Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Судзьдзяў Ізраэлявых | 14 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I зышоў Самсон да Фімнафы, і абачыў жонку ў Фімнафе з дачок Пілісцкіх.
2 I ён узышоў, і азнайміў айцу свайму а маці сваёй, і сказаў: «Жонку я бачыў у Фімнафе з дачок Пілісцкіх; дык вазьміце яе імне за жонку».
3 I сказаў яму айцец ягоны а маці ягоная: «Ціж няма памеж дачок братоў тваіх і ў вусім людзе маім жонкі, што ты йдзеш узяць жонку ў Пілішчан неабрэзаных?» I сказаў Самсон айцу свайму: «Яе вазьмі імне, бо яна, як належа, у ваччу маім».
4 Айцец жа ягоны а маці ягоная ня ведалі, што гэта ад СПАДАРА, і што прыклепу ён шукае супроці Пілішчан. А таго часу Пілішчане панавалі над Ізраелям.
5 I зышоў Самсон із айцом сваім а з маці сваёю да Фімнафы, і прышлі да вінішчаў фімнафскіх, і вось, малады леў равець наўпярэймы яму.
6 I зышоў на яго Дух СПАДРОЎ, і ён разьдзер яго, як разьдзіраюць казянё; а нічога ня было ў руццэ ў яго. I не азнайміў айцу свайму і маці сваёй, што ён зрабіў.
7 I зышоў і пагутарыў із жонкаю, і яна была, як належа ў ваччу ягоным.
8 I зьвярнуўся за колькі дзён, каб узяць яе, і зайшоўся паглядзець здыхаты лявінае, і вось, рой пшчолаў у трупе лявіным і мёд.
9 Ён спусьціў яго ў далоні свае, і пайшоў, ідучы й ядучы, і пайшоў да айца свайго а маці свае, і даў ім, і яны елі; але ён не азнайміў ім, што зь лявінага трупа спусьціў мёд гэты.
10 I зышоў айцец ягоны да жонкі, і зрабіў там Самсон чэсьць, бо так робяць маладыя.
11 I было, як абачылі яго, дык узышлі трыццацёх прыяцеляў, і былі яны зь ім.
12 I сказаў ім Самсон: «Загадаю ж я вам загадку; калі вы добра адгадаце імне яе за сем дзён чэсьці і знойдзеце адгадку, то я дам вам трыццаць пасьцілак і трыццаць зьменаў адзежы.
13 А калі ня зможаце адгадаць імне, то вы дасьце імне трыццаць пасьцілак і трыццаць зьменаў адзежы». Тады яны сказалі яму: «Загадай загадку сваю, і паслухаем».
14 I сказаў ім: «Зь ядучага вышла ядомае і з дужога вышла салодкае». I не маглі адгадаць загадкі за тры дні.
15 I было на семы дзень, і сказалі яны жонцы Самсонавай: «Умоў мужа свайго, і хай ён азнайме нам загадку; накш спалім мы цяплом цябе й дом айца твайго; ціж вы пазвалі нас, каб абгаліць нас?»
16 I плакала жонка Самсонава над ім, і казала: «Ты адно ненавідзіш мяне й ня любіш мяне; ці не загадаў ты загадкі сыном люду майго, а імне не адгадаў яе?» Ён сказаў ёй: «Гля, айцу свайму а маці сваёй не адгадаў яе; і ці табе адгадаю?»
17 I плакала яна над ім сем тых дзён, у каторых была ў іх чэсьць. I было, што на сёмы дзень адгадаў ёй, бо яна надта дадзявала яму. А яна адгадала загадку сыном люду свайго.
18 I сказалі яму людзі места ейнага на сёмы дзень да заходу сонца: «Што салодшае за мёд, і што дужшае за лява!» Ён сказаў ім: «Калі б вы не аралі на маёй цяліцы, то не адгадалі б мае загадкі».
19 I зышоў на яго Дух СПАДАРОЎ, і зышоў ён да Ашкелону, і пабіў зь іх трыццацёх чалавекаў, і ўзяў іх адзежы, і аддаў зьмены іх тым, што азнаймілі адгадку. I ўзгарэўся гнеў ягоны, і ўзышоў ён да дому айца свайго.
20 I стала жонка Самсонава жонкаю вясельнага прыяцеля ягонага, каторы быў прыяцелям яму.

Кніга Судзьдзяў Ізраэлявых, 14 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.