш ізраду Агітофэлаву.
35 Хіба ня ё з табою там Садок а Авафар сьвятары, і будзе, што кажнае слова, якое пачуеш з дому каралёвага, азнаймляй Садоку а Авафару сьвятаром.
36 Там ізь імі і два сыны іхныя: Агімаас Садачонак а Ёнафан Авафаронак; імі пасылайце імне кажную ведамку, якую пачуеце».
37 I прышоў Гушай, прыяцель Давідаў, да места; Аўсалом жа тады ўходзіў у Ерузалім.

Другая кніга Самуэлява, 15 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.