Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Самуэлява | 13 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Мінуў год гаспадарстваваньня Саўлы ў Ізраелю. I як ён гаспадарстваваў два гады ў Ізраелю,
2 То абраў Саўла сабе тры тысячы з Ізраелцаў. I былі із Саўлам дзьве тысячы ў Міхмашу а на гары Бэтэльскай, тысяча ж была зь Ёнафаном у Ґівеі Веняміновай; а засталы люд адпусьціў, кажнага да будану свайго.
3 I разьбіў Ёнафан старожу Пілісцкую, каторая ў Ґівеі; і пачулі Пілішчане, а Саўла затрубіў у трубу па ўсёй зямлі, кажучы: «Няхай пачуюць Гэбрэі!»
4 I ўвесь Ізраель пачуў, кажучы: «Разьбіў Саўла старожу Пілісцкую, і таксама зрабіў Ізраеля непахнючым Пілішчанам», і згуканы быў люд ісьці за Саўлам да Ґілґалу.
5 А Пілішчане зьберліся ваяваць із Ізраелям: трыццаць тысячаў цялежкаў, і шэсьць тысячаў коньнікаў, і люду множасьць, як пяску на беразе мора; і зышлі, і разьлягліся табарам у Міхмашу, з усходняга боку Веф-Авену.
6 I бачылі мужы Ізраельскія, што цесна яму, бо люд быў зьнемарашчаны, і пахаваўся люд у пячорах а ў гушчарох а ў скалах а ў вежах а ў ямах.
7 А некатрыя з Гэбрэяў перайшлі за Ёрдан, да краю Ґадовага а Ґілеадзкага; Саўла ж быў яшча ў Ґілґале, і ўвесь люд дрыжэў, ідучы за ім.
8 I ждаў ён сем дзён да року Самуйлавага, і ня прышоў Самуйла да Ґілґалу; і люд рассыпаўся ад яго.
9 I сказаў Саўла: «Дабліжча да мяне ўсепаленьне й супакойныя аброкі»; і аброк усепаленьне.
10 I было, як скончыў ён узносіць усепаленьне, дык вось, прышоў Самуйла; і вышаў Саўла яму наўпярэймы, каб дабраславіць яго.
11 I сказаў Самуйла: «Што ты зрабіў?» I сказаў Саўла: «Бо я бачыў, што рассыпаецца люд ад мяне, а ты ня прышоў на прызначаны час; Пілішчане ж зьберліся ў Міхмашу;
12 Тады сказаў я: “Цяпер зыйдуць Пілішчане на мяне да Ґілґалу, а я яшчэ не ўмаліў віду СПАДАРОВАГА”; і затым прысіліў сябе, і аброк усепеленьне».
13 I сказаў Самуйла Саўлу: «Дурна зрабіў ты, што ня споўніў расказаньня СПАДАРА, Бога свайго, што расказана было табе; бо цяпер утрываліў бы СПАДАР гаспадарстваваньне твае ў Ізраелю навекі.
14 Але цяперака гаспадарстваваньне твае ня вытрывае: СПАДАР шукаў Сабе мужа подле сэрца Свайго, і расказаў яму СПАДАР быць правадыром над людам ягоным, бо ты не дзяржаў таго, што расказаў табе СПАДАР».
15 I ўстаў Самуйла, і ўзышоў з Ґілґалу да Ґівеі Веняміновае; а Саўла палічыў людзёў, што былі зь ім, да шасьцьсот чалавекаў.
16 Саўла а Ёнафан, сын ягоны, а люд, што былі зь ім, перабывалі ў Ґівеі Веняміновай; Пілішчане ж стаялі табарам у Міхмашу.
17 I вышаў пустошаньнік із табару Пілісцкага — тры аддзелы: адзін аддзел зьвярнуў па дарозе да Офры, да зямлі Шуалу;
18 І адзін аддзел зьвярнуў па дарозе Вефгоронскай; і адзін аддзел зьвярнуў дарогаю граніцы, што зьвернена на даліну Цэвоім, на пустыню.
19 А каваля не знаходзілі ў вусёй зямлі Ізраельскай, бо, — гукалі Пілішчане, — каб Гэбрэі не зрабілі мяча альбо дзіды.
20 I зыходзілі ўсі Ізраелцы да Пілішчан істрыць свае нарогі а свае рыдлёўкі а свае сякіры а свае капачы.
21 I быў у іх напільнік да ляза нарогаў а рыдлёўкаў а трызубных грабляў а сякіраў а да паправы восьцяў.
22 I было ў дзень вайны, што не знайшоўся меч ані дзіда ў руццэ ўсяго люду, што быў із Саўлам а Ёнафаном, а знайшліся яны толькі ў Саўлы а Ёнафана, сына ягонага.
23 I вышла пярэдняе войска Пілісцкае на дарогу Міхмаскую.

Першая кніга Самуэлява, 13 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.