Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
2 «Гукай сыном Ізраелявым, і возьмуць Імне дары; ад кажнага чалавека, каторы ад сэрца самахоць даў бы, бярыце дар Мой.
3 I во дар, каторы вы маеце ўзяць ад іх: золата а срэбла а медзь,
4 I васільковую, пурпуровую, і чырвовую, і цянюсенькае палатно, і ад козаў поўсьць,
5 I скуры баранія, пахварбаваныя на чырвана, і скуры барсуковыя, і дзерва акацу,
6 Аліву да сьвяценьня, пахі да алею памазаньня і пахнючага да кадзеньня,
7 Камяні оніксы і каменчыкі ўстаўныя ў наплечнік а нагруднік.
8 I зробяць Імне сьвятыню, і буду вітаць сярод іх.
9 Усе, як Я паказую табе, і зразу вітальні, і зразу ўсіх судзінаў яе, і так зрабіце.
10 I зрабіце скрыню зь дзерва акацы; два з палавіцаю локці ўдаўжкі ёй, і паўтара локця ўшыркі ёй, паўтара локця ўвышкі ёй.
11 I пацягні яе шчырым золатам; знутра й знадворку пацягні яе; і зрабіце наверсе наўкола залаты вянок.
12 I вылі да яе чатыры колцы залатыя, і прыладзь на чатырох ножках яе: і два колцы на адным баку яе, і два колцы на другім баку яе.
13 I зрабі нашулкі зь дзерва акацы, і пацягні іх золатам.
14 I ўвядзі нашуліны ў колцы па бакох скрыні, каб імі насіць скрыню.
15 У колцах скрыні маюць быць нашулкі, ня маюць іх адыймаць ад яе.
16 I ўкладзі ў скрыню сьветчаньне, каторае Я дам табе.
17 I зрабі века із шчырага золата, два локці з палавіцаю ўдаўжкі, а паўтара локця ўшыркі.
18 I зрабі двух херуваў із золата, з каванага зрабі іх з двух канцоў века.
19 I зрабі аднаго херува на гэтым канцу, і аднаго херува на гэным канцу; зь века зрабіце херувы на абодвых канцох яго.
20 I будуць херувы распусьціўшы крылы ўгару, нахінаючыся над векам крыламі сваімі, а відамі адзін да аднаго; да века будуць віды херуваў.
21 I палажы века на скрыню зьверху, і ў скрыню палажы сьветчаньне, каторае Я дам табе.
22 I Я буду сустракацца з табою там, і гукаць із табою над векам, памеж двух херуваў, каторыя над скрыняю сьветчаньня, праз усё, што буду расказаваць табою сыном Ізраелявым.
23 I зрабі стол ізь дзерва акацы, два локці ўдаўжкі, локаць ушыркі, а паўтара локця ўвышкі
24 I пацягні яго золатам шчырым, і зрабі яму залаты вянок наўкола.
25 I зрабі яму аблямаваньне на даланю наўкола, і зрабі залаты вянок да аблямаваньня ягонага наўкола.
28 I зрабі да яго чатыры колцы залатыя, і прыладзь колцы да чатырох рагоў, каторыя ў чатырох ножках ягоных.
27 Насупроці аблямаваньня маюць быць колцы як месцы нашулкам насіць імі стол.
28 I зрабі нашулкі зь дзерва акацы, і пацягні іх золатам, і будуць насіць гэты стол.
29 I зрабі да яго місы а ложкі а жбаны а коўні, каб узьліваць імі; із шчырага золата зрабі іх.
30 I лажы на стол хлябы Выкладу перад Імною штачасна.
31 I зрабі сьветач із золата шчырага, з каванага мае быць зроблены гэты сьветач; сьцябло яго, галузы, чарачкі яго, апучкі яго а кветкі яго маюць выходзіць ізь яго.
32 I шэсьць галузаў маюць выходзіць із бакоў яго: тры галузы сьветача з аднаго боку яго, і тры галузы сьветача з другога боку яго.
33 Тры чарачкі, падобныя да міндальнае кветкі, з апучкаю аднэй а з кветкаю, і тры чарачкі на друтой галузе, з апучкаю аднэй а кветкаю. Гэтак на шасьцёх галузах, што выходзяць ізь сьветача.
34 А на сьветачу маюць быць чатыры чарачкі, падобныя да міндальнае кветкі, з апучкамі іх а кветкамі іх.
35 I апучка пад дзьвюма галузкамі зь яго ж, і апучка пад дзьвюма галузкамі зь яго, апучка пад дзьвюма галузкамі зь яго, — на ўсіх шасьцёх галузках, што выходзяць ізь сьветача.
36 Апучкі й галузы іх ізь яго маюць быць; ён увесь суцэльна каваны із шчырага золата.
37 I зрабі лянпаў сем яго, і ўстанаві яго лянпы, каб сьвяцілі на пярэднім баку яго.
38 I абцужкі да яго, і папялянкі да яго із шчырага золата.
39 З цэнтнару золата шчырага няхай зробяць яго з усім гэтым судзьдзям.
40 I глядзі, і зрабі подле зразы іх, якую паказаў табе на гары.

Другая кніга Масеява: Выхад, 25 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.