Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Валадароў | 16 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 У сямнаццатым годзе Пэкаха, сына Рэмаліі, Ахаз, сын Ётама, стаў валадаром Юды.
2 Ахаз меў дваццаць гадоў, калі стаў валадаром, і шаснаццаць гадоў валадарыў у Ерусаліме. І не рабіў ён таго, што падабалася ГОСПАДУ, Богу ягонаму, як Давід, бацька ягоны,
3 але хадзіў ён шляхам валадароў Ізраіля, і нават сына свайго правёў праз агонь па звычаю паганцаў, якіх ГОСПАД выгнаў перад сынамі Ізраіля.
4 І складаў ён ахвяры крывавыя і кадзіў на ўзгорках, на ўзвышшах, і пад кожным зялёным дрэвам.
5 Тады Рэцын, валадар Сірыі, і Пэках, сын Рэмаліі, валадар Ізраіля, пайшлі ваяваць супраць Ерусаліма. І трымалі яны Ахаза ў аблозе, але не далі рады перамагчы.
6 У той час Рэцын, валадар Сірыі, далучыў Элят да Эдому і выгнаў Юдэяў з Эляту. І прыйшлі Эдомцы ў Элят, і абжыліся там да сёньняшняга дня.
7 І паслаў Ахаз пасланцоў да Тыглят-Пілесэра, валадара Асірыі, паведамляючы: «Я — слуга твой і сын твой. Прыйдзі і выратуй мяне з рукі валадара Сірыі і з рукі валадара Ізраіля, якія напалі на мяне».
8 І сабраў ён срэбра і золата, якое мог знайсьці ў Доме ГОСПАДА і ў скарбніцы валадарскай, і паслаў як дар валадару Асірыі.
9 І паслухаў яго валадар Асірыі, і прыйшоў у Дамаск, і зьнішчыў яго, і жыхароў ягоных перасяліў у Кір, і Рэцына забіў.
10 І пайшоў валадар Ахаз на спатканьне з Тыглят-Пісесэрам, валадаром Асірыі, у Дамаск, і ўбачыў ахвярнік у Дамаску. І валадар Ахаз пераслаў сьвятару Урыі выяву ахвярніка і ўзор усёй пабудовы ягонай.
11 І пабудаваў сьвятар Урыя ахвярнік паводле ўсяго таго, што прыслаў валадар Ахаз з Дамаску, і зрабіў гэта сьвятар Урыя, пакуль вярнуўся валадар Ахаз з Дамаску.
12 Калі вярнуўся валадар з Дамаску і ўбачыў ахвярнік, то прыступіўся да ахвярніка і склаў на ім ахвяру.
13 І спаліў ён цэласпаленьне і ахвяру хлебную, і выліў ахвяру вадкую, а крывёй ахвяраў мірных сваіх пакрапіў ахвярнік.
14 А мядзяны ахвярнік, які стаяў перад ГОСПАДАМ, ён загадаў прыбраць з пярэдняга боку Сьвятыні, спаміж ахвярніка і Сьвятыні ГОСПАДА, і паставіў яго побач ахвярніка [новага] на поўначы.
15 А сьвятару Урыі валадар Ахаз загадаў: «На вялікім ахвярніку палі ранішняе цэласпаленьне і ахвяру хлебную вячэрнюю, ахвяру цэласпаленьня валадара і ягоную ахвяру хлебную, ахвяру цэласпаленьня ўсяго народу зямлі, ягоныя ахвяры хлебныя і ахвяры вадкія. І вылівай на яго ўсю кроў ахвяраў цэласпаленьня і кроў ахвяраў крывавых. А ахвярнік мядзяны будзе ў распараджэньні маім».
16 І святар Урыя споўніў усё, што яму загадаў валадар Ахаз.
17 І валадар Ахаз абламаў ліштвы з падставаў, і зьняў з іх умывальнікі, і зьняў мора з валоў мядзяных, якія пад ім былі, і паставіў яго на каменную падлогу.
18 І прыбраў дзеля валадара Асірыі ён крыты суботні праход, які пабудавалі пры Сьвятыні, і вонкавы ўваход для валадара ў Сьвятыню ГОСПАДА.
19 А іншыя дзеяньні Ахаза і ўся дзейнасьць ягоная запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.
20 І супачыў Ахаз з бацькамі сваімі і быў пахаваны з імі ў горадзе Давіда. Пасьля яго стаў валадарыць сын ягоны Эзэкія.

Другая кніга Валадароў, 16 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.