Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Судзьдзяў Ізраэлявых | 13 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I далей рабілі сынове Ізраелявы ліха ў ваччу СПАДАРА, і аддаў іх СПАДАР у руку Пілішчан на сорак год.
2 I быў чалавек адзін із Цоры, з плямені Дановага, а імя ягонае Маной; і жонка ягоная была няплодная, і не радзіла.
3 I зьявіўся Ангіл СПАДАРОЎ жонцы, і сказаў ёй: «Гля, ты няплодная й ня родзіш; але зачнеш а народзіш сына.
4 Дык цяпер сьцеражыся ж, і ня пі віна а хмельнага напітку, і ня еж нічога нячыстага;
5 Бо гля, ты зачнеш а народзіш сына, і брытва ня ўзыйдзе на галаву ягоную, бо назарэям Божым будзе хлапец ад жывата, і ён пачнець выбаўляць Ізраеля з рукі Пілішчан».
6 I прышла жонка, і сказала мужу свайму, кажучы: «Чалавек Божы прыходзіў да мяне, і выгляд ягоны, як выгляд Ангіла Божага, страшны вельмі; і я не папыталася ў яго, скуль ён, і імені свайго ён не сказаў імне.
7 I Ён сказаў імне: “Вось, ты зачнеш а народзіш сына; дык ня пі віна я хмельнага напітку, і ня еж нічога нячыстага, бо назарэям Божым будзе хлопчык ад жывата аж да сьмерці свае”».
8 I маліў моцна Маной СПАДАРА, і сказаў: «Прашу Цябе, СПАДАРУ мой, чалавек Божы, каторага паслаў Ты, хай прыйдзе, калі ласка, ізноў да нас і навуча нас, што нам рабіць із хлопчыкам, каторы народзіцца».
9 I пачуў Бог голас Манояў, і прышоў Ангіл Божы ізноў да жонкі, а яна сядзела ў полю, Маноя ж, мужа ейнага, ня было зь ёю.
10 I пабарзьдзіла жонка, і пабегла, і азнайміла мужу свайму, і сказала яму: «Вось, зьявіўся імне чалавек, што прышоў таго дня да мяне».
11 Устаў а пайшоў Маной за жонкаю сваёю, і прышоў да тога чалавека, і сказаў яму: «Ці ты тый чалавек, каторы гутарыў із гэтай жонкаю?» Ён сказаў: «Я».
12 I сказаў Маной: «Вось, споўніцца слова твае, які мае быць парадак жыцьця хлопчыку і паступак?»
13 I сказаў Ангіл СПАДАРОЎ Маною: «Усяго, што я казаў жонцы, хай яна сьцеражэцца;
14 З усёга, што паходзе зь вінное розкі, хай ня есьць; і віна а хмельнага напітку хай ня п’ець, і нічога нячыстага хай ня есьць, і ўсе, што я расказаў ёй, хай дзяржыць».
15 I сказаў Маной Ангілу СПАДАРОВАМУ: «Дазволь задзяржаць цябе, і мы прыгатуем табе казянё».
16 I сказаў Ангіл СПАДАРОЎ Маною: «Хоць бы ты й удзяржаў мяне, я ня буду есьці з хлеба твайго; а калі ты зробіш, то СПАДАРУ абрачы яго». Бо ня ведаў Маной, што Ангіл СПАДАРОЎ Ён.
17 I сказаў Маной Ангілу СПАДАРОВАМУ: «Якое імя твае? бо споўніцца слова твае, і я ўтшчу цябе».
18 I сказаў яму Ангіл СПАДАРОЎ: «Што ты пытаешся імені майго? А яно чудоўнае».
19 І ўзяў Маной казянё а хлебны аброк, і ўзьнёс на скале СПАДАРУ. I чуда сталася, і Маной а жонка ягоная бачылі.
20 I было, як узыходзіла полымя ад аброчніка к небу, то ўзьнёсься Ангіл СПАДАРОЎ у полымені аброчніка. А Маной а жонка ягоная бачылі і ўпалі ніцма відамі сваімі.
21 I наперад не паказаўся Ангіл СПАДАДАРОЎ Маною а жонцы ягонай. Тады пазнаў Маной, што Ангіл СПАДАРОЎ Ён.
22 I сказаў Маной жонцы сваёй: «Пэўне мы памрэм, бо бачылі Бога».
23 I сказала яму жонка ягоная: «Калі б СПАДАР хацеў зрабіць нам сьмерць, то ня прыняў бы з рук нашых усепаленьня а хлебнага аброку, і не паказаў бы нам усяго гэтага, і цяпер ня даў бы нам чуць гэт’кага».
24 I нарадзіла жонка сына, і назвала імя яго: Самсон. I расло дзяцё, і дабраславіў яго СПАДАР.
25 I пачаў Дух СПАДАРОЎ узрушаць яго ў табару Дановым, памеж Цоры й Ештаолу.

Кніга Судзьдзяў Ізраэлявых, 13 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.