Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Самуэлява | 11 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І прышоў Нагаш Амонянін, і аблёг Явіш Ґілеадзкі. I сказалі Нагашу ўсі жыхары Явішу Ґілеадзкага: «Учыні з вамі змову, і мы будзем служыць табе».
2 I сказаў ім Нагаш Амонянін: «З тым я ўчыню з вамі змову, што выкалю ў кажнага з вас правае вока і гэтым зраблю ганьбу ўсяму Ізраелю».
3 I сказалі яму старцы Явішу: «Парымсьці нам сем дзён, і мы пашлем паслоў па ўсіх землях Ізраельскіх, і калі ніхто ня вызвале нас, то выйдзем да цябе».
4 I прышлі паслове да Ґівеі Саўлавае, і гукалі словы гэтыя ў вушы люду; і падняў увесь люд галасы свае, і заплакалі.
5 I вось, прышоў Саўла адзаду буйнога статку з поля, і сказаў Саўла: «Што зь людам, што ён плача?» I пераказалі яму словы жыхараў Явішу.
6 I зышоў Дух Божы на Саўлу, як ён пачуў словы гэтыя, і дужа ўзгарэўся гнеў ягоны.
7 I ўзяў ён пару буйнога статку, і расьцяў іх, і паслаў па ўсіх землях Ізраельскіх тымі пасламі, кажучы: «Хто ня выйдзе за Саўлам а Самуйлам, то гэтак будзе зроблена буйному статку ягонаму». I напаў страх СПАДАРОЎ на люд, і яны йшлі, як адзін чалавек.
8 I агледзеў іх у Везэку, і было сыноў Ізраелявых трыста тысячаў, і мужоў Юдзіных трыццаць тысячаў.
9 I сказалі прышлым паслом: «Гэтак скажыце людзём Явішу Ґілеадзкяга: “Заўтра будзе вам ратунак, як прыгрэе сонца”». I прьпплі паслове, і наказалі людзём Явішу, і яны ўзрадаваліся.
10 І сказалі людзі Явішу: «Заўтра выйдзем да вас, і рабіце нам подле ўсёга, што добра ў вачох вашых».
11 I было назаўтрае, што падзяліў Саўла люд на тры аддзелы, і яны прайшлі ў сярэдзіну табару ў часе ранешняе старожы, і зразілі Амонян да дзяннога ваду; а засталыя рассыпаліся, і не засталося зь іх двух разам.
12 I сказаў люд Самуйлу: «Хто тый, што сказаў: “Ці Саўлу гаспадарстваваць над намі?” дайце тых людзёў, і зробім ім сьмерць».
13 I сказаў Саўла: «Хай ня будзе ніхто забіты сядні, бо сядні СПАДАР учыніў выбаўленьне ў Ізраелю».
14 І сказаў Самуйла люду: «Дайце пойдзем да Ґілґалу і пацьвердзім там гаспадарства».
15 I пайшоў увесь люд да Ґілґалу, і пастанавілі там Саўлу за караля перад СПАДАРОМ у Ґілґале, і абракалі там супакойныя аброкі перад СПАДАРОМ. I вельма, вельма весяліўся там Саўла а ўсі людзі Ізраельскія.

Першая кніга Самуэлява, 11 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.