Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Першага дня трэйцяга месяца па выхадзе сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае, таго дня прышлі на пустыню Сынай.
2 I крануліся яны з Рэфідыму, і прышлі на пустыню Сынайскую, і разьлягліся на пустыні; і разьлёгся там Ізраель супроці гары.
3 А Масей узышоў да Бога, і Бог гукнуў яго з гары, кажучы: «Гэтак скажы дому Якававаму і азнаймі сыном Ізраелявым:
4 Вы бачылі, што Я ўчыніў Ягіпцянам, і насіў вас на крылах арліных, і прынёс вас да Сябе,
5 Дык, калі вы будзеце запраўды слухаць голасу Майго і дзяржаць змову Маю, то будзеце Імне асаблівым скарбам із усіх народаў, бо Мая ўся зямля;
6 А вы будзеце ў Мяне гаспадарствам сьвятароў і народам сьвятым. Гэта словы, каторыя ты скажаш сыном Ізраелявым».
7 I прышоў Масей, і згукаў старшых люду, і вылажыў перад імі ўсі тыя словы, каторыя расказаў яму СПАДАР.
8 I адказалі ўвесь люд разам і сказалі: «Усе, што сказаў СПАДАР, зробім». I перадаў Масей СПАДАРУ Словы люду.
9 I сказаў СПАДАР Масею: «Вось, прыйду я да цябе ў густым булаку, каб чуў люд, як я буду гукаць із табою, і каб таксама табе паверыў народ назаўсёды». I пераказаў Масей СПАДАРУ словы люду.
10 I сказаў СПАДАР Масею: «Пайдзі да люду і пасьвяці яго сядні й заўтра; і няхай вымыюць адзецьці свае,
11 I хай будуць гатовыя да трэйцяга дня; бо трэйцяга дня зыйдзе СПАДАР перад ачмі ўсяго народу на гару Сынай.
12 I правядзі граніцу люду наўкола, кажучы: “Сьцеражыцеся ўзыходзіць на гару і дакранацца да поду яе; кажны, хто дакранецца да гары, сьмерцю памрэць.
13 Хай не дакранецца да яе рука, бо напэўна ўкамянуюць яго альбо напэўна застрэляць стралою; статак гэта або чалавек, няхай не застанецца жывы”. У часе гуку рогу могуць яны ўзыйсьці на гару».
14 I зышоў Масей з гары да люду, і пасьвяціў люд, і яны памылі адзецьці свае.
15 I сказаў люду: «Будзьце гатовыя да трэйцяга дня; ня бліжчася да жонкі».
16 I было на трэйці дзень: ужо нараніцы былі грымоты а маланкі а густы булак над гарою а трубны гук вельмі вялікі; і калаціўся ўвесь народ, каторы быў у табару.
17 I вывеў Масей люд із табару напярэймы Богу, і стаялі ля поду гары.
18 А гара Сынай уся дьмілася, бо зышоў на яе СПАДАР у вагню; і ўзыходзіў ад яе дым, як дым із вапельні, і ўся гара вельмі хісталася.
19 I быў гук трубны, і павялічаўся а мацнеў вельмі; Масей гукаў, а СПАДАР адказаваў яму голасам.
20 I зышоў СПАДАР на гару Сынай, на верх гары, і гукнуў СПАДАР Масея на верх гары; і Масей узышоў.
21 I сказаў СПАДАР Масею: «Зыйдзі й накажы люду, хай не вырываецца да СПАДАРА, бачыць, каб ня пала яго множасьць.
22 I таксама сьвятарове, што бліжацца да СПАДАРА, маюць пасьвяціць сябе, каб СПАДАР ня выступіў супроці іх».
23 I сказаў Масей СПАДАРУ: «Ня можа народ узыйсці на гару Сынай, бо Ты ваказаў нам, сказаўшы: “Правядзі граніцу наўкола гары і пасьвяці яе”».
24 I сказаў яму СПАДАР: «Пайдзі, зыйдзі і ўзыйдзі ты а Аарон з табою; а сьвятарове а люд няхай не прабіваюцца ўзыйсьці да СПАДАРА, каб ня выступіў супроці іх.
25 I зышоў Масей да люду і сказаў ім.

Другая кніга Масеява: Выхад, 19 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.