Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Яана | 8 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Ісус жа пайшоў на гару Аліўную.
2 А рана нараніцы прышоў ізноў да сьвятыні, і ўвесь люд прыходзіў да Яго, і Ён сеў і навучаў іх.
3 I прыводзяць кніжнікі а фарысэі жонку, застрэтую ў чужалостве, і, пастанавіўшы яе пасярэдзіне,
4 Кажуць Яму: «Вучыцелю, гэтая жонка застрэта на ўчынку чужалоства;
5 А ў Праве Масей казаў нам укаменаваць такую. Дык што скажаш Ты?»
6 Яны ж казалі гэта, спакушаючы Яго, каб магчы жалаваць на Яго. Але Ісус, нахінуўшыся далоў, пісаў палцам Сваім на зямлі.
7 Як жа ўсе пыталіся ў Яго, Ён выпрастаўся й сказаў ім: «Хто з вас бяз грэху, няхай першы кіне камень у яе».
8 I ўзноў, нахінуўшыся далоў, пісаў на зямлі.
9 Яны ж, пачуўшы, вышлі адзін за адным, пачынаючы із старшых аж да апошняга, і застаўся адзін Ісус і жонка, стоячы пасярэдзіне.
10 I Ісус, выпрастаўшыся і нікога не абачыўшы, апрача жонкі, сказаў ёй: «Жонка, ідзе вінаваньнікі твае? Ніхто не засудзіў цябе?»
11 Яна ж сказала: «Ніхто, Спадару». I Ісус сказаў ёй: «I Я цябе не засуджую. Ідзі і наперад не грашы».
12 Тады ізноў казаў ім Ісус: «Я сьвятло сьвету; хто йдзець за Імною, ня будзе хадзіць у цямноце, але будзе мець сьвятло жыцьця».
13 Тады сказалі Яму фарысэі: «Ты Сам празь Сябе сьветчыш; сьветчаньне Твае непраўдзівае».
14 Ісус адказаў і сказаў ім: «Нават калі Я Сам празь Сябе сьветчу, сьветчаньне Мае праўдзівае, бо Я ведаю, скуль Я прышоў і куды йду; а вы ня ведаеце, скуль Я прышоў і куды йду.
15 Вы судзіце подле цела; Я ня суджу нікога.
16 Калі ж і Я суджу, суд Мой праўдзівы, бо Я не адзін, але й Айцец, што паслаў Мяне.
17 I Ў Праве вашым напісана, што сьветчаньне двух чалавекаў праўдзівае.
18 Я Сам сьветчу празь Сябе, і Айцец, што паслаў Мяне, еьветча празь Мяне».
19 Дык яны сказалі Яму: «Ідзе Айцец Твой?» Ісус адказаў: «Вы ня знаеце Мяне ані Айца Майго; калі б вы зналі Мяне, зналі б і Айца Майго».
20 Гэтыя словы казаў Ён ля скарбонкі, навучаючы ў сьвятыні; і ніхто ня няў Яго, бо яшчэ ня была прышоўшы гадзіна Ягоная.
21 I ўзноў сказаў Ён ім: «Я йду, і будзеце шукаць Мяне, і ў грэху сваім памрыце. Куды Я йду, вы ня можаце прыйсьці».
22 I гукалі Юдэі: «Ці Ён заб'ець Сябе Самога, што кажа: ,Куды Я йду, вы ня можаце прыйсьці'?»
23 I сказаў Ён ім: «Вы з далоўя, Я з гары; вы з гэтага сьвету, Я ня ізь сьвету гэтага.
24 Затым Я сказаў вам, што вы памрыце ў грахох сваіх; бо калі ня ўверыце, што Я ё, памрыце ў грахох сваіх».
25 Тады яны сказалі Яму: «Ты хто?» Ісус сказаў ім: «Супоўна тое, што Я кажу вам.
26 Шмат маю казаць і судзіць праз вас, але Тый, што паслаў Мяне, ё праўдзівы, і Я, што чуў ад Яго, тое кажу сьвету».
27 Яньг не разумелі, што Ён казаў ім праз Айца.
28 Дык Ісус сказаў ім: «Як уздыймеце Сына Людзкога, тады пазнаеце, што Я ё, і нічога не раблю Сам ад Сябе, але, як Айцец навучыў, тое кажу.
29 I Тый, што паслаў Мяне, ё з Імною; бо Ён не пакінуў Мяне аднаго, бо Я заўсёды чыню, што Ён падабае».
30 Як Ён гукаў гэта, шмат хто ўверыў у Яго.
31 Тады Ісус сказаў Юдэям, каторыя ўверылі ў Яго: «'Калі застаніцеся ў слове Маім, вы запраўды вучанікі Мае;
32 I пазнаеце праўду, і праўда вывальне вас».
33 Яны адказалі Яму: «Мы насеньне Абрагамова і нічыімі нявольнікамі ня былі ніколі; як жа Ты кажаш: ,Вы станеце вольныя'?»
34 Ісус адказаў ім: «Запраўды, запраўды кажу вам: кажны, хто грэша, ё нявольнік грэху.
35 Але нявольнік не застаецца ў доме на векі; Сын застаецца на векі.
36 Дык, калі Сын вывальне вас, будзеце запраўды вольныя.
37 Ведаю, што вы насеньне Абрагамова; шукаеце, адылі, забіць Мяне, бо слова Мае не зьмяшчаецца ў вас.
38 Я кажу, што бачыў у Вайца Свайго; а вы робіце, што чулі ад айца свайго».
39 Адказалі яны й сказалі Яму: «Айцец наш Абрагам». Кажа ім Ісус: «Калі б вы былі дзеці Абрагамовы, чынілі б учынкі Абрагамовы.
40 А цяпер шукаеце забіць Мяне, Чалавека, што сказаў вам праўду, каторую Я пачуў ад Бога. Гэтага Абрагам яе пабіў.
41 Вы чыніце ўчынкі айца свайго». Сказалі Яму: «Мы не народжаныя ў бязулстве; аднаго Айца маем, Бога».
42 Ісус сказаў ім: «Калі б Бог быў Айцец вашы, вы мілавалі б Мяне, бо Я ад Бога вышаў і прышоў; бо Я ня Сам ад Сябе прышоў, але ён Мяне паслаў.
43 Чаму вы ня цяміце мовы мае? Бо ня можаце чуць слова Майго.
44 Вы — ад айца дзявала і хочаце чыніць жады айца свайго. Ён быў убіўца з пачатку і ня вытрываў у праўдзе, бо нямаш праўды ў ім. Як ён гукае ману, гукае із свайго собскага, бо ён манюка і айцец маны.
45 А як Я праўду кажу, ня верыце Імне.
46 Хто з вас абвінуе Мяне што да грэху? Калі Я праўду кажу, чаму ня верыце Імне?
47 Хто ад Бога, чуе словы Божыя. Вы затым ня чуеце, што вы не ад Бога».
48 Юдэі адказалі і сказалі Яму: «Ці ня добра мы сказалі, што ты — Самаранін і маеш нячысьціка?»
49 Ісус адказаў: «Я ня маю нячысьціка, але Я тшчу Айца Свайго, а вы зьневажаеце Мяне.
50 Я ж ня шукаю славы Свае, — ё хто шукае й судзе.
51 Запраўды, запраўды кажу вам: калі хто будзе дзяржаць слова Мае, сьмерці аніяк не абача на векі».
52 Сказалі Яму Юдэі: «Цяпер мы даведаліся, што Ты маеш нячысьціка. Абрагам памер а прарокі, а Ты кажаш: ,Калі хто дзяржыць слова Мае, аніяк не абача сьмерці на векі'.
53 Нягож Ты вялікшы за айца нашага Абрагама, каторы памер? і прарокі памерлі. Кім ты Сябе чыніш?»
54 Ісус адказаў: «Калі Я слаўлю Сябе, Мая слава нішто. Ё Айцец Мой, што славе Мяне, праз Каторага вы кажаце, што Ён Бог ваш.
55 I вы ня знаеце Яго, але Я знаю Яго; і калі б Я сказаў, што ня знаю Яго, то быў бы манюка, як вы. Але Я знаю Яго й слова Ягонае дзяржу.
56 Айцец ваш Абрагам цешыўся, што меў бачыць дзень Мой; і бачыў, і весяліўся».
57 Юдэі сказалі Яму: «Табе няма яшчэ пяцьдзясят год, і Ты бачыў Абрагама?»
58 Ісус сказаў ім: «Запраўды, запраўды кажу вам: уперад чымся быў Абрагам, Я ё».
59 Тады ўзялі каменьне, каб кінуць у Яго; але Ісус стаіўся і вышаў ізь сьвятыні, прайшоўшы сярод іх; і гэтак адышоў.

Евангеля подле сьвятога Яана, 8 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.