Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Гавакука | 2 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 На варце сваёй я стаяў, і станаўлюся на вежы, і буду назіраць, што Ён скажа імне, і што Ён адкажа на жалабу маю.
2 І адказаў імне СПАДАР, і сказаў: «Запішы відзень і зрабі выразьліва на дошчачках, каб чытар лёгка мог прачытаць;
3 Бо відзень належа яшчэ да прызначанага часу, і будзе гукаць праз канец, і не зманіць; хоць яна адвалачэцца, жджы яе, бо яна канечне станецца, ня спозьніцца.
4 Вось, гордая, ня шчырая душа ягоная ў ім, але справядлівы вераю сваёю будзе жыць.
5 І вось, як ізрадлівае віно, горды муж ня стыкаецца дома, ён расшырае, як шэоль, душу сваю, і ён, як сьмерць, не насыціцца, але зьбірае да сябе ўсі народы і загартае ўсі люды да сябе.
6 Ці ня ўсі гэтыя складаюць прыпавесьць празь яго і ўпічную загадку празь яго, кажучы: “Бяда таму, хто памнажае не сваім, — пакуль? — і таму, хто цяжарыць сябе закладам”.
7 Ці не паўстануць зьнецікі тыя, што ўкусяць цябе, і ці не прачхнуцца тыя, што парушаць будуць цябе, і ты станеш здабыткам ім?
8 За тое, што ты аглабаў шмат якія народы, аглабаюць цябе ўсі засталыя люды за кроў людзкую і ўсілства зямлі, месту і ўсім, хто жывець у ім.
9 Бяда таму, хто прыдбаець благія прыдбаньні дому свайму, каб зьвіць гняздо сабе на вышыні, каб магчы вывальніцца ад сілы ліха.
10 Ты ўчыніў сорам дому свайму выразаньням шмат якіх людаў і ізграшыў супроці душы свае;
11 Бо камень загалосе з муру, і балька зь дзерва адкажа яму:
12 Бяда таму, хто будуе места крывёю і мацуе места бяспраўям.
13 Вось, ці не ад СПАДАРА войскаў ё, што людзі будуць гарапашнічаць дзеля цяпла, і люды будуць тамавацца дарма?
14 Бо зямля напоўніцца знацьцём славы СПАДАРОВАЕ, як воды пакрываюць мора.
15 Бяда таму, хто даець піць прыяцелю свайму, налівае гнеў свой, каб упіўся, і каб ты глядзеў на голасьць ягоную.
16 Ты напоўніўся сорамам замест славы; пі таксама ты, і адкрыецца сорам твой; павернецца да цябе чара правіцы СПАДАРОВАЕ і сорамнае на славу тваю;
17 Бо ліхадзейства Лібану пакрые цябе, і спустошаньне жывёлы зломе цябе за кроў людзкую і за ліхадзейства зямлі, месту і ўсім, што жывуць у ім.
18 Што за карысьць із выразанага, каторага майстра выразаў, з выліванага й вучыцеля маны, чаго спадзяецца ад яго дзельнік работы свае, робячы немыя балваны?
19 Бяда таму, хто кажа дзерву: “Прачхніся” і “Ўстань” каменю немаму. Ці ён навуча? Вось, ён абложаны золатам а срэбрам, але ніякага духу няма ў ім.
20 СПАДАР — у сьвятым палацу Сваім: Змоўкні перад Ім, уся зямля!»

Кніга прарокі Гавакука, 2 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.