Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Валадароў | 22 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Ёсія меў восем гадоў, калі пачаў валадарыць, і трыццаць адзін год ён быў валадаром у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Едыда, дачка Адаі з Бацкату.
2 І рабіў ён тое, што мілым было ў вачах ГОСПАДА, і хадзіў у-ва ўсім шляхам Давіда, бацькі свайго, і не зварочваў ані направа, ані налева.
3 У васямнаццатым годзе валадара Ёсіі паслаў валадар пісара Шафана, сына Ацаліі, сына Мэшуляма, у Дом ГОСПАДА, кажучы:
4 «Ідзі да першасьвятара Хількіі. І няхай ён палічыць срэбра, якое ахвяравана ў Доме ГОСПАДА, што сабралі прыдзьвернікі ад народу.
5 І няхай дадуць яго загадчыкам працы у Доме ГОСПАДА, а яны няхай дадуць яго работнікам, якія працуюць у Доме ГОСПАДА,
6 цесьлярам, будаўнікам, мулярам, і на куплю дрэва, чэсаных камянёў дзеля направы Сьвятыні.
7 Толькі ня трэба дамагацца ад іх справаздачы з грошаў, якія ім даручаны, бо яны працуюць чэсна».
8 І сказаў першасьвятар Хількія пісару Шафану: «Знайшоў я кнігу Закону ў Доме ГОСПАДА». І даў Хількія кнігу Шафану, і ён чытаў яе.
9 І пайшоў пісар Шафан да валадара, і прынёс яму вестку, кажучы: «Слугі твае ўзялі грошы, якія знайшлі ў Сьвятыні, і перадалі іх загадчыкам працаў у Доме ГОСПАДА».
10 І паведаміў пісар Шафан валадару: «Сьвятар Хількія даў мне кнігу». І Шафан прачытаў яе валадару.
11 Калі валадар пачуў словы кнігі Закону, разьдзёр шаты свае
12 і загадаў сьвятару Хількіі, і Ахікаму, сыну Шафана, і Ахбору, сыну Міхея, і Шафану, пісару, і Асаі, слузе валадара, кажучы:
13 «Ідзіце і спытайце ГОСПАДА што да мяне і што да народу, і адносна ўсяго Юды паводле словаў кнігі, якая знойдзена, бо вялікі гнеў ГОСПАДА ўзгарэўся супраць нас, бо ня слухалі бацькі нашыя словаў кнігі гэтае, каб выканаць усё, што ў ёй напісана».
14 І пайшлі сьвятар Хількія, і Ахікам, і Ахбор, і Шафан, і Асая да Хульды, прарочыцы, жонкі Шальлюма, сына Тыквы, сына Хархаса, вартаўніка адзеньня. Яна жыла ў Ерусаліме, у новым горадзе, і гаварылі з ёй.
15 Яна сказала ім: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Скажыце чалавеку, які паслаў вас да мяне:
16 "Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я навяду ліха на месца гэтае і на жыхароў ягоных, усе словы кнігі, якую чытаў валадар Юды,
17 бо яны пакінулі Мяне і складалі ахвяры чужым багам, і гнявілі Мяне ўсімі ўчынкамі рук сваіх. Таму ўзгарэўся гнеў Мой на месца гэтае і не патухне".
18 А што да валадара Юды, які паслаў вас, каб запытацца ГОСПАДА, скажыце яму так: "Вось што кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля. За тое, што ты слухаў словы кнігі,
19 і стрывожылася сэрца тваё і ты ўпакорыўся перад ГОСПАДАМ, пачуўшы прароцтвы супраць гораду гэтага і жыхароў ягоных, што яны будуць спусташэньнем і праклёнам, і разьдзёр ты адзеньне сваё, і плакаў перада Мною, Я выслухаў цябе, — кажа ГОСПАД.
20 Таму Я далучу цябе да бацькоў тваіх і будзеш ты пахаваны ў магіле сваёй, каб вочы твае ня бачылі ўсяго таго гора, якое Я навяду на месца гэтае"”». І яны расказалі валадару тое, што пачулі.

Другая кніга Валадароў, 22 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.