Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I пайшоў чалавек із дому Левага, і ўзяў сабе дачку Леваву.
2 I зачала тая жонка, і нарадзіла сына, і бачыла яго, што ён харошы, і хавала яго тры месяцы.
3 Але не магла даўжэй хаваць яго, узяла каробку з трысьціны і асмаліла яе асфальтам а смалою; і палажыла ў яе дзецянё, і пастанавіла ў трысьніку ля берагу ракі.
4 I стаяла сястра ягоная воддаль, каб ведаць, што станецца яму.
5 I зышла дачка Фараонава мыцца ў раццэ, а дзеўкі ейныя хадзілі ля ракі. I яна абачыла каробку сярод трысьніку, і паслала служэбку сваю ўзяць яе.
6 I адчыніла, і абачыла яго — гэта дзецянё; і вось, хлопчык плача; і зжалілася над ім, і сказала: «Зь дзяцей гэбрэйскіх гэта».
7 I сказала сястра ягоная дачцэ Фараонавай: «Ці не схадзіць імне і ці ня гукнуць да цябе жонку — мамку з Гэбрэяк, каб яна мамчыла гэтае дзецянё».
8 I сказала ёй дачка Фараонава: «Схадзі». I пайшла дзявушчая дзеўка, і пагукала маці дзецяняці.
9 I сказала ёй дачка Фараонава: «Панясі сабе дзецянё гэтае і мамч яго імне; я дам табе тваю плату». Жонка ўзяла дзецянё і мамчыла яго.
10 I вырасла дзецянё, і яна прывяла яго да дачкі Фараонавае, і ён быў у яе за сына, і назвала імя ягонае: Масей, і казала яна, «Бо з вады я выцягнула яго».
11 I было тых дзён: і вырас Масей, і вышаў да братоў сваіх, і абачыў цяжкія работы іхныя; і абачыў, што Егіпцянін б’ець аднаго Гэбрэя з братоў ягоных.
12 I абярнуўся туды-сюды, і бачачы, што нікога няма, і ён забіў Егіпцяніна, і схаваў яго ў пяску.
13 I вышаў ён назаўтрае, і во, два Гэбрэі вадзяцца; I сказаў ён ліхому: «Нашто ты б’еш бліжняга свайго?»
14 I тый сказаў: «Хто пастанавіў цябе начэльнікам а судзьдзёй над намі? Ці не забіць мяне манішся ты, як забіў Егіпцяніна?» I зьлякаўся Масей, і сказаў: «Пэўне стала ведама гэта».
15 I пачуў Фараон праз гэтую справу, і глядзеў забіць Масея. I ўцёк Масей ад Фараона, і жыў у зямлі Мідзянскай, і сеў ля студні.
16 У сьвятара Мідзянскага сем дачок. I яны прышлі, і насілялі, і напоўнілі карыты, напаіць драбны статак айца свайго.
17 I прышлі пастухі, і адагналі іх. I ўстаў Масей, і памог ім, і напаіў драбны статак іхны.
18 I прышлі яны да Рагуеля, айца свайго, і ён сказаў ім: «Што вы так борзда прышлі сядні?»
19 Яны сказалі: «Егіпцянін уратаваў нас ад пастухоў і нават насіляў нам вады, і напаіў драбны статак».
20 Ён сказаў дачкам сваім: «Ідзе ж ён? Чаму вы пакінулі таго чалавека? Гукніце яго, і няхай есьць хлеб».
21 I ўпадабаў Масей жыць у гэтага чалавека, і ён выдаў за Масея дачку сваю Цыпору.
22 I яна нарадзіла сына, і назваў яго імя Ґіршон; бо, казаў ён: «Я стаў чужніком у чужой зямлі».
23 I было за шмат дзён тых: і памер кароль Ягіпецкі. I ўздыхалі дзеці Ізраелявы ад работы, і крычэлі, і ўзышоў крык іхны да Бога з прычыны работы.
24 I пачуў Бог стагнаньні іхныя, і ўспомнеў Бог змову сваю з Абрагамом, Ісаком а Якавам.
25 I глянуў Бог на дзеці Ізраелявы, і пазнаў Бог.

Другая кніга Масеява: Выхад, 2 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.