Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Тады запяяў Масей і сынове Ізраелявы песьню гэтую СПАДАРУ, і гукалі, кажучы: «Запяю СПАДАРУ, бо Ён высака ўзьвялічыўся; каня а коньніка ягонага ўкінуў у мора.
2 Сіла мая й песьня мая ЯГ, і Ён стаў імне спасеньням. Гэта Бог мой, і ўслаўлю Яго. Бог айца майго, і ўзвышу яго.
3 СПАДАР муж вайны, СПАДАР імя Ягонае.
4 Цялежкі Фараонавы й войска ягонае ўкінуў Ён у мора, і выборныя гатманы ягоныя патанулі ў Чырвоным Мору.
5 Глыбіні па крылі іх; яны пайшлі ў глыбіні, як камень.
6 Правіца Твая, СПАДАРУ, уславілася сілаю; правіца Твая, СПАДАРУ, разьмяжджуліла непрыяцеля,
7 I ў вяліччу майстату Свайго Ты паваліў паўсталых супроці Цябе; Ты паслаў гнеў Свой, і ён паеў іх, як салому.
8 I ад дзьмуху ноздраў Тваіх згрудзіліся воды, як валы, станаўко сталі цякучыя воды, сьселіся глыбіні ў сэрцу мора.
9 Сказаў непрыяцель: “Пажануся, дажану, падзялю здабытак; насыціцца імі душа мая, выму меч свой, выгубе іх рука мая”.
10 Ты дзьмухнуў духам Сваім, і пакрыла іх мора: яны занурыліся, як волава, у магучых водах.
11 Хто, як Ты, СПАДАРУ, меж багоў? Хто, як ты, вялічэзны ў сьвятасьці, страшны ў хвалах, чынячы чудосы?
12 Ты выцягнуў правіцу Сваю — глынула іх зямля.
13 Ты вёў у міласэрдзю Сваім гэты люд, каторы Ты вывальніў, павёў сілаю Сваёю да сьвятое сялібы Свае.
14 Пачулі люды, і калоцяцца; жах ахапіў жыхараў Пілісцкіх.
15 Тады спалохаліся князі Едомавы, дужасілаў Моаўскіх узялі дрыжыкі, растаялі ўсі жыхары Канаанскія.
16 Нападзець на іх страх а ляк; ад вялічча пляча Твайго замоўкнуць яны, як камень, пакуль праходзе народ Твой, СПАДАРУ, пакуль праходзе гэты народ, каторы Ты прыдбаў.
17 Увядзі яго й пасадзі яго на гары спадку Свайго, месца на гасподу Сабе Ты ўчыніў, СПАДАРУ, Сьвятыню, Спадару, заклалі рукі Твае.
18 СПАДАР будзе караляваць на векі а на вечнасьць.
19 Бо ўвыйшоў конь Фараонаў зь цялежкамі ягонымі і з коньнікамі ягонымі ў мора, і абярнуў СПАДАР на іх воды морскія, а сынове Ізраелявы прайшлі сушаю сярод мора».
20 I ўзяла Мірыям, прарока, сястра Ааронава, у руку сваю бубён, і вышлі за ёю ўсі жанкі з бубнамі а скокамі.
21 I сказала ім Мірыям: «Пейце СПАДАРУ, бо высака ўзьвялічыўся Ён; каня а коньніка ягонага ўкінуў у мора».
22 I павёў Масей Ізраеля ў дарогу ад Чырвонага мора, і яны ўвыйшлі ў пустыню Сур; і йшлі яны тры дні па пустыні, і не знайшлі вады.
23 I прышлі да Мары, і не маглі піць вады ў Мары, бо яна была гаркая; затым назвалі яе Мара.
24 I наракаў люд на Масея, кажучы: «Што нам піць?»
25 I гукаў да СПАДАРА, і паказаў яму СПАДАР дзерва, і ён кінуў яго ў ваду, і стала салодкая вада. Там даў яму права а суд, і там яго прабаваў.
26 I сказаў: «Калі ты будзеш уважліва слухаць голасу СПАДАРА, Бога свайго, і што простае ў ваччу Ягоным чыніць будзеш, і нахінеш вушы да расказаньняў Ягоных, і дзяржаць усі ўставы Ягоныя, дык ні воднае з болькаў, каторыя навёў Я на Ягіпцян, не навяду на цябе; бо Я СПАДАР, Каторы ўздараўляе цябе».
27 I прышлі яны да Елім; там было двананцаць жаролаў вады і семдзясят пальмаў; і разьлягліся там табарам ля водаў.

Другая кніга Масеява: Выхад, 15 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.