Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 I гукаў СПАДАР Масею: «Пайдзі, узыйдзі адгэтуль ты а люд, каторы ты ўзьвёў ізь зямлі Ягіпецкае, да зямлі, праз каторую Я прысягаў Абрагаму, Ісаку а Якаву, кажучы: “Насеньню твайму дам яе”.
2 I пашлю перад табою Ангіла, і пражану Канааняніна, Аморэя, Гэціча, Ферэзэя, Гэвея, а Евусэя.
3 I ўвядзець ён вас да зямлі, ідзе цячэць малако а мёд, бо Сам ня ўзыйду сярод цябе, бо люд калянага завыйку ты, каб не загубіць Імне вас у дарозе».
4 I пачуў люд ліхое слова гэтае, і загаласіў, і не ўзлажыў ніхто прыбораў сваіх на сябе.
5 I сказаў СПАДАР Масею: «Скажы сыном Ізраелявым: “Вы люд калянага завыйку; за адну часіну, калі Я ўзыйду сярод цябе, і выгублю цябе. А цяпер здыміце ізь сябе прыборы свае, Я буду ведаць, што Імне рабіць із табою”».
6 I сыны Ізраелявы зьдзерлі ізь сябе прыборы свае ля гары Горыва.
7 I Масей узяў будан, і разапнуў яго вонках табару, воддаль ад табару, і назваў яго буданом збору; і было, што кажны, шукаючы СПАДАРА, выходзіў да будану збору, каторы быў вонках табару.
8 I было, што як Масей выходзіў да будану, уставаў увесь люд, і станавіўся кажны ля ўходу ў свой будан, і глядзеў за Масеям, аж пакуль ён ня ўходзіў у будан.
9 I было, як Масей уходзіў у будан, спушчаўся стоўп болачны і станавіўся ля ўходу ў будан, і гутарыў із Масеям.
10 I абачыў увесь люд стоўп болачны, што стаяў ля ўходу ў будан; і ўставаў увесь люд, кланяўся кажны ля ўходу будану свайго.
11 I гутарыў СПАДАР із Масеям відам у від, бы гутарыў хто з прыяцелям сваім; і ён зварачаўся да табару; а слугачы ягоны Ігошуа Нунянок, маладзён, не адхінаўся з нутра будану.
12 I сказаў Масей СПАДАРУ: «Гля, Ты кажаш Імне: “Узьвядзі люд гэты”; а Ты не азнайміў імне, каго пашлеш з імною, і Ты сказаў: “Я знаю цябе наймя, і таксама ты прыдбаў ласку ў ваччу Маім”.
13 I цяпер, калі я прыдбаў ласку ў ваччу Тваім, то малю: азнаймі імне дарогу Сваю, і я пазнаю Цябе, каб прыдбаць ласку ў ваччу Тваім; і паглядзі, бо гэты народ люд Твой».
14 СПАДАР сказаў: «Від Мой пойдзе перад табою, і супакою цябе».
15 I сказаў Яму: «Калі ня пойдзе від Твой, то й не ўзьвядзі нас адгэтуль;
16 Бо з чаго я пазнаю, што я прыдбаў ласку ў ваччу Тваім, я а люд Твой? Ці ня з тога, як Ты пойдзеш із намі? Тады я а люд Твой будзем адрозьнены ад кажнага люду, каторы ё на відзе зямлі».
17 I сказаў СПАДАР Масею: «I гэта слова, каторае ты казаў, Я зраблю, бо ты знайшоў ласку ў ваччу Маім, і Я знаю цябе наймя».
18 I сказаў: «Пакажы імне, калі ласка, славу Сваю».
19 I сказаў: «Я правяду перад відам тваім усю дабрыню Сваю, і агалашу ў імя СПАДАРОВА перад табою; і над кім зьмілавацца — зьмілуюся, каго пажалець — пажалею».
20 I сказаў: «Ня можаш абачыць віду Майго, бо ня можа абачыць Мяне чалавек і застацца жывы».
21 I сказаў СПАДАР: «Во месца ў мяне: і станаўко стань на гэтай скале.
22 I будзе, што, як пойдзе слава Мая, то Я пастанаўлю цябе ў ськепіне скалы, і пакрыю цябе даланёю Сваёю, пакуль не прайду.
23 I як здыйму даланю Сваю, ты абачыш Мяне адзаду, а Від Мой ня будзе відаць».

Другая кніга Масеява: Выхад, 33 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.