Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I кранулася ўся грамада сыноў Ізраелявых із пустыні Цын у падарожжы свае, подле слова СПАДАРОВАГА; і разьлягліся табарам у Рэфідыме, і няма вады люду піць.
2 I вадзіўся люд із Масеям, і казалі: «Дайце нам вады піць». I сказаў ім Масей: «Што вы вадзіцеся з імною? Што спакушаеце СПАДАРА?»
3 I сьмяг там люд вады, і наракаў народ на Масея, і сказаў: «На што ты вывеў нас ізь Ягіпту? умарыць смагаю мяне, і сыноў маіх, і чароды мае?»
4 I гукаў Мясей да СПАДАРА, кажучы: «Што імне рабіць із народам гэтым? Яшчэ крыху, і ўкамянуюць мяне».
5 I сказаў СПАДАР Масею: «Прайдзі перад людам, і вазьмі із сабою із старцоў Ізраельскіх, і посах свой, каторым ты выцяў раку, вазьмі ў руку сваю, і пайдзі;
6 Вось, я стану перад табою там на скале ў Горыве, і ты вытнеш у скалу, выйдзе вада зь яе, і будзе піць люд». I зрабіў так Масей на ачох старцоў Ізраельскіх.
7 I назваў імя месца таго Масса а Мерыва, з прычыны вады сыноў Ізраельскіх і затым, што яны спакушалі СПАДАРА, кажучы: «Ці ё СПАДАР сярод нас, ці няма?»
8 I прышоў Амалік, і ваяваў із Ізраелцамі ў Рэфідыме.
9 I сказаў Масей Ігошуі: «Выбяры нам мужоў і йдзі ваюй із Амалікам; заўтра я стану на версе ўзгорку, і посах Божы ў руццэ маёй».
10 I зрабіў Ігошуа, як сказаў яму Масей, каб біцца з Амаліком; а Масей, Аарон а Гур узышлі на верх узгорку.
11 I было, што як Масей падымаў руку сваю, дык перамагаў Ізраель; а як апушчаў руку сваю, дык перамагаў Амалік.
12 Але рукі Масеявы млелі; і ўзялі камень, і падлажылі пад яго; і ён сеў на ім. Аарон жа а Гур падпіралі рукі ягоныя, адзін з аднаго, а адзін із другога боку. I рукі ягоныя былі кажначасныя аж да заходу сонца.
13 I скволіў Ігошуа Амаліка а люд ягоны лязом мяча.
14 I сказаў СПАДАР Масею: «Упішы гэта на памятку ў кнігу, і ўлажы ў вушы Ігошуі, што Я чыста затру памятку Амаліка з пад нябёсаў».
15 I збудаваў Масей аброчнік, І назваў імя яго: Егова Ніссы (СПАДАР сьцяг мой).
16 Бо сказаў ён: «Рука на пасадзе ЯГ: вайна ў СПАДАРА супроці Амаліка ад роду ў род».

Другая кніга Масеява: Выхад, 17 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.