Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Егошуа | 15 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Пакаленьне сыноў Юды жэрабям атрымала такую спадчыну па родах сваіх: да мяжы Эдому, да пустыні Сін, насупраць Нэгеву на поўдзень аж да найдалейшых краёў паўднёвых.
2 Іх мяжа паўднёвая ішла ад канца Мора Салёнага, ад паўднёвай затокі,
3 і кіравалася далей на поўдзень ад Маале-Акрабіму, і праходзіла праз Сін, і бегла на поўдзень да Кадэш-Барнэа і да Хецрону, і падымалася да Адару, і паварочвала да Карка.
4 Далей праходзіла Ацмон і даходзіла да ручая Эгіпецкага, і спынялася на беразе мора. Такая была іх мяжа паўдзнёвая.
5 Мяжа ўсходняя — Мора Салёнае аж да вусьця Ярдану. Мяжа ад поўначы пачыналася ад затокі мора ля вусьця Ярдану,
6 затым працягвалася да Бэт-Хоглі і праходзіла на поўначы да Бэт-Арабы і падымалася да Эвэн-Баган-Бэн-Рэўбэн.
7 Потым мяжа падымалася ў гору да Дэбіру ад даліны Ахор і заварочвала на поўнач да Гільгалу, які насупраць узвышша Адумім, што на поўдзень ад ручая; далей мяжа сягала да Мэ-Эн-Шэмэшу, і сканчалася пры Эн-Рагелі.
8 Пасьля мяжа падымалася лагчынай Бэн-Гінном паўднёвым схілам гор Евусеяў, значыць праз Ерусалім, і ўзыходзіла на верх гары, што насупраць лагчыны Гінном ад захаду і на скраю паўночным лагчыны Рэфаім.
9 З вяршыні гары цягнулася мяжа аж да крыніцы Мэ-Нэфтаах і вяла да гарадоў гары Эфрон, заварочваючыся да Баалы або Кірыят-Ярыму.
10 З Баалы мяжа ішла на захад да гары Сэір і праходзіла праз паўночны схіл гары Ярым, значыць Кесалён, і зыходзіла да Бэт-Шэмэшу і пераходзіла праз Тымну.
11 Потым мяжа даходзіла да паўночнага хрыбта Экрону, далей заварочвала да Шыкарону і пераходзіла праз гару Баалы, і набліжалася да Ябнээля, і спынялася пры моры.
12 Мяжой заходняй было Вялікае Мора з узьбярэжжам сваім. Такая была мяжа кругом зямлі сыноў Юды па родах іхніх.
13 Халеў, сын Ефунны, атрымаў частку між сыноў Юды, як загадаў ГОСПАД Егошуа, — Кірыят- Арбу, галоўны горад сыноў Анака, значыць Хеўрон.
14 Адсюль Халеў сагнаў трох сыноў Анака: Шэшая, Ахімана і Тальмая з роду волатаў.
15 Адтуль жа выправіўся ён супраць жыхароў Дэбіру, які раней называўся Кірыят-Сэфэр.
16 І Халеў сказаў: «Таму, хто здабудзе Кірыят-Сэфэр і захопіць яго, я дам сваю дачку Ахсу за жонку».
17 І здабыў яго Атніэль, сын Кеназа, брата Халева, і той даў яму Ахсу, дачку сваю, за жонку.
18 Калі яна прыйшла, дык намовіла мужа свайго, каб той прасіў поля ў бацькі яе. І зьлезла яна з асла, а Халеў спытаўся у яе: «Што ты хочаш?»
19 Яна ж адказала: «Дай мне дабраславенства. Даў ты мне Нэгеў, зямлю сухую, дык дай мне крыніцы водаў». І даў ёй Халеў крыніцы верхнія і нізавыя.
20 Такая вось спадчына пакаленьня сыноў Юды па родах іхніх.
21 Гарады на скраю пакаленьня сыноў Юды каля мяжы Эдому ў Нэгеве: Кабцээль, Эдэр, Ягур,
22 Кіна, Дымона, Адада,
23 Кадэш, Хацор, Ітнан,
24 Зіф, Тэлем, Бэалёт,
25 Хацор-Хадата, Керыёт-Хецрон, значыць Хацор,
26 Амам, Шэма, Малада,
27 Хацор-Гадда, Хешмон, Бэт-Пэлет,
28 Хецар-Шуал, Бээр-Шэба, Бізыётыя,
29 Баала, Іім, Эцэм,
30 Эльталяд, Хесіль, Харма,
31 Цыклаг, Мадмана, Сансана,
32 Лебаот, Шыльхім, Аін і Рымон — усіх гарадоў дваццаць дзевяць з вёскамі іхнімі.
33 А ў Шэфэлі вось гэтыя: Эштаоль, Цора, Ашна,
34 Занаах, Эн-Ганнім, Тапуах, Энам,
35 Ярмут, Адулям, Сахо, Азэка,
36 Шаараім, Адытаім, Гедэра і Гедэратаім — усіх гарадоў чатырнаццаць з вёскамі іхнімі.
37 Цэнан, Хадаша, Мігдаль-Гад,
38 Дылеан, Міцпа, Ёктээль,
39 Ляхіш, Бацкат, Эглён,
40 Каббон, Лахмас, Кітліш,
41 Гедэрот, Бэт-Дагон, Наама, Македа — усіх гарадоў шаснаццаць з вёскамі іхнімі.
42 Лібна, Этэр, Ашан,
43 Іфтах, Ашна, Нэсіб,
44 Кейла, Ахзіб, Марэша — дзевяць гарадоў з вёскамі іхнімі.
45 Экрон з навакольнымі гарадамі і вёскамі.
46 І ад Экрону аж да мора — усё, што знаходзіцца каля Ашдоду з вёскамі іхнімі.
47 Ашдод разам з гарадамі ягонымі і вёскамі, Газа з залежнымі ад яе гарадамі і вёскамі аж да ручая Эгіпецкага і Вялікага Мора, якое ёсьць мяжою.
48 А ў гарах: Шамір, Ятыр, Сахо,
49 Данна, Кірыят-Санна або Дэбір,
50 Анаб, Эштэмоа, Анім,
51 Гашэн, Халон, Гілё — адзінаццаць гарадоў з вёскамі іхнімі.
52 Араб, Дума, Эшан,
53 Янім, Бэт-Тапуах, Афэка,
54 Хумта, Кірыят-Арба, значыць Хеўрон, Цыор — дзевяць гарадоў з вёскамі іхнімі.
55 Маон, Кармэль, Зіф, Юта,
56 Езрээль, Ёкдэам, Занаах,
57 Каін, Гібэа і Тымна — дзесяць гарадоў з вёскамі іхнімі.
58 Хальхул, Бэт-Цур, Гедор,
59 Маарат, Бэт-Анот і Эльтэкон — шэсьць гарадоў з вёскамі іхнімі.
60 Кірыят-Баал, значыць Кірыят-Ярым і Рабба — два гарады з вёскамі іхнімі.
61 У пустыні: Бэт-Араба, Мідын, Сэхаха,
62 Нібшан, Ір-Гамэлях, Эн-Геды — шэсьць гарадоў з вёскамі іхнімі.
63 Сыны Юды не маглі аднак выгнаць Евусеяў, якія жылі ў Ерусаліме, і яшчэ сёньня жывуць Евусеі побач з сынамі Юды.

Кніга Егошуа, 15 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.