Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Мацьвея | 8 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Як жа зышоў Ён із гары, за Ім пайшло шмат грудоў.
2 I вось, падышоў пракажаны і, кланяючыся Яму, сказаў: «Спадару, калі хочаш, можаш мяне ачысьціць».
3 Ісус, выцягнуўшы руку, даткнуўся да яго й сказаў: «Хачу, ачысьціся». I ён якга ачысьціўся ад праказы.
4 I кажа яму Ісус: «Глядзі, нікому не кажы; але пайдзі, пакажыся сьвятару і абрачы дар, які расказаў Масей, на сьветчаньне ім».
5 А як увыйшоў да Калернауму, да Яго падышоў сотнік і прасіў Яго:
6 «Спадару! дзяцюк мой ляжыць дома, у яго паляруш, і ён вельма мучыцца».
7 Ісус кажа яму: «Я прыйду і ўздараўлю яго».
8 Сотнік жа адказаў і сказаў: «Спадару! я ня годзен, каб Ты ўвыйшоў пад страху маю; але скажы толькі слова, і ачуняе слуга мой;
9 Бо я, і людзіна падуладная, і маю пад сабой вояў, кажу аднаму: ‘Пайдзі’, і йдзець; і другому: ‘Прыйдзі’, і прыходзе; і слузе свайму: ‘3рабі гэта’ і робе».
10 Пачуўшы гэта, Ісус зьдзіваваўся й сказаў ідучым за Ім: «Запраўды кажу вам: у нікім такое веры ў Ізраелю не знайшоў Я.
11 Кажу ж вам, што шмат прыйдзе з усходу і із захаду і засядуць із Абрагамам, Ісаком а Якавам у гаспадарстве нябёсным;
12 А сынове гаспадарства выкінены будуць у цемру навонную; там будзе плач а скрыгот зубамі».
13 I сказаў Ісус сотніку: «Ідзі, і, як ты ўверыў, няхай будзе табе». I ачуняў дзяцюк тае ж гадзіны.
14 I прыйшоўшы да дому Пятровага, Ісус абачыў цешчу ягоную, што ляжала й была ў гаручцы.
15 I даткнуўся да рукі ейнае, і гаручка пакінула яе; і яна ўстала а паслугавала ім.
16 Як жа настаў вечар, да Яго прывялі шмат апанаваных злым духам, і Ён выгнаў духоў словам, і ўсіх няўздолюючых уздаравіў,
17 Каб спаўнілася сказанае Ісаям прарокам, што кажа: «Ён узяў на Сябе няўздоленьні нашы і панёс хваробы».
18 Як Ісус абачыў навокал Сябе вялікія груды, расказаў адплысьці на другі бок.
19 I дабліжыўся адзін із кніжнікаў, і сказаў Яму: «Вучыцелю! я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў».
20 I кажа яму Ісус: «Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя — гнезды, а сын людзкі ня мае йдзе галавы прытуліць».
21 Другі ж із вучанікаў Ягоных сказаў Яму: «Спадару! дазволь імне ўперад пайсьці і пахаваць айца свайго».
22 Але Ісус сказаў яму: «Ідзі за Імною і пакінь мертвым хаваць памерлых сваіх».
23 I як увыйшоў Ён у струг, за Ім пайшлі вучанікі Ягоныя.
24 I вось, узьнялася вялікая бура на мору, ажно хвалі залівалі струг; а Ён спаў.
25 I, дабліжыўшыся, яны пабудзілі Яго й сказалі: «Спадару! ратуй нас — гінем!»
26 I кажа ім: «Чаму вы баязьлівыя, малаверныя?» Потым, устаўшы, зганіў вятры а мора, і стала вялікая цішыня.
27 Людзі ж дзіваваліся й сказалі: «Што за Гэты, што вятры а мора слухаюць Яго?»
28 I як Ён прыбыў на другі бок да зямлі Ґерґесынскае, Яго перанялі два апанаваныя д'яблам, вышаўшы з грабоў, надта злыя, ажно ніхто ня мог праходзіць тудэй.
29 I вось, яны закрычэлі: «Што Табе да нас, Ісусе, Сыну Божы? Ты прышоў сюды без пары мучыць нас».
30 Далёка ж ад іх пасьцілася вялікая чарада сьвіньняў.
31 I нячысьцікі прасілі Яго, кажучы: «Калі выжанеш нас, то пашлі нас у чараду сьвіньняў».
32 I сказаў ім «Ідзіце». I яны, вышаўшы, пайшлі ў сьвіньні. I вось, уся чарада сьвіньняў кінулася із стромы ў мора і загінула ў вадзе.
33 Пасучыя ж іх уцяклі і, прышоўшы да места, павядалі праз усе і праз тых апанаваных нячысьцікам.
34 I вось, усё места вышла напярэймы Ісусу і, абачыўшы Яго, малілі, каб Ён адыйшоў ад граніцаў іхных.

Евангеля подле сьвятога Мацьвея, 8 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.