Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Галашэньне | 5 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Успомні, СПАДАРУ, што сталася нам; разваж а глянь на паганьбеньне наша:
2 Спадак наш абернены да чужых, дамы нашы — да чужаземцаў.
3 Сіротамі мы сталі: няма айца, маці нашы — як ўдовы;
4 Ваду сваю п’ем за срэбра, дровы нашы прадаюць нам;
5 Перасьледаваньнікі на шыі нашай, мы робім цяжка, ня маем супачынку;
6 Мы выцягнулі руку сваю да Ягіпту, Асыры, каб мець досыць хлеба,
7 Айцове нашы грашылі; іх няма, і бяспраўі іхныя мы мусім насіць.
8 Слугі радзяць нас, і няма каму вывальніць нас із рукі іхнае.
9 Зь небясьпечнасьцю душы сваёй прыносім хлеб свой, з прычыны мяча пустыні.
10 Скура наша распаленая, як печ, ад пякучае галадові.
11 Яны ганьбілі жанкі на Сыёне, дзеўкі — у местах Юдэйскіх.
12 Князі засілены рукамі іхнымі, відаў старых не паважалі.
13 Узялі маладзёнаў да жорнаў, хлапцы валяцца пад дрыўмі.
14 Старыя перасталі сядзець у брамах, маладзёны не пяюць.
15 Перастала весялосьць сэрца нашага, скокі абярнуліся ў плач.
16 Вянок зваліўся з галавы вашае; бяда нам, што мы ізграшылі.
17 Ад гэтага баліць сэрца наша, ад гэтага прыцьмелі вочы нашы,
18 Бо па спусьцелай гары Сыёне лісы ходзяць.
19 Ты, СПАДАРУ, застаешся на векі, пасад Твой ад пакаленьня да пакаленьня.
20 Чаму забыўся нас назаўсёды, пакінуў нас на даўгія дні?
21 Навярні нас да Сябе, СПАДАРУ, і мы навернемся; аднаві дні нашы, як даўней.
22 Ці Ты супоўна адкінуў нас? ці надзвычайна ўгневаўся на нас?

Галашэньне Ярэмава, 5 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.