Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Егошуа | 19 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Другое жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Сымона па родах іхніх.
2 Частка іхняя знаходзілася сярод спадчыны сыноў Юды: Бээр-Шэба, Шэба, Малада,
3 Хацар-Шуал, Бала і Эцэм,
4 Эльталяд, Бэтул, Харма,
5 Цыклаг, Бэт-Маркабот, Хацар-Суса,
6 Бэт-Лебаот, Шарухен — трынаццаць гарадоў з навакольнымі вёскамі.
7 Аін, Рымон, Этэр і Ашан — чатыры гарады з навакольнымі вёскамі.
8 Апрача іх — усе вёскі вакол гэтых гарадоў аж да Баалат-Бээру, значыць Рамы паўднёвай. Гэта вось спадчына сыноў Сымона па родах іхніх.
9 Частка сыноў Сымона ўзятая была са спадчыны сыноў Юды, якая была дужа вялікая, і сыны Сымона атрымалі спадчыну між іх.
10 Трэйцяе жэрабя выпала на сыноў Завулёна па родах іхніх. Мяжа спадчыны іхняй сягала аж да Сарыду.
11 Мяжа іхняя ішла на захад да Марэалу і даходзіла да Дабэшэту, і аж да ручая, які насупраць Ёкнэаму.
12 Ад Сарыду паварочвала мяжа на ўсход у напрамку ўзыходу сонца аж да мяжы Кіслот-Табору, а адтуль ішла да Дабэрату і падымалася да Яфіі.
13 Адтуль зноў мяжа пераходзіла на ўсход, у бок узыходу сонца, да Гат-Хэфэру, да Эт-Кацыну і выходзіла да Рымон-Мэтаару, да Нэі.
14 Далей мяжа ішла на поўнач каля Ханатону і сканчвалася ў даліне Іфтах-Эль.
15 Апроч таго Катат, Нагалал, Шымрон, Ідэала і Бэтлеем — дванаццаць гарадоў разам з вёскамі іхнімі.
16 Такая спадчына сыноў Завулёна па родах іхніх, такія вось гарады іхнія з навакольнымі вёскамі.
17 Чацьвёртае жэрабя выпала на пакаленьне Ісахара па родах іхніх.
18 Часткай іхняй былі Езрээль, Кесулот, Шунэм,
19 Хафараім, Шыон, Анахарат,
20 Рабіт, Кішыён, Эбэц,
21 Рэмэт, Эн-Ганім, Эн-Хада, Бэт-Пацэц.
22 І дасягала мяжа яго аж да Табору і Шахацымы, і Бэт-Шэмэшу і далей спынялася на Ярдане — шаснаццаць гарадоў з навакольнымі вёскамі.
23 Такая спадчына пакаленьня Ісахара па родах іхніх, гарады і навакольныя вёскі.
24 Пятае жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Асэра па родах іхніх.
25 Часткай іхняй былі Хэлькат, Халі, Бэтэн і Ахшаф,
26 Алам-Мэлех, Амад і Мішаль, і даходзіла мяжа аж да Кармэлю на захадзе і аж да Шыхор-Лібнату,
27 а потым паварочвала на ўсход сонца да Бэт-Дагону, і дасягла Завулёна і лагчыны Іфтах-Эль на поўначы, і ішла далей праз Бэт-Эмэк і Нэель, пасоўваючыся да Кабулу з паўночнага боку.
28 Таксама Эброн, Рэхоб, Хамон і Кана аж да Вялікага Сідону.
29 Пасьля мяжа заварочвала да Рамы і аж да моцна ўмацаванага гораду Тыру, і вярталася да Хосы, і спынялася пры моры. Яна ахоплівала Махалеб, Ахзіб,
30 Умму, Афэк і Рэхоб — дваццаць два гарады з навакольнымі вёскамі.
31 Такая вось спадчына пакаленьня сыноў Асэра па родах іхніх, гарады і вёскі іхнія.
32 Шостае жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Нэфталі па родах іхніх.
33 Мяжа іхняя ішла з Гэлефа і ад Элён-Бе-Цаананіму да Адамі-Га-Нэкебу і Ябнээлю, і аж да Лакуму, і сканчвалася пры Ярдане.
34 На захадзе мяжа ішла да Азнот-Табору, а адтуль выходзіла на Хукок і датыкалася Завулёна ад поўдня, Асэра — ад захаду, а Юды — каля Ярдану ад усходу.
35 Гарадамі ўмацаванымі ў іх былі Цыддым, Цэр, Хамат, Ракат, Кінэрэт,
36 Адама, Рама, Хацор,
37 Кадэш, Эдрэя, Эн-Хацор,
38 Ірон, Мігдал-Эль, Харэм, Бэт-Анат і Бэт-Шэмэш — дзевятнаццаць гарадоў з навакольнымі вёскамі.
39 Такая спадчына пакаленьня сыноў Нэфталі па родах іхніх, гарады з навакольнымі вёскамі.
40 Сёмае жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Дана па родах іхніх.
41 Межамі спадчыны іхняй былі Цора, Эштаол, Ір-Шэмэш,
42 Шаалабім, Аялон, Ітла,
43 Элён, Тымна, Экрон,
44 Эльтэке, Гібэтон і Баалат,
45 Егуд, Бэнэ-Бэрак, Гат-Рымон,
46 Мэ-Яркон, Ракон з мяжою каля Яфы.
47 Аднак межы для Дана былі завузкія. І выправіліся сыны Дана супраць Лешэму, і занялі яго, і выбілі яго вострывам мяча, і апанавалі яго, і абжыліся там, і назвалі яго Лешэм-Дан, ад імя Дана, бацькі свайго.
48 Такая спадчына пакаленьня сыноў Дана па родах іхніх, гарады і вёскі іхнія.
49 Калі сыны Ізраіля скончылі дзяленьне зямлі для пакаленьняў сваіх, тады сыны Ізраіля далі частку Егошуа, сыну Нуна, пасярод сябе.
50 Паводле загаду ГОСПАДА далі яму горад, якога ён запатрабаваў для сябе: Тымнат-Сэрах на гары Эфраіма. Ён адбудаваў гэты горад і абжыўся ў ім.
51 Такая вось спадчына, якую падзялілі жэрабям Элеазар, сьвятар, і Егошуа, сын Нуна, і князі родаў Ізраіля ў Шыло ў прысутнасьці ГОСПАДА пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня. Так быў закончаны падзел зямлі.

Кніга Егошуа, 19 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.