Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2 Валадароў | 12 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Ёаш меў сем гадоў, калі стаў валадаром.
2 У сёмым годзе валадараньня Егу Ёаш стаў валадаром і валадарыў сорак гадоў у Ерусаліме. Маці ягоная называлася Цыбэя з Бээр-Шэвы.
3 І рабіў Ёаш справядлівае перад ГОСПАДАМ у-ва ўсе дні, пакуль вучыў яго сьвятар Егаяда.
4 Толькі узгоркі не былі зьнішчаныя, і народ складаў яшчэ ахвяры крывавыя і кадзіў на ўзгорках.
5 І сказаў Ёаш сьвятарам: «Усе грошы, якія прыносяць як дар у Сьвятыню ГОСПАДА тыя, што прыходзяць, і якія складаюць у ахвяру за душу, і якія паводле рашэньня сэрца свайго прыносяць у Дом ГОСПАДА,
6 няхай бяруць сьвятары ад знаёмых сваіх, і няхай ўжываюць на направу пашкоджаньняў у Сьвятыні, дзе будзе патрэба».
7 Але яшчэ да дваццаць трэйцяга году валадара Ёаша сьвятары не направілі пашкоджаньняў у Сьвятыні.
8 І паклікаў валадар Ёаш сьвятара Егаяду і сьвятароў, і спытаўся ў іх: «Чаму вы не напраўляеце пашкоджаньняў у Сьвятыні? І цяпер не бярыце болей грошы ад знаёмых вашых, але аддайце іх на аднаўленьне Сьвятыні».
9 І згадзіліся сьвятары ня браць грошы ад народу, і не займацца направаю пашкоджаньняў Сьвятыні.
10 І ўзяў сьвятар Егаяда скрыню, і зрабіў адтуліну зьверху яе, і паставіў яе побач ахвярніка з правага боку каля ўваходу ў Сьвятыню. І сьвятары, што вартавалі дзверы, складалі ў яе ўсе грошы, якія прыносілі ў Дом ГОСПАДА.
11 І калі яны бачылі, што ўжо шмат грошаў у скрыні, прыходзілі пісар валадарскі і першасьвятар, і забіралі грошы, якія знаходзілі ў Доме ГОСПАДА, і лічылі іх.
12 І аддавалі гэтыя пералічаныя грошы загадчыкам работаў, якія наглядалі за працаю ў Сьвятыні ГОСПАДА. І яны выдавалі іх на цесьляроў і будаўнікоў, якія працавалі у Сьвятыні ГОСПАДА,
13 і на муляроў, і на каменяроў, і на куплю дрэва і чэсаных камянёў для направы пашкоджаньняў Дому ГОСПАДА, і на ўсякія іншыя выдаткі для адбудовы Сьвятыні.
14 Аднак са срэбра, што прынесьлі ў Дом ГОСПАДА, не рабілі келіхі срэбныя, нажніцы, крапільніцы, трубы ані іншыя рэчы залатыя або срэбныя для Дому ГОСПАДА,
15 бо давалі яго работнікам, што напраўлялі Дом ГОСПАДА.
16 І не правяралі людзей, якія атрымоўвалі грошы для выплаты работнікам, бо яны рабілі ўсё сумленна.
17 Але грошы як былі ахвярай за праступак і ахвярай за грэх ня ўносілі ў Дом ГОСПАДА, бо яны належалі сьвятарам.
18 У той час Хазаэль, валадар Сірыі, пайшоў ваяваць з Гатам, і здабыў яго. І прыняў ён рашэньне ісьці на Ерусалім.
19 І ўзяў Ёаш, валадар Юды, усе рэчы сьвятыя, якія ахвяравалі валадары Юды Язафат, Егарам, Ахазія, бацькі ягоныя, і што сам ахвяраваў, усё золата, якое мог знайсьці ў скарбніцы Дому ГОСПАДА і ў палацы валадарскім, і паслаў Хазаэлю, валадару Сірыі, і ён адступіў ад Ерусаліму.
20 А іншыя дзеяньні Ёаша і ўсё, што ён зрабіў, запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Юды.
21 І паўсталі слугі ягоныя, і змовіліся, і забілі Ёаша ў палацы ў Бэт-Мілло, на дарозе ў Сілла.
22 Ёзавад, сын Шымэата, і Егазавад, сын Шамэра, слугі ягоныя, забілі яго, і ён памёр. І пахавалі яго пры бацьках ягоных у горадзе Давіда. А пасьля яго валадарыў сын ягоны Амазія.

Другая кніга Валадароў, 12 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.