Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Судзьдзяў Ізраэлявых | 12 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I згукаліся Ехрамляне, і перайшлі на поўнач, і сказалі Еффагу: «Чаму ты перайшоў ваяваць із сынамі Амонавымі, а нас не пагукаў ісьці із сабою? Дом твой мы спалім табе цяплом».
2 I сказаў Еффаг ім: «Чалавекам сьпярэчкі вялікае быў я а люд мой із сынамі Амонавымі; я гукаў вас, але вы ня выбавілі мяне ад рукі іхнае.
3 I я абачыў, што ты не вьтбаўляеш, я ўзяў душу сваю ў даланю сваю, і перайшоў супроці сыноў Амонавых, і аддаў іх СПАДАР у руку маю. Дык нашто ж вы ўзышлі цяпер ваяваць з імною?»
4 I зьбер Еффаг усіх людзёў Ґілеадзкіх, і ваяваў ізь Яхрэмам, і пабілі людзі Ґілеадзкія Яхрэма, бо яны казалі: «Уцекачы Яхрэмавы вы, Ґілеад жа пасярод Яхрэма, пасярод Манаса».
5 I захапілі Ґілеадзяне броды Ёрданскія перад Ехрамлянмі, і было, што як мовілі ўцекачы Яхрэмскія: «Перайду», то казалі яму Ґілеадзяне: «Ці ты не Ехрамлянін?» I ён казаў: «Не».
6 Яны казалі яму: «Скажы ж: “Шыбболет”»; а ён казаў: «Сібболет», і ня мог вымавіць так. I схапілі яго, і зарэзалі ля броду Ёрданскага. I пала ў тым часе зь Ехрамлян сорак дзьве тысячы.
7 I судзіў Еффаг Ізраеля шэсьць год, і памер Еффаг Ґілеадзянін, і пахаваны ў вадным ізь местаў Ґілеадзкіх.
8 I судзіў просьле яго Ізраеля Іўцан із Бэтлеему.
9 У яго было трыццацёх сыноў, і трыццаць дачок ён паслаў вонкі, а трыццаць дачок прывёў сыном сваім звонку, і судзіў Ізраеля сем год.
10 I памер Іўцан, і пахаваны ў Бэтлееме.
11 I судзіў просьле яго Ізраеля Елон, Завулонянін, і судзіў Ізраеля дзесяць год.
12 I памер Елон, Завулонянін, і пахаваны ўв Айялоне, у зямлі Завулонавай.
13 I судзіў просьле яго Ізраеля Аўдон Гілелёнак, Пірафонянін.
14 У яго было сараку сыноў і трыццацёх унукаў, што езьдзілі конна на семдзясят маладых аслох, і ён судзіў Ізраеля восьмі год.
15 I памер Аўдон Гілелёнак, Пірафонянін, і пахаваны ў Пірафоне ў зямлі Яхрэмавай, на гары Амаліковай.

Кніга Судзьдзяў Ізраэлявых, 12 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.