Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Егошуа | 3 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 І вось Егошуа, рана раніцай ўстаўшы, падняў табар. Выйшаўшы з Шыттыму, прыйшлі яны над Ярдан, ён і ўсе сыны Ізраіля, і затрымаліся там перад пераправай.
2 Праз тры дні прайшлі начальнікі праз табар
3 і далі загад народу: «Калі ўбачыце Каўчэг Запавету ГОСПАДА, Бога вашага, і сьвятароў з роду Левія, якія нясуць яго, дык вы, устаўшы, ідзіце за ім.
4 Няхай паміж вамі і Каўчэгам будзе прастор каля двух тысячаў локцяў, і не набліжайцеся да яго, каб вы ведалі, якім шляхам ісьці, бо раней вы гэтым шляхам не хадзілі».
5 І сказаў Егошуа народу: «Асьвяціцеся! Бо заўтра выявіць ГОСПАД пасярод вас цуды».
6 І сказаў сьвятарам: «Вазьміце Каўчэг Запавету ды ідзіце перад народам». Яны ўзялі і пайшлі перад народам.
7 І сказаў ГОСПАД да Егошуа: «Сёньня Я пачну ўзвышаць цябе перад ўсім Ізраілем, каб ведалі яны, што як Я быў з Майсеем, так буду з табой.
8 Ты ж загадай сьвятарам, якія нясуць Каўчэг Запавету і скажы ім: “Калі прыйдзеце на бераг Ярдану, станеце ў Ярдане!”»
9 І сказаў Егошуа сынам Iзраіля: «Падыйдзіце сюды і паслухайце словы ГОСПАДА, Бога вашага».
10 І зноў казаў Егошуа: «Па гэтым пазнаеце, што Бог жывы пасярод вас, і што напэўна Ён прагоніць Хананейцаў, Хетаў, Хівеяў, Пэрэзеяў, Гіргашэяў, Амарэяў і Евусеяў.
11 Вось жа Каўчэг Запавету Госпада ўсёй зямлі пяройдзе перад вамі праз Ярдан.
12 Дык выбярыце дванаццаць мужчынаў з пакаленьняў Iзраіля, па адным з кожнага пакаленьня.
13 Як толькі стопы ног сьвятароў, што нясуць Каўчэг ГОСПАДА, Госпада ўсёй зямлі, будуць у водах Ярдану, воды разьдзеляцца, і тыя, што цякуць з гораў, стануць сьцяною».
14 І калі народ вырушыў з намётаў сваіх, каб пераправіцца праз Ярдан, сьвятары, якія несьлі Каўчэг Запавету, ішлі перад народам.
15 Заледзь прыбылі над Ярдан, і ногі сьвятароў, якія несьлі Каўчэг, уступілі ў ваду, — а Ярдан у пару жніва паднімаецца аж да берагоў, —
16 вада, што цякла зьверху, затрымалася і стала сьцяной на вялікім прасторы ад гораду Адама, які побач з Цартанам, а тая, што цякла ў мора Арабы, значыць у Мора Салёнае, сьцякала, аж зусім счэзла.
17 І народ пераходзіў каля Ерыхону, а сьвятары, якія несьлі Каўчэг Запавету ГОСПАДА, стаялі на сухой зямлі пасярод Ярдану цьвёрдаю нагою, аж пакуль увесь народ пераходзіў праз Ярдан.

Кніга Егошуа, 3 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.