Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Другі да Салунян | 3 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Наапошку, маліцеся, браты, за нас, каб Слова Спадарова шырылася і ўславілася запраўды, як і ў вас;
2 I каб нам збавіцца ад нягодных а благіх людзёў, бо ня ў вусіх вера.
3 Але верны Спадар, Каторы ўмацуе вас і ўсьцеражэць ад злога.
4 А мы пераканаўшыся ў Спадару ўзглядам вас, што вы робіце і будзеце рабіць, што мы расказуем.
5 А Спадар хай ськіруе сэрцы вашыя да міласьці Божае і да цярплівосьці Хрыстовае.
6 Расказуем жа вам, браты, імям Спадара нашага Ісуса Хрыста, каб вы адступалі ад кажнага брата, дзяньгубна жывучага, а ня подле паданьня, што вы прынялі ад нас,
7 Бо вы самы ведаеце, як маеце пераймаць у нас, бо мы ня жылі дзяньгубна ў вас,
8 Ані елі хлеба ў каго з вас дарма, але ў гарапашнасьці а натузе працавалі ноч і дзень, каб не цяжарыць каго з вас;
9 Не каб мы ня мелі права, але каб самых сябе даць вам за зразу, каб вы пераймалі ў нас.
10 Бо й як мы былі ў вас, дык расказалі гэта: калі хто ня хоча працаваць, тый ня еж.
11 Бо чуем, што некатрыя ў вас жывуць дзяньгубна, нічога ня робяць, а мітусяцца.
12 Вось жа, такім расказуем і навучаем Спадаром Ісусам Хрыстом, каб моўчыкам робячы, елі хлеб свой.
13 Вы ж, браты, не слабянейце, добра робячы.
14 Калі ж хто не паслухае слова нашага гэтым лістам, таго зацемце і не ўзаемцеся зь ім, каб ён засароміўся.
15 Ня майце, адылі, яго за непрыяцеля, але дамяняйце, як брата.
16 Сам жа Спадар супакою дасьць вам супакой заўсёды на кажнай сьцежцы. Спадар із усімі вамі.
17 Здарованьне маёй рукою Паўлавай, каторая ё знакам у кажным лісьце; гэтак я пішу:
18 Ласка Спадара нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі.

Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян, 3 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.