Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Валадароў | 24 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 У дні ягоныя прыйшоў Нэвухаднэцар, валадар Бабілону, і Егаякім стаўся слугой ягоныым на тры гады, а пасьля збунтаваўся супраць яго.
2 І ГОСПАД паслаў на яго дружыны Халдэйцаў, і дружыны Сірыйцаў, і дружыны Мааўлянаў, і дружыны сыноў Амона, і паслаў іх на Юду, каб зьнішчыць яго паводле слова ГОСПАДА, якое Ён гаварыў праз слугаў Сваіх, прарокаў.
3 І сталася гэтае дзеля гневу ГОСПАДА на Юду, каб адкінуць яго ад аблічча Свайго дзеля грахоў Манасы, якія ён рабіў,
4 і дзеля нявіннай крыві, якую праліў, і напоўніў Ерусалім крывёю нявіннаю. І не хацеў ГОСПАД прабачыць.
5 А іншыя дзеяньні Егаякіма і ўсё, што ён рабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.
6 І супачыў Егаякім з бацькамі сваімі, а замест яго стаў валадаром Егаяхін, сын ягоны.
7 І валадар Эгіпецкі не выходзіў ужо з зямлі сваёй, бо валадар Бабілону заваяваў усё ад ракі Эгіпецкай аж да ракі Эўфрат, усё, што належала да валадара Эгіпту.
8 Егаяхін меў васямнаццаць гадоў, калі стаў валадаром, і валадарыў ён у Ерусаліме тры месяцы. Маці ягоная называлася Нэхушта, дачка Эльнатана з Ерусаліму.
9 І рабіў ён ліхое перад ГОСПАДАМ, як рабіў бацька ягоны.
10 У той час слугі Нэвухаднэцара, валадара Бабілону, выйшлі супраць Ерусаліму і аблажылі горад.
11 І прыйшоў Нэвухаднэцар, валадар Бабілону, да гораду, а слугі ягоныя аблягалі яго.
12 І выйшаў Егаяхін, валадар Юды, разам з маці сваёй, і слугамі сваімі, князямі і эўнухамі, да валадара Бабілону. І валадар Бабілону ўзяў яго ў восьмым годзе валадараньня свайго.
13 І забраў ён таксама ўсе скарбы Дому ГОСПАДА і скарбы палацу валадарскага, і паламаў усе залатыя рэчы, якія зрабіў Салямон, валадар Ізраіля, ў Сьвятыні ГОСПАДА, паводле таго, што сказаў ГОСПАД.
14 І перасяліў ён у няволю ўвесь Ерусалім, усіх князёў, усіх ваяроў, дзесяць тысячаў палонных, і ўсіх кавалёў і цесьляроў. І засталіся толькі найбяднейшыя людзі.
15 І перасяліў ён таксама Егаяхіна ў Бабілон, і маці валадара, і жонак валадара, і эўнухаў, і магнатаў усіх забраў у няволю з Ерусаліму ў Бабілон.
16 І ўсё войска, сем тысячаў, і кавалёў, і цесьляроў тысячу, і ўсіх, здатных да вайны, вывеў валадар Бабілону ў няволю, у Бабілон.
17 І валадар Бабілонскі паставіў валадаром дзядзьку [Егаяхіна] Матанію, зьмяніўшы імя ягонае на Сэдэкію.
18 Сэдэкія меў дваццаць адзін год, калі стаў валадаром, і ён валадарыў у Ерусаліме адзінаццаць гадоў. Маці ягоная называлася Хамуталь, дачка Ярэміі з Лібны.
19 І рабіў ён ліхое ў вачах ГОСПАДА, як рабіў Егаяхін.
20 Сталася гэта дзеля гневу ГОСПАДА на Ерусалім і Юду, і Ён адкінуў іх ад аблічча Свайго. І Сэдэкія збунтаваўся супраць валадара Бабілонскага.

Другая кніга Валадароў, 24 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.