Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Карыньцянам | 12 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Адносна ж духоўных [дароў], браты, не хачу, каб вы ня ведалі.
2 Вы ведаеце, што, калі былі вы паганамі, да ідалаў безгалосых скіроўваліся, быццам вялі вас.
3 Дзеля гэтага паведамляю вам, што ніхто, хто гаворыць у Духу Божым, ня скажа праклёну на Ісуса; і ніхто ня можа назваць Ісуса Госпадам, як толькі ў Духу Сьвятым.
4 Ёсьць адрозьненьні ў дарах, але Дух той самы;
5 і ёсьць адрозьненьні ў служэньнях, але Госпад той самы;
6 і ёсьць адрозьненьні ў дзеяньнях, але Бог той самы, Які ўсё ў-ва ўсіх робіць.
7 А кожнаму даецца выяўленьне Духа дзеля карысьці.
8 Бо аднаму даецца праз Духа слова мудрасьці, а другому — слова веданьня праз таго самага Духа;
9 а іншаму — вера ў тым самым Духу; а іншаму — дары́ аздараўленьня ў тым самым Духу;
10 іншаму — рабіць цуды, іншаму — прароцтва, іншаму — распазнаваньне духаў, іншаму — разнастайныя мовы, а іншаму — тлумачэньне моваў.
11 А ўсё гэтае робіць адзін і той самы Дух, надзяляючы кожнага асобна, як Ён хоча.
12 Бо як цела адно, але ма́е шмат членаў, і ўсе члены аднаго цела, хоць іх і шмат, ёсьць адно цела, гэтак і Хрыстос.
13 Бо мы ўсе адным Духам ахрышчаны ў адно цела, ці Юдэі, ці Грэкі, ці слугі, ці вольныя, і ўсе напоены адным Духам.
14 Бо і цела — гэта не адзін член, але шмат.
15 Калі скажа нага: «Як я не рука, я не ад цела», хіба дзеля гэтага яна не ад цела?
16 І калі скажа вуха: «Як я ня вока, я не ад цела», хіба дзеля гэтага яно не ад цела?
17 Калі ўсё цела — вока, дзе слых? Калі ўсё — слых, дзе нюх?
18 Але цяпер Бог разьмясьціў члены, кожны з іх асобна, у целе, як Сам хацеў.
19 А калі б усе былі адзін член, дзе цела?
20 Але цяпер членаў шмат, а цела адно.
21 Ня можа вока сказаць руцэ: «Я ня ма́ю ў табе патрэбы», або таксама галава нагам: «Я ня ма́ю ў вас патрэбы».
22 Але члены цела, якія лічацца слабейшымі, нашмат больш патрэбныя,
23 і тыя, якія нам падаюцца менш пачэснымі ў целе, атачаем асаблівай пашанай, і нашыя непрыстойныя [члены] маюць асаблівую павагу.
24 А нашыя паважаныя [члены] ня маюць [такой] патрэбы. Але Бог спалучыў цела, даўшы тым, якія маюць недахопы, асаблівую пашану,
25 каб не было падзелу ў целе, але члены адзін пра аднаго клапаціліся.
26 І калі церпіць адзін член, церпяць з ім усе члены; калі славіцца адзін член, радуюцца з ім усе члены.
27 Вы ж — Цела Хрыстовае, а паасобна — члены.
28 І адных Бог паставіў у царкве, па-першае, апосталамі, па-другое, прарокамі, па-трэцяе, настаўнікамі; пасьля — [тых, хто ма́е] сілы, пасьля — дары́ аздараўля́ньня, дапамага́ньня, гаспадарава́ньня, разнастайныя мовы.
29 Ці ўсе апосталы? Ці ўсе прарокі? Ці ўсе настаўнікі? Ці ўсе сілы?
30 Ці ўсе маюць дары́ аздараўля́ньня? Ці ўсе гавораць мовамі? Ці ўсе тлумачаць?
31 Рупцеся пра дары́ большыя, і я пакажу вам шлях яшчэ лепшы.

Першае пасланьне да Карыньцянаў Апостала Паўла, 12 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.